У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Жнв 2013

Каляндар падзей у Беларусі: верасень 2013

 

Фолк-фестываль "Крыніца"Фолк-фестываль "Крыніца"

Выстаўка "Слуцкія паясы"

Выстаўка "Слуцкія паясы" Слуцкія паясы – сусветна вядомая рэліквія беларускага народа. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII - XIX стагоддзях на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, што прыналежыла князям Радзівілам. Паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак ткалі ўручную па вельмі складанай тэхналогіі. З даўніх часоў яны былі атрыбутам мужчынскага касцюма, сімвалам улады і багацця ўладальніка. На выстаўцы прадстаўлены 4 паясы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў са збору Львоўскага гістарычнага музея, а таксама партрэты прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII-XIX стагоддзяў.

Калі: 8 мая 2013 – 18 красавіка 2014
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

"Ажыўшыя карціны" Андрэя Смаляка

"Ажыўшыя карціны" Андрэя СмалякаНезвычайная мастацкая галерэя адкрылася ў Мінску на агароджы ўздоўж Парку Чалюскінцаў. Экстравагантны беларускі мастак Андрэй Смаляк і яго жонка Вольга прадставілі публіцы праект "Ажыўшыя карціны", які аб'яднаў стваральніка і выдатных асоб сферы культуры і спорту, бізнесу і палітыкі. З дапамогай каманды прафесіяналаў - дызайнераў, мастакоў па касцюмах, грымёраў, дэкаратараў, фотамастакоў - карціны Андрэя Смаляка ажылі ў фотавобразах з вядомымі беларускімі персонамі. У ролі герояў палотнаў мастака выступілі Максім Мірны, Дар'я Домрачава, Анжаліка Агурбаш, Анатоль Ярмоленка, рэжысёр Андрэй Курэйчык, беларускія зоркі дзіцячага "Еўрабачання"... Сярод будучых удзельнікаў праекта Андрэя Смаляка - актрыса Моніка Белучы, супермадэль свету Кацярына Даманькова, зоркі вялікага спорту.

Калі: 26 мая - лістапад 2013 года
Дзе: Мінск, Парк Чалюскінцаў

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Казіміра Малевіча

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Казіміра МалевічаПраект "Мастак і горад" запрашае гасцей і жыхароў беларускай сталіцы дакрануцца да спадчыны вялікіх майстроў, жыццё і творчасць якіх цесна звязана з нашай краінай. У 1919 годзе аўтар "Чорнага квадрата" пераехаў жыць у Віцебск, дзе кіраваў майстэрняй у мастацкай школе Марка Шагала. А ў 1922 годзе там жа Малевіч скончыў работу над сваёй галоўнай тэарэтычнай працай - "Супрэматызм. Свет як беспрадметнасць або вечны спакой"... Экспазіцыя з 18 работ вялікага авангардыста пад адкрытым небам прапануе ў простай атмасферы паразважаць над творчасцю Малевіча. Рэпрадукцыі будуць суправаджацца апісаннем на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Калі: 6 чэрвеня - 20 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа
Даведацца больш падрабязна

Выстаўка "Каштоўныя ўзоры. Золата ў помніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і пісьменства"

Выстаўка "Каштоўныя ўзоры. Золата ў помніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і пісьменства"Наведвальнікі выстаўкі азнаёмяцца з унікальным зборам са 130 помнікаў гісторыі, культуры і мастацтва Маскоўскага гістарычнага музея, створаных з выкарыстаннем золата. Здаўна святло жоўтага металу асацыіравалася з сонечным цяплом і, вядома, багаццем. У калекцыі мастацкіх твораў XIV - ХХ стагоддзяў, акрамя рарытэтных выданняў богаслужэбных кніг і царкоўнага начыння, асаблівую цікавасць маюць галаўныя ўборы, хусткі жыхарак цэнтральных губерняў Расіі, аздобленыя залатой вышыўкай.

Калі: 8 чэрвеня - 14 верасня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

ХХ Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве

ХХ Дзень беларускага пісьменства ў БыхавеНацыянальнае свята Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня: ва ўсіх кутках краіны аддаюць даніну павагі стваральнікам нацыянальнага пісьменства, літаратуры, адукацыі. Свята дае магчымасць далучыцца да старажытнай і сучаснай культуры Беларусі, пазнаёміцца з пісьменнікамі і паэтамі, журналістамі і выдаўцамі. Невыпадкова, што гэта і час пачатку новага навучальнага года для школьнікаў і студэнтаў. Вялікі рэспубліканскі фестываль у Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню ён адбыўся ў Полацку (1994), а ў бягучым годзе сталіцай Дня пісьменства стане горад Быхаў Магілёўскай вобласці. У дні святкавання тут пройдуць прэзентацыі кніг і выданняў, літаратурныя сустрэчы, канцэрты, выстаўкі сувеніраў і народныя гулянні. У старым цэнтры горада побач з Быхаўскім замкам урачыста адкрыецца скульптурная кампазіцыя вышынёй каля 2,5 метра, прысвечаная ўнікальнаму помніку беларускага пісьменства - Баркулабаўскаму летапісу.

Калі: 31 жніўня  – 1 верасня
Дзе: г. Быхаў, Магілёўская вобласць

Выстаўка аўтарскай лялькі Кацярыны Пуставалавай "Кардоннае сэрца"

Выстаўка Кацярыны Пуставалавай "Кардоннае сэрца"Мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Кацярына Пуставалава прадстаўляе творчы дэбют у новым амплуа. Героі выстаўкі – лялькі. Кожная з іх не толькі мае свой вобраз, характар, лёс, але і захоўвае асаблівую тайну. Прыадкрыўшы тэатральную заслону, цікаўныя наведвальнікі змогуць зазірнуць у таямнічы свет масак і кардонных сэрцаў.

Калі: 28 чэрвеня – 15 верасня
Дзе: Мінск, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Джо Кокер у Мінску

Джо Кокер  Уладальнік Грэмі, Залатых Глобусаў, Оскара і тытула кавалера Ордэна Брытанскай Імперыі, адзін з самых папулярных сусветных выканаўцаў, які выпусціў 22 плацінавыя дыскі, па-ранейшаму высока цэніць жывыя выступленні і сустрэчы з гледачом. Пасля паспяховага гастрольнага турнэ па краінах Еўропы, Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі Джо Кокер зноў наведае Мінск і прадставіць публіцы новы альбом "Fire It Up". І вядома, паклоннікі пачуюць лепшыя хіты "You Can Leave Your Hat On", "Unchain My Heart", "Up Where We Belong"…

Калі: 3 верасня
Дзе: Мінск, МКСК "Мінск-Арэна"

Прэм'ера балета "Вітаўт" у Вялікім тэатры

Прэм'ера балета "Вітаўт" у Вялікім тэатрыНа галоўнай музычнай сцэне Беларусі ўпершыню пасля балета 1990-х "Страсці (Рагнеда)" будзе адноўлена тэма асобы і яе ролі ў нацыянальнай гісторыі. Аўтар лібрэта "Князь Вітаўт" – вядомы беларускі драматург Аляксей Дудараў, харэограф і пастаноўшчык – народны артыст Беларусі Юрый Траян. Дзеянне балета ахоплівае неадназначны перыяд гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, "цёмны час" на мяжы XIV-XV стагоддзяў, калі ў барацьбу за карону вялікай дзяржавы ўступілі два браты – князі Вітаўт і Ягайла. Аўтары не даюць дакладнага азначэння жанру пастаноўкі, але абяцаюць захапляючыя баталіі і рамантычныя гісторыі.

Калі: 5 – 6 верасня
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Даведацца больш падрабязна

Miss Supranational-2013 у Мінску

Miss Supranational-2013 Міжнародны конкурс прыгажосці збярэ ў Мінску самых прыгожых дзяўчат з 80 краін – рэкордная за ўсю гісторыю правядзення Miss Supranational колькасць удзельніц. Беларусь будзе прадстаўляць 17-гадовая студэнтка з Гомеля Вераніка Чачына. Прамую трансляцыю конкурсу Miss Supranational-2013 убачаць тэлегледачы 120 краін свету. Міжнародная рэжысёрска-пастановачная каманда абяцае не толькі  яркае шоу на самым высокім тэхнічным узроўні, але і мноства сюрпрызаў для публікі.

Калі: 6 верасня
Дзе: Мінск, Палац спорту
Даведацца больш падрабязна

III Музычны фестываль памяці Мікалая Набокава

Мікалай НабокаўФорум прымеркаваны да 110-годдзя з дня нараджэння выдатнага кампазітара і музыканта Мікалая Набокава. Аўтар першага амерыканскага балета "Мірны саюз" і музыкі легендарных "Рускіх сезонаў" у Парыжы, стрыечны брат вядомага рускага пісьменніка Уладзіміра Набокава Мікалай нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады ў беларускім мястэчку Любча. Ён стаў не толькі выдатным кампазітарам, але і прапагандыстам музычнай культуры, арганізатарам "Парыжскага фестывалю XX стагоддзя" ў Рыме, Токіа, Берліне, фестывалю "Усход сустракаецца з Захадам" у Японіі і Індыі, фестываляў негрыцянскай культуры. На цяперашнім форуме прагучыць геніяльная музыка Мікалая Набокава, а ганаровымі гасцямі стануць яго сваякі і нашчадкі.

Калі: 6 – 7 верасня
Дзе: Мірскі замак, г.п. Мір, г.п. Любча, Гродна

V Фолк-фэст "Камяніца"

V Фолк-фэст "Камяніца"Фолк-фэст "Камяніца" – унікальнае свята спрадвечных беларускіх традыцый, музыкі і жывапісу, нацыянальнай кухні. Яно адбудзецца на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, аднак ў гэтым годзе выйдзе за звыклыя рамкі і прадоўжыцца два дні. Госці фестывалю ўбачаць самую вялікую ў Беларусі калекцыю аўтэнтычнай драўлянай архітэктуры XVIII–XX стст. На свяце чакаюцца выступленні вядомых выканаўцаў беларускай і замежнай фолк-музыкі. Мясцовыя кулінары прыгатуюць для гасцей смачныя традыцыйныя стравы, а народныя рамеснікі прадставяць арыгінальныя беларускія сувеніры.

Калі: 6 – 7 верасня
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Кінапаказы "velcom Smart Point"

карціна Стэнлі Донена "Спяваючыя пад дажджом"Праект "velcom Smart Point" запрашае правесці час у дружалюбнай кампаніі на верандзе пад адкрытым небам, атрымаць асалоду ад добрай музыкі, паглядзець любімыя фільмы. У летнія дні аматары мастацтва sinema ўбачылі шэдэўры сусветнага кінематографа – "Басанож па маставой", "Прэт-а-портэ", "1+1", "Кафэ дэ Флёр". Завершыцца "кінамарафон" у верасні – рамантычнай карцінай Стэнлі Донена "Спяваючыя пад дажджом", якая расказвае пра гісторыю Галівуда ў эпоху пераходу ад нямога да гукавога кіно.

Калі: 7 верасня
Дзе: Мінск, летняя пляцоўка, вул. Кастрычніцкая, 1

Аўстралійскае цыркавое шоу "Чараўніцтва на лёдзе" ў Белдзяржцырку

Шоу "Чараўніцтва на лёдзе" ў БелдзяржцыркуНа працягу некалькіх месяцаў Беларускі дзяржаўны цырк прымае гасцей з Аўстраліі з грандыёзным шоу "Чараўніцтва на лёдзе". Гледачы ўбачаць інтэрнацыянальную каманду прафесіяналаў - шматразовых чэмпіёнаў свету па фігурным катанні з Новай Зеландыі, Аўстраліі і Канады. У праграму таксама ўвайшлі самыя відовішчныя нумары майстроў цырка: ілюзіён "Domina magic" (Італія), кітайскі цыркавы паказ, паветраная гімнастыка (Канада), дрэсура папугаяў (Расія), паветраная акрабатыка (Беларусь).

Дзе: Мінск, Белдзяржцырк
Калі: 7 верасня 2013 – 12 студзеня 2014 года

XVIII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа"

XVIII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа"Многія гады міжнародны фестываль у Брэсце з'яўляецца не толькі грандыёзным тэатральным форумам, але і стартавай пляцоўкай для маладых рэжысёраў, сцэнарыстаў, акцёраў. "Белая вежа" нязменна прадстаўляе мастацтва нацыянальных і замежных тэатраў - ад класічных да эксперыментальных пастановак. У праграме гэтага года захоўваецца падзел на сусветную, беларускую і польскую драматургію, аднак фестываль абяцае здзівіць разнастайнасцю форм і жанраў.

Калі: 7 – 15 верасня
Дзе: Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

Выстаўка "Мінск на старых паштоўках"

Выстаўка "Мінск на старых паштоўках"Мінск ажывае на старадаўніх паштоўках, запрашаючы сучаснікаў здзейсніць падарожжа ў часе. У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш як 50 фотакопій паштовак з відамі Мінска канца XIX – пачатку ХХ стст. Тут можна разгледзець старадаўнюю архітэктуру горада, знікшыя будынкі ўстаноў, заводаў і гімназій, першы дыліжанс, першы аўтамабіль, модныя ўборы розных саслоўяў гараджан...

Калі: 26 ліпеня - 8 верасня
Дзе: Мінск, Музей гісторыі Мінска

Аляксандр Васільеў у Віцебску

Аляксандр Васільеў у Віцебску Сусветна вядомы рускі і французскі гісторык моды, тэатральны мастак, мастацтвазнавец, калекцыянер, аўтар папулярных кніг і артыкулаў, ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў і вядучы праграмы "Модны прыгавор" Аляксандр Васільеў прачытае ў Віцебску лекцыю для спецыялістаў лёгкай прамысловасці і студэнтаў тэхналагічнага ўніверсітэта. Выступленне будзе цікава не толькі будучым куцюр'е з горада  Шагала, але проста знатакам моды.

Калі: 11 верасня
Дзе: КЗ "Віцебск"
Даведацца больш падрабязна

Канцэрт "Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва"

Канцэрт "Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва"Упершыню пасля рэканструкцыі ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі загучыць абноўлены арган. У рамках турнэ па Усходняй Еўропе Мінск наведае Фабрыс Пітруа - адзін з выдатных прадстаўнікоў сучаснай французскай арганнай школы, штатны арганіст Кафедральнага сабора горада Нарбона, арт-дырэктар "Еўрапейскага фестывалю арганнай і камернай музыкі". Аматары класічнай музыкі атрымаюць асалоду ад твораў Баха, Вьерна, Франка, Відора, Дзюбуа...

Калі: 13 верасня
Дзе: Мінск, Вялікая канцэртная зала філармоніі

VII Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскi карагод"

VII Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскi карагод"Цэнтральныя вуліцы Гомеля стануць пляцоўкамі для конкурсных і паказальных выступленняў удзельнікаў. Сярод іх - аматарскія калектывы народнага і эстраднага танца, сучаснай харэаграфіі, выканаўцы спартыўных бальных танцаў. На фестывалі адбудуцца выступленні тэатраў танца агню і пластычных тэатраў "Мім-2013", пройдзе Міжнародны турнір па бальна-спартыўных танцах на Кубак Гомеля "Залатая Рысь".

Калі: 13 – 15 верасня
Дзе: Гомель

Свята горада Мінска

Свята горада МінскаУ Дзень горада Мінск па традыцыі запрашае гасцей і жыхароў на вялікае свята: яго плошчы, цэнтральныя вуліцы, паркі і скверы становяцца месцам правядзення пленэраў і выставак мастакоў, тэатральных паказаў і выступленняў вулічных музыкантаў, конкурсаў і кірмашоў народных умельцаў. Увечары неба над стэлай "Мінск - горад-герой" расквеціць грандыёзны святочны феерверк.

Калі: 14 верасня
Дзе: плошчы, паркі, скверы, канцэртныя пляцоўкі Мінска

Дзень горада і Фестываль квасу ў Лідзе

Фестываль квасу ў ЛідзеБеларускі горад Ліда, заснаваны ў XIV стагоддзі, адзначае 690-годдзе. У гонар юбілею, а таксама знамянальнай гістарычнай падзеі – атрымання ў 1590 годзе Магдэбургскага права і герба з выявай льва і скрыжаваных ключоў – тут пройдуць грандыёзныя ўрачыстасці. Да свята прымеркаваны адкрыццё помніка князю Гедыміну, выданне кніг па гісторыі горада, значкоў і асаблівай манеты. У Дзень горада пройдуць традыцыйная выстаўка-прэзентацыя "Ліда-рэгіён", навукова-практычныя канферэнцыі, конкурсы і спаборніцтвы, фотавыстаўкі і творчыя праекты, велапрабег і байк-фестываль. Каля сцен Лідскага замка адбудзецца міжнародны рыцарскі турнір, адкрыецца "Горад майстроў". Запамінальным стане і Фестываль квасу, бо менавіта ў Лідзе знаходзіцца найбуйнейшы вытворца гэтага напітку. Госці пакаштуюць розныя віды квасу, даведаюцца аб гісторыі і спосабах яго прыгатавання, сучасных тэхналогіях вытворчасці.

Калі: 14 – 15 верасня
Дзе: Ліда

XVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка"

XVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка"У гэтым годзе "Анімаёўка" чакае рэкордную колькасць творчых работ і ўдзельнікаў - 170 фільмаў з 26 краін свету. Па традыцыі праграма надзвычай насычаная: творчыя сустрэчы са стваральнікамі анімацыйных фільмаў, тэатралізаваныя паказы, майстар-класы, канцэртныя і гульнявыя шоу, дзіцячы конкурс малюнкаў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Мой любімы мультфільм". Ганаровымі гасцямі фестывалю стануць вядомыя рэжысёры і артысты анімацыйнага кіно: Ларыса Глінска (Малдова), Надзея Славава (Балгарыя), заслужаная артыстка Расіі Аксана Сташэнка, заслужаная артыстка РСФСР Людміла Гнілава, голасам якой гавораць героі многіх айчынных і замежных мультфільмаў ("Качыныя гісторыі", "Чып і Дэйл спяшаюцца на дапамогу", "Сімпсаны", "Лоракс").

Калі: 16 – 18 верасня
Дзе: Магілёў
Даведацца больш падрабязна

Cirque du Soleil у Мінску

Cirque du Soleil у Мінску"Цырк дзю Салей", або "Цырк Сонца" - сусветна вядомая кампанія, трупа якой налічвае 5000 чалавек з 50 краін свету. Іх шоу аб'ядноўваюць самабытныя тэхнікі цыркавога мастацтва розных народаў, элементы вулічнага тэатра. Новая праграма "Alegria" пабудавана на захапляючым дух майстэрстве акрабатыкі. Гледачы ўбачаць цудоўныя нумары з трапецыяй і дынамічным выступленнем на паветраных турніках, непаўторны паказ мангольскай пластыкі ў спалучэнні з вогненнымі нажамі...

Калі: 26 – 28 верасня
Дзе: МКСК "Мінск-Арэна"

Рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013"

Рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013"Старадаўняе свята ўраджаю "Дажынкі" ў сучаснай Беларусі стала таксама і грандыёзным штогадовым фестывалем, дзе пасля заканчэння ўборачнай кампаніі ўшаноўваюць лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі. У гэтым годзе сталіцай фестывалю стане горад на Дняпры Жлобін. Акрамя ўручэння ўзнагарод лепшым працаўнікам, тут пройдуць канцэрты, выстаўкі і конкурсы, дэгустацыі страў беларускай кухні, будуць працаваць кірмашы рамеснікаў і сувенірныя магазіны...

Калі: 28 верасня
Дзе: Гомельская вобласць, г. Жлобін

XXVI Нацыянальны фестываль бегу "Языльская дзясятка"

XXVI Нацыянальны фестываль бегу "Языльская дзясятка""Языльская дзясятка" ўключана ў міжнародны спаборніцкі каляндар і аб'ядноўвае аматараў бегу розных узростаў з Беларусі і краін блізкага замежжа. Спаборніцтвы ўключаюць розныя дыстанцыі ў некалькіх узроставых групах, аднак галоўныя прызы фестывалю дастануцца пераможцу дыстанцыі на 10 км - "языльскай дзясяткі". Удзельнікаў і балельшчыкаў чакаюць конкурсы і віктарыны, латарэя, пачастункі дамашняй кухні, сустрэчы з казачнымі героямі.

Калі: 27 – 28 верасня
Дзе: Мінская вобласць, г. Старыя Дарогі

III Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЕАРТ-2013"

 III Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЕАРТ-2013"Аб'ядноўваючы традыцыю і эксперымент тэатральнага мастацтва, у гэтым годзе форум "ТЕАРТ" прапануе тры асноўныя секцыі. Гэта міжнародны блок (Францыя, Польшча, Ізраіль, Латвія, Германія, Венгрыя), расійская праграма і блок эксперыментальных спектакляў паводле п'ес сучасных беларускіх драматургаў. Гледачы ўбачаць 16 пастановак з 8 краін свету. Упершыню асаблівае месца ў праграме займае праектны тэатр – актуальная форма творчага ўзаемадзеяння ў тэатральнай прасторы Еўропы. У час форуму адбудуцца дыскусіі і круглыя сталы аб развіцці сучаснага тэатра, дыялогу культуры і бізнесу

Калі: 28 верасня – 21 кастрычніка
Дзе: Мінск
Даведацца больш падрабязна

II Рэспубліканскі экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"

II Рэспубліканскі экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"Унікальнае свята прысвечана прыроднаму багаццю і разнастайнасці Міёрскага краю. У гэтых мясцінах знаходзіцца балота Ельня - самае багатае па ўраджаі журавін у Беларусі. У канцы верасня больш за 4 тысячы шэрых жураўлёў і 10 тысяч гусей спыняюцца на балоце для адпачынку ў перыяд асенняй міграцыі. Госці фестывалю змогуць паназіраць у бінокль за чарадой жураўлёў, паўдзельнічаць у экалагічных гульнях і віктарынах, пакаштаваць морс з журавін і выпечку з журавінамі, набыць сувеніры на кірмашы народных умельцаў. Да свята ў заказніку "Ельня" распрацаваны маршрут экалагічнай сцяжыны з пазнавальнымі паказальнікамі, а ў экалагічным цэнтры адкрыты пакой з імітацыяй балоцістай мясцовасці, дзе наведвальнікі могуць адчуць пад нагамі багну.

Калі: 28 – 29 верасня
Дзе: Віцебская вобласць, г. Міёры

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску