Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Жнв 2017

Каляндар падзей у Беларусі: верасень 2017

Восень у БеларусіВосень у Беларусі

Міжнародная выстаўка "Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддзя"

Праект "Мастак і горад" у Мінску

Праект "Мастак і горад" у МінскуПраект "Мастак і горад", які ўжо шэсць гадоў радуе мінчан і гасцей сталіцы выставамі рэпрадукцый лепшых майстроў, зноў адкрывае сезон. І на гэты раз з цікавымі новаўвядзеннямі! Калі ў мінулыя гады галерэя пад адкрытым небам прадстаўляла персанальныя экспазіцыі, прысвечаныя знакамітым ва ўсім свеце Марку Шагалу, Казіміру Малевічу, Мікалаю Селешчуку, Валянціну Губараву, то "Мастак і горад"-2017 упершыню аб'яднае адразу цэлы "россып" таленавітых жывапісцаў. Экспазіцыя пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу", якая па традыцыі чатыры месяцы будзе ўпрыгожваць сталічную плошчу Якуба Коласа, збярэ лепшыя работы 35 вядомых майстроў – прадстаўнікоў розных пакаленняў і творчых напрамкаў – сярод якіх Руслан Вашкевіч, Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Зоя Літвінава, Анатоль Бараноўскі... Акрамя таго, у 2017-м "Мастак і горад" стане адным з буйнейшых праектаў трыенале сучаснага беларускага мастацтва, якое прэтэндуе на статус вядучай падзеі ў мастацкім жыцці Беларусі і будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

Калі: з 27 красавіка
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

Праект "Арт-астравы" на Камсамольскім возеры ў Мінску

Праект "Арт-астравы" на Камсамольскім возеры ў МінскуПраект "Арт-астравы" ў дэбютным 2015 годзе стаў буйнейшым у Беларусі "музеем" інсталяцый пад адкрытым небам і сабраў каля 500 тысяч паклоннікаў сучаснага мастацтва. У новай экспазіцыі, прысвечанай 950-годдзю Мінска, прадстаўлены творчыя работы беларускіх і замежных майстроў – 11 эксклюзіўных арт-аб'ектаў, вышыня якіх перавышае пяць метраў, а агульная вага дасягае некалькіх дзясяткаў тон! Сярод самых цікавых – легендарная "Бітва на Нямізе", інтэрактыўны "Лакатар" з лазы, фларыстычная "Клумба" і празрысты трохметровы "Экран" ад нямецкага калектыву Tape That. Наведвальнікі змогуць зрабіць падарожжа ў прасторы і часе, пабываць на планеце кахання, убачыць мініяцюрныя "формы жыцця", паназіраць за буднямі сталічных жыхароў і паслухаць гарадскія сакрэты, а таксама прымераць гіганцкія акуляры...

Калі: 15 чэрвеня – 17 верасня
Дзе: Мінск, востраў Камсамольцаў, Камсамольскае возера

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"Унікальны арт-праект "Спадчына Беларусі" ўжо на працягу некалькіх гадоў ператварае гарадскую прастору ў музей і знаёміць аматараў фотамастацтва са знакамітымі выдатнымі мясцінамі Беларусі. Напярэдадні 950-годдзя Мінска яго аўтары – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч – запрашаюць зрабіць захапляльнае падарожжа па гістарычных мясцінах беларускай сталіцы. У галерэі пад адкрытым небам, якая па традыцыі разгарнулася на агароджы парку Чалюскінцаў, прадстаўлены 40 рэпрадукцый з выявамі помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадская ратуша, праваслаўныя і каталіцкія храмы, сядзібы з раскошнымі інтэр'ерамі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фрэскавы роспіс...

Калі: 15 чэрвеня 2017 года – чэрвень 2018 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстава "Майстры польскага малюнка" ў Мінску

Выстава "Майстры польскага малюнка" ў МінскуЭксклюзіўная выстава "Майстры польскага малюнка" – сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Польскага інстытута ў Мінску. Упершыню беларускія знатакі мастацтва ўбачаць больш за 300 графічных твораў польскіх мастакоў XIX-XX стагоддзяў з калекцыі Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках. У экспазіцыі прадстаўлены вядомыя работы ў розных жанрах – партрэты, карыкатуры, пейзажы, замалёўкі, гістарычныя сцэны і фантасмагорыі – такіх вялікіх майстроў Польшчы, як Юліуш Косак, Ян Матэйка, Міхал Эльвіра Андрыёлі, Максімілян Герымскі, Альфрэд Веруш-Кавальскі, Станіслаў Віткевіч, Станіслаў Ігнацы Віткевіч (псеўд. Віткацы), Альфонс Карны...

Калі: 20 ліпеня – 20 верасня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Фотавыстаўка БЕЛТА "Летні настрой" у ГЗЦ Galleria Minsk

Фотавыстаўка БЕЛТА "Летні настрой" у ГЗЦ Galleria MinskВядучае інфармацыйнае агенцтва краіны БЕЛТА прэзентавала ў Мінску фотапраект "Летні настрой". Экспазіцыя, размешчаная ў холе гандлёва-забаўляльнага цэнтра, аб'яднала 40 самых яркіх і цікавых здымкаў, зробленых фотарэпарцёрамі ў розных рэгіёнах: свежыя кадры знакавых падзей у жыцці Беларусі, маляўнічыя пейзажы, эмацыянальныя партрэты... Паводле задумы арганізатараў, выстаўка будзе рэгулярна мяняцца, і самае вялікае абнаўленне чакаецца да галоўнага свята Мінска – Дня горада: у бягучым годзе сталіца адзначае 950-годдзе з даты першага летапіснага згадвання.

Калі: 25 ліпеня – верасень
Дзе: ГЗЦ Galleria Minsk, праспект Пераможцаў, 9
Даведацца падрабязней

Святы нацыянальных культур каля мінскай Ратушы

Святы нацыянальных культур каля мінскай РатушыГістарычны цэнтр Мінска Верхні горад, несумненна, адно з галоўных месц прыцягнення гараджан і турыстаў. Летам знакамітая плошча Свабоды каля Ратушы кожныя выхадныя збірае тысячы гасцей: тут праходзяць музычныя вечары, тэатралізаваныя перформансы, кірмашы майстроў... А ў мінулым годзе зарадзілася яшчэ адна традыцыя – свят нацыянальных культур. У сезоне-2017 яна не толькі прадоўжылася, але значна пашырыла геаграфію. У чэрвені-жніўні прайшлі дні Швецыі, Расіі, Казахстана, Літвы, Фінляндыі, Карэі, Азербайджана, Украіны, Арменіі, Індыі, і верасень абяцае быць не менш насычаным. У праграме дзён нацыянальнай культуры, якія арганізуюцца пад патранажам пасольстваў краін – удзельніц праекта, – каларытныя традыцыі, песні і танцы ад саміх іншаземцаў і прадстаўнікоў дыяспар, самыя смачныя стравы нацыянальных кухань, вясёлыя забавы і сувеніры.

Дзе: Мінск, плошча Свабоды
Калі:
2 верасня – Дзень культуры Грузіі
3 верасня – Дзень культуры Італіі
16 верасня – Дзень культуры Польшчы
17 верасня – Дзень яўрэйскай культуры
23 верасня – Дзень грэчаскай культуры
24 верасня – Фестываль беларуска-кітайскай культуры
30 верасня – Дзень малдаўскай культуры

Час: 12.00-18.00

XXIV Дзень беларускага пісьменства ў Полацку

Дзень беларускага пісьменстваАдна з самых значных культурных падзей года – Дзень беларускага пісьменства-2017 – прымае старажытны Полацк, радзіма легендарнага філосафа, гуманіста, асветніка, "бацькі" ўсходнееўрапейскага кнігавыдання Францыска Скарыны. Галоўныя тэмы форуму – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада, а таксама 135-годдзе з дня нараджэння класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты вядомых пісьменнікаў Цішкі Гартнага, Алеся Гаруна, Янкі Брыля, Пімена Панчанкі… Праграму адкрые ўрачыстае шэсце, а потым гасцей чакае цэлы калейдаскоп падзей: міжнародны круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў, навукова-практычная канферэнцыя "Полацкія чытанні", фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", гісторыка-культурны праект "Тры Сафіі", фестываль кнігі і прэсы, мастацкія выставы і кніжныя экспазіцыі, прэзентацыі СМІ і выдавецтваў, а таксама цырымонія ўручэння III Нацыянальнай літаратурнай прэміі

Калі: 3 верасня
Дзе: Віцебская вобласць, Полацк
Даведацца падрабязней

Фестываль беларусаў свету ў Мінску

Фестываль беларусаў свету ў МінскуМаштабны фестываль збярэ ў Мінску амаль 300 прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, зарэгістраваных пры пасольствах нашай краіны за мяжой. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 7 верасня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі: плануецца, што ў канцэрце прымуць удзел сусветна вядомыя артысты, музыканты і творчыя калектывы, заснаваныя ўраджэнцамі Беларусі. Чакаецца, што прадстаўнікі беларускай дыяспары адправяцца ў міні-падарожжа па краіне і на працягу трох дзён выступяць з канцэртамі ў раённых цэнтрах і аграгарадках. Акрамя таго, у дні фестывалю ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыецца выставачны праект, што прадставіць работы беларусаў, якія пражываюць у іншых краінах.

Калі: 7 – 10 верасня
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

XXII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа"

Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа""Белая вежа" адкрые дзверы для аматараў Мельпамены ўжо 22-і раз, сабраўшы ў горадзе над Бугам 29 калектываў з 14 краін – Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Венгрыі, Малдовы, Македоніі, Чэхіі, Грузіі, Казахстана, Фінляндыі. Гледачы ўбачаць лепшыя спектаклі на 11 мовах свету: класічныя і эксперыментальныя, музычныя і музычна-харэаграфічныя, наватарскія пастаноўкі, створаныя паводле твораў сучасных драматургаў. У афішы-2017 будуць і зорныя імёны: Маскоўскі тэатр юнага гледача пакажа знакаміты спектакль - лаўрэат "Золатой маскі" – "Скрыпка Ротшыльда", у якой сыграе народны артыст Расіі Валерый Барынаў, а спецыяльным госцем стане вядомы расійскі акцёр Аляксандр Балуеў, які прадставіць сваю версію п'есы "Гарнір па-французску" выдатнага камедыёграфа Марка Камалеці.

Калі: 8 – 16 верасня
Дзе: Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
Даведацца падрабязней

950-годдзе горада Мінска: праграма мерапрыемстваў

950-годдзе горада МінскаУ другія выхадныя верасня беларуская сталіца – Мінск – грандыёзным святам адзначае 950-годдзе з дня першага летапіснага згадвання. Згодна са старажытнай "Аповесцю мінулых гадоў" 3 сакавіка 1067 года адбылася легендарная бітва на рацэ Нямізе ў "Менску" паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея і дынастыі Яраславічаў. І традыцыйны Дзень горада стане кульмінацыяй той маштабнай праграмы, якая разгарнулася на ўвесь год. Гасцей чакаюць рыцарскія турніры, мастацкія выставы, прэзентацыі і вернісажы, музычныя фестывалі і тэатральныя перформансы, спартыўныя спаборніцтвы і марафоны, грамадскія і патрыятычныя акцыі, маляўнічыя шэсці і канцэрты… І гэта яшчэ далёка не ўсё! Больш падрабязна аб датах і месцах правядзення святочных мерапрыемстваў, а таксама аб самых цікавых праектах, прысвечаных юбілею горада, – у анонсе.

Калі: 8 – 10 верасня
Дзе: Мінск

Дзень танкіста ў Мінску

Дзень танкіста ў МінскуДзень танкіста, суарганізатарам якога выступае буйнейшы распрацоўшчык і выдавец анлайн-гульняў, сусветна вядомая кампанія Wargaming, упершыню збярэ аматараў ваеннай тэхнікі сярэдзіны XX стагоддзя і анлайн-сагі World of Tanks у самым цэнтры сталіцы – парку Перамогі. На пляцоўцы пад адкрытым небам разгорнуцца 60 гульнявых станцый для віртуальных спаборніцтваў у асабістым заліку, а зусім побач адкрыюцца забаўляльныя зоны для актыўнага сямейнага адпачынку. Акрамя спаборніцтваў, у рамках мерапрыемства пройдуць сустрэчы з распрацоўшчыкамі World of Tanks, выступленні вядомых беларускіх артыстаў і музыкантаў, а таксама ў распараджэнні гасцей – фуд-корты і сувенірны маркет.

Калі: 10 верасня
Дзе: Мінск, парк Перамогі

Фестываль культур "Ракаўскі фэст"

Фестываль культур "Ракаўскі фэст"Другі "Ракаўскі фэст" у старадаўнім мястэчку аб'яднае прадстаўнікоў беларускай, літоўскай, польскай і яўрэйскай культур. Пасля ўрачыстага адкрыцця, якое адбудзецца на плошчы Свабоды ў самым цэнтры Ракава, на галоўнай канцэртнай пляцоўцы выступяць вядомыя творчыя калектывы з Беларусі, Літвы і Польшчы. А побач на ўвесь дзень разгорнуцца тэматычныя экспазіцыі, прысвечаныя краінам і яркім творчым праектам, і народныя падворкі, дзе госці пакаштуюць лепшыя стравы нацыянальных кухань. Аматараў гістарычных квестаў арганізатары запрашаюць зрабіць падарожжа ў эпоху росквіту шматнацыянальнага Ракава, які ў 30-я гады ХХ стагоддзя апынуўся фактычна на мяжы Польшчы і СССР.

Калі: 10 верасня
Дзе: аграгарадок Ракаў, Валожынскі раён, Мінская вобласць

Мінскі міжнародны паўмарафон-2017

Мінскі міжнародны паўмарафонМінскі паўмарафон, які ў 2016-м атрымаў ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (IAAF) бронзавы статус сусветнага рэйтынгу марафонаў і паўмарафонаў, набывае ўсё большую папулярнасць і кожны раз становіцца ўсё больш шматлікім. Арганізатары забегу-2017 разлічваюць сабрать рэкордную колькасць – амаль 30 тысяч аматараў доўгіх дыстанцый з розных краін. Дарэчы, першай зарэгістравалася двухразовая пераможца паўмарафону Вольга Мазуронак, якая яшчэ ў чэрвені заваявала серабро на дамашнім Кубку Еўропы ў бегу на 10000 м. У гэтым годзе пачатак старту і маршруты "каронных" дыстанцый – 5,5, 10 і 21,1 кмзмяніліся ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі. Па традыцыі ў забегах прымуць удзел і прадстаўнікі мясцовай улады, вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, медыйныя персоны…

Калі: 10 верасня
Дзе: Мінск
Даведацца падрабязней

Фолк-фестываль "Камяніца"-2017

Група ONUKAIX Фестываль "Камяніца" збярэ майстроў і паклоннікаў беларускай і замежнай этнікі на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту. Хэдлайнер гэтага года – украінская электра-фолк група ONUKA, якая стала вядомай дзякуючы арыгінальнаму музычнаму спалучэнню поп-электронікі і гучанню народных інструментаў. Дарэчы, дэбютны альбом калектыву ў першыя дні пасля рэліза апярэдзіў дыск "Акіян Эльзы" і вырваўся на верхнія радкі ўкраінскага iTunes, а праз год музыканты ўжо атрымалі Нацыянальную музычную прэмію "YUNA-2015" у намінацыі "Адкрыццё года". На беларускай сцэне яны таксама не навічкі: у 2015-м з поспехам выступілі ў Мінску з сольнай праграмай у падтрымку альбома "VIDLIK", прысвечанага гадавіне Чарнобыльскай катастрофы, а ў 2016-м выступалі на летнім open-air форуме Mirum Music Festival.

Калі: 16 верасня
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

VI Экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю"

VI Экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю"Правесці асенні ўік-энд у знакамітым заказніку "Ельня" і акунуцца ў атмасферу беларускіх народных традыцый запрашаефестываль "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю". Менавіта тут, на адным з буйнейшых вярховых балот Еўропы, збіраюць самыя вялікія ў краіне ўраджаі журавін, а таксама сустракаюць чароды грацыёзных шэрых жураўлёў, якія спыняюцца ў мясцовых краях у дні асенняй міграцыі. У праграме экафэсту – адкрыццё скульптуры "Жураўліная вернасць", тэатралізаваная і канцэртная праграма "Жураўліная нота", маладзёжная арт-пляцоўка "Пакаленне NEXT", выстаўка-кірмаш народных майстроў "Жураўліная скарбонка", выстаўка "Журавель-асветнік", а таксама прэзентацыя аграсядзіб і мясцовых падворкаў "Жураўліны кірмаш", майстар-клас па беларускай кухні "Жураўліны пачастунак"…

Калі: 17 верасня
Дзе: г. Мёры, Віцебская вобласць

Аркестр "Алімпія-Класіка": Лепшыя вальсы свету

Аркестр "Алімпія-Класіка": Лепшыя вальсы светуПрэм'ерай праграммы "Лепшыя вальсы свету" адкрываесезон-2017 мінскі сімфанічны аркестр "Алімпія-Класіка" пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Снітко – вучня народных артыстаў Расіі Генадзя Праваторава, Ільі Мусіна і Генадзя Раждзественскага. Знатакоў чакае рамантычнае падарожжа пад вядомыя кампазіцыі "караля вальсаў"Іагана Штрауса, Вердзі, Пучыні, Чайкоўскага, Пракоф'ева, а таксама любімыя мелодыі з культавых кінастужак, аперэт і мюзіклаў, а на заканчэнне – папуры з французскіх і рускіх старадаўніх вальсаў. У канцэрце заяўлены вядучыя салісты музычных тэатраў і харэаграфічных ансамбляў Беларусі. Перад пачаткам госці змогуць асвоіць па на майстар-класах прафесійных танцораў, а самыя здольныя праспяваюць і станцуюць разам з удзельнікамі канцэрта ў глядзельнай зале.

Калі: 19 верасня
Дзе: КЗ "Мінск"

XIV Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар"

Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар"Адзіны ў Беларусі міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў, які стаў адным з самых прэстыжных ва Усходняй Еўропе, за сваю гісторыю сабраў вялікую колькасць удзельнікаў – 250 творчых калектываў з 60 краін свету. У конкурснай праграме форуму-2017, які пройдзе пад дэвізам "Гаворым начыстую – гуляем начыста", заяўлены лепшыя студэнцкія пастаноўкі, дэбютныя праекты маладых драматургаў і рэжысёраў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Балгарыі, Грузіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Мексікі, Туніса, Філіпін, Чылі. Галоўны прыз – "Вялікі куфар" – атрымае спектакль, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання гледачоў. У рамках форуму таксама адбудуцца творчыя сустрэчы, майстар-класы па акцёрскім майстэрстве і рэжысуры, дыскусіі, прэзентацыі эксперыментальных п'ес тэатральнай майстэрні "КуфарДрамаЛаб".

Калі: 21 – 27 верасня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Даведацца падрабязней

I Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў Мінску

Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў МінскуМінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва, прысвечаны 950-годдзю горада, упершыню збярэ на сталічнай арэне больш за 100 артыстаў з розных краін свету, якім давядзецца пазмагацца за галоўныя прызы – Гран-пры, золата, серабро, бронзу – і заваяваць, бадай, адну з самых каштоўных узнагарод – прызнанне гледачоў. Плануецца, што ў праграму падагульняючага гала-шоу ўвойдуць 25 самых відовішчных нумароў з усіх конкурсных выступленняў, прадстаўленых прафесійнаму журы. У яго складзе будуць самыя аўтарытэтныя замежныя эксперты і прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага цырка. Арганізатары плануюць здзівіць мінчан і гасцей горада незвычайным дзействам, у якім будуць прадстаўлены самыя сучасныя напрамкі цыркавога мастацтва і, вядома, адкрыць новыя імёны, дастойныя стаць зоркамі сусветнай арэны.

Калі: 21 – 24 верасня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Група "Машына часу" ў Мінску

Група "Машына часу"Вядомая рок-група "Машына часу", якая стала легендай савецкага і расійскага рока, вяртаецца ў Мінск з вялікай канцэртнай праграмай "Светам кіруе любоў", што прысвечана 48-годдзю творчай дзейнасці калектыву. Нават амаль праз паўстагоддзя візітнай карткай музыкантаў з'яўляецца асаблівы эклектычны стыль, у якім спалучаюцца рок-н-рол і блюз, класічны рок і бардаўская песня. На сталічнай сцэне "залаты" склад "Машыны часу" на чале з нязменным лідарам Андрэем Макарэвічам выканае лепшыя кампазіцыі 1970-80-х, а таксама любімыя новым пакаленнем меламанаў хіты са свежага альбома "Вы", выпушчанага ў 2016-м у знак удзячнасці паклоннікам за падтрымку. Дарэчы, сам Макарэвіч не раз згадваў пра свае беларускія карані: яго продкі былі каралеўскімі сялянамі і жылі ў вёсцы Паўлавічы (цяпер Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці).

Калі: 22 верасня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Фестываль мастацтваў "Зоры над Пінай" у Пінску

Фестываль мастацтваў "Зоры над Пінай" Фестываль мастацтваў "Зоры над Пінай", які з 1964 года з'яўляўся візітнай карткай горада, зноў збярэ вядомых беларускіх і замежных выканаўцаў, музыкантаў, танцораў, майстроў кінематографа, тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Сімвалічна, што фестываль атрымае сваё другое жыццё з нагоды важнейшай падзеі ў гісторыі горада – 920-годдзя з дня першага летапіснага згадвання Пінска. Паводле слоў арганізатараў, у бягучым годзе ўдзельнікамі форуму стануць творчыя калектывы з Пінска і Палескага рэгіёна, у тым ліку майстры народнай творчасці, цыркавога, тэатральнага, харэаграфічнага, вакальнага мастацтва. Мерапрыемствы адроджанага форуму разгорнуцца на чатырох гарадскіх пляцоўках, галоўная з якіх, як чакаецца, размесціцца на баржы каля набярэжнай ракі.

Калі: 15 – 17 верасня
Дзе: Пінск, набярэжная ракі Піны, гарадскі парк культуры і адпачынку

Выстаўка Аляксандра Васільева "Модны век" у Мінску

Выстаўка Аляксандра Васільева "Модны век" у МінскуГісторык моды, мастацтвазнавец і калекцыянер, тэлевядучы Аляксандр Васільеў заваяваў сэрцы беларускіх модніц і знатакоў мастацтва. У яго біяграфіі – ужо не толькі лекцыі і выстаўкі ў розных гарадах краіны, але і распрацоўка дызайну касцюмаў да балета "Лаўрэнсія" ў Вялікім тэатры Беларусі. Новы праект "Модны век" прадставіць калекцыю з больш як 1000 прадметаў адзення, аксесуараў, ювелірных упрыгажэнняў і біжутэрыі, якая ўзнаўляе атмасферу мінулага стагоддзя. У экспазіцыю ўвайшлі вячэрнія і бальныя сукенкі, адзенне для цырымоній і свят, касцюмы, якія належалі вядомым артыстам тэатра і кіно, сусветным іконам стылю ХХ стагоддзя, сярод якіх Іў Сен-Ларан, Како Шанэль, Поль Пуарэ, Марыяна Фартуні

Калі: 15 верасня 2017 – 10 студзеня 2018 года
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Міжнародны фестываль агню "МІФФ"-2017

Міжнародны фестываль агню "МІФФ"Міжнародны фестываль "МІФФ" збярэ ў Мінску лепшыя тэатры агню і сольных выканацаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Плануецца, што ў спаборніцтвах прыме ўдзел двухразовы рэкардсмен Кнігі Гінеса – вядомы брызер (выдыхальнік агню) Зерг. Гасцей чакае насычаная праграма: піратэхнічнае шоу, агнявыя фігуры і інсталяцыі, выступленні танцораў, акрабатаў і каскадзёраў, агнявыя мячы і брызінг, захапляльныя перформансы з выкарыстаннем жывога агню і светлавых эфектаў і, бадай, самае неверагоднае –  сапраўдны агнявы арган. Лепшыя нумары і пераможцы экстрэмальных спаборніцтваў вызначацца ў ходзе галасавання гледачоў. Завяршальным акордам фэсту стане фаер-шоу.

Калі: 15 – 17 верасня
Дзе: Мінск, парк забаў Dreamland

VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ"

VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ"Адзін з самых відовішчных і чаканых тэатральных праектаў мінскай восені – "ТЭАРТ"-2017 – прадставіць гледачам 19 спектакляў з 8 краін: Беларусі, Расіі, Латвіі, Славеніі, Кыргызстана, Францыі, Германіі і Італіі. Праграма фестывалю падзелена на тры секцыі: міжнародная, беларускі шоукейс Belarus Open і "Школа "ТЭАРТа", якая ўключае лекцыі, майстар-класы, творчыя сустрэчы з рэжысёрамі і іншыя адукацыйныя мерапрыемствы. Адкрые фестываль камедыя ў стылі wordless паводле п'есы Мікалая Гогаля "Жаніцьба" ў пастаноўцы расійскага рэжысёра і харэографа Сяргея Зямлянскага. Адметнасцю стане спектакль "Іваноў" маскоўскага Тэатра Нацый у рэжысуры Цімафея Кулябіна, у якім задзейнічаны Чулпан Хаматава, Віктар Вяржбіцкі, Лізавета Баярская, Ігар Гордзін, а ў галоўнай ролі – народны артыст Расіі Яўген Міронаў. Завершыцца форум камедыяй без слоў "Пансіён Belvedere" ў пастаноўцы італьянскага акцёра і рэжысёра Матэа Сп'яцы.

Калі: 27 верасня – 16 кастрычніка
Дзе: Мінск

XII Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета

XII Міжнародны музычны фестываль Юрыя БашметаМіжнародны фестываль Юрыя Башмета зноў адкрывае музычны сезон у беларускай сталіцы, запрашаючы на сустрэчу з шэдэўрамі сусветнай класікі ў выкананні лепшых сучасных вакалістаў і музыкантаў. Адкрыецца форум канцэртам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра "Новая Расія" пад кіраўніцтвам маэстра – народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета. Пакуль увесь спіс удзельнікаў захоўваецца ў тайне, але ўжо вядома, што фінальным акордам стане канцэрт з серыі "Легенда на скрыпцы Страдывары" з удзелам міжнароднага камернага аркестра East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера. Дарэчы, у мінулым годзе гэты легендарны калектыў ужо сабраў небывалы аншлаг і, на думку часопіса "Мастацтва" і па водзывах гледачоў, стаў адной з самых яркіх старонак фестывальнай праграмы-2016.

Калі: 28 верасня – 8 кастрычніка
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Цырк Дзю Салей у Мінску: шоу Varekai

Цырк Дзю Салей у Мінску: шоу VarekaiСусветна вядомы Cirque du Soleil, які ўпершыню наведаў Мінск у 2013 годзе і змяніў уяўленне многіх аб цыркавым майстэрстве, вяртаецца ў сталіцу з новым шоу Varekai, якое паглядзелі ўжо больш за 10 мільёнаў гледачоў у 130 гарадах свету. На самай вялікай пляцоўцы Беларусі таксама ўбачаць цудоўны паказ, рэжысёрам якога выступіў драматург, сцэнарыст і тэатральны пастаноўшчык Дамінік Шампань. У аснове сюжэта – захапляльная гісторыя адзінокага юнака, якому давядзецца пераадолець страхі і спазнаць сваю душу, прайшоўшы праз выпрабаванні ў загадкавым лесе Varekai, дзе жывуць таемныя духі і персанажы. Цудоўным дапаўненнем стане жывая музыка: кампазітар Віялейн Корадзі ў адным шоу аб'яднала песні французскіх трубадураў XI стагоддзя, традыцыйныя госпелы, армянскія мелодыі і рытмы гавайскіх рытуальных цырымоній.

Калі: 28 верасня – 1 кастрычніка
Дзе: Мінск-Арэна

XXХ Нацыянальны фестываль бегу "Языльская дзясятка"

Нацыянальны фестываль бегу "Языльская дзясятка"Юбілейны, 30-ы па ліку Нацыянальны фестываль "Языльская дзясятка", уключаны ў міжнародны каляндар турніраў і спаборніцтваў, аб'яднае аматараў бегу з Беларусі і краін блізкага замежжа ў барацьбе за званне лепшага. У гэтым годзе спаборніцтвы пройдуць па ўзроставых групах і ў розных намінацыях: "Пяцісотка", "Школьны камандны бег", "Карпаратыўны забег", "Сямейная эстафета 3х500 метраў", "Старадарожскія забегі", і на заканчэнне, вядома, каронная дыстанцыя на 10 км – "Языльская дзясятка". Удзельнікаў і балельшчыкаў спартыўнага спаборніцтва чакае шмат забаў: конкурсы і віктарыны, латарэі, дэгустацыі страў дамашняй кухні ад тутэйшых кулінараў...

Калі: 29 – 30 верасня
Дзе: Мінская вобласць, г. Старыя Дарогі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі