Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Снж 2014

Каляндар падзей у Беларусі: студзень 2015

Навагодняя ілюмінацыя ў МінскуНавагодняя ілюмінацыя ў Мінску

Новы год і Каляды ў Беларусі

Новы год і Каляды ў БеларусіНавагоднія канікулы – выдатны час, каб наведаць знакамітыя выдатныя мясціны Беларусі, азнаёміцца з культурай і традыцыямі, паўдзельнічаць ва ўнікальных народных абрадах. У святочныя дні ў Мінску і ўсіх гарадах краіны праходзяць гулянні, парады і шэсці казачных персанажаў, працуюць лядовыя каткі, адкрыты кірмашы сувеніраў. Аматараў насычанага і цікавага адпачынку чакаюць навагоднія туры і экскурсіі, спектаклі і канцэрты, музычныя вечары і раскошныя балі ў старадаўніх замках і сядзібах.

Калі: да сярэдзіны студзеня 2015
Дзе: канцэртныя пляцоўкі, паркі Мінска і іншых гарадоў

Выстаўка "Слуцкія паясы" ў Мінску

Слуцкія паясыСлуцкія паясы – унікальная рэліквія беларускага народа і частка сусветнай культурнай спадчыны. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII-XIX стагоддзях на мануфактурах, самай знакамітай з якіх была Слуцкая, што належала князям Радзівілам. З даўніх часоў умела выкананы кунтушовы пояс з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак быў абавязковым атрыбутам касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Як правіла, паясы насілі на кунтушы – верхнім адзенні з разрэзанымі спушчанымі рукавамі. На выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены шэсць слуцкіх паясоў з буйнейшага збору Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пяць з іх адносяць да перыяду, калі ўладальнікамі Слуцкай мануфактуры былі Ян і Лявон Маджарскія (1767-1807), яшчэ адзін пояс быў створаны ў 1807 годзе.

Калі: 6 лістапада 2014 – 4 красавіка 2015
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Спадарыня лялька" ў Мінску

Выстаўка "Спадарыня лялька" ў МінскуЭкспазіцыя прысвечана 100-годдзю будуарнай лялькі, якая з'явілася ў Францыі пасля Першай сусветнай вайны, калі на змену дарагім фарфоравым лялькам прыйшлі не менш эфектныя персанажы – танцоўшчыцы, шансанье, марачкі – створаныя з кампазіту і пап'е-машэ і абцягнутыя шоўкам. На выстаўцы ў Мінску прадстаўлена амаль 70 лялек работы беларускіх і расійскіх майстроў, у тым ліку антыкварныя і сучасныя. Акрамя казачных прынцэс і арыстакратак у раскошных уборах, тут можна ўбачыць чарадзеяў, эльфаў, русалак, герояў літаратурных твораў... Пачэсныя госці – вядомыя  мастачкі doll-жанру Галіна Захарава і Юлія Ральнікава – прадставяць свае апошнія работы і падзеляцца з гасцямі сакрэтамі майстэрства. Цікавым выпрабаваннем для ўдзельнікаў конкурсу "Спадарыня Будуарная лялька" стане намінацыя, прысвечаная юбілею лялькі пачатку ХХ стагоддзя.

Калі: 28 лістапада – 11 студзеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Выстаўка помнікаў старажытнарускага пісьменства ў Гомелі

Выстаўка помнікаў старажытнарускага пісьменства ў ГомеліЗвыш 40 факсіміле помнікаў старажытнарускага пісьменства прадстаўлены на выстаўцы "Гісторыя ў пісьмёнах". Шэдэўры славянскага рукапіснага слова паказаны ў максімальна набліжаным да арыгіналу выглядзе – цудоўна адноўлены тэкст, абрысы, памер і адценне старонак і, вядома, ілюстрацыі, якія па тонкасці работы і багацці афармлення не ўступаюць ювелірным упрыгажэнням. Наведвальнікі змогуць убачыць знакамітыя помнікі славеснасці: "Аповесць мінулых гадоў", "Слова аб палку Ігаравым", Іпацьеўскі і Лаўрэнцьеўскі летапісы. Акрамя таго, цікавасць уяўляюць Радзівілаўскі летапіс, Асабовы летапісны звод, "Сказанне пра Мамаева пабоішча", "Сказанне пра Барыса і Глеба", "Аповесць пра Засіма і Савація"…

Калі: 29 лістапада – студзень 2015
Дзе: Гомель, музей палаца Румянцавых і Паскевічаў

Выстаўка Андрэя Смаляка ў Мінску

Выстаўка Андрэя Смаляка ў МінскуАдзін з самых эпатажных мастакоў сучаснасці, ганаровы акадэмік Еўрапейскай акадэміі мастацтваў беларускі імпрэсіяніст Андрэй Смаляк за сваю творчую дзейнасць прыняў удзел у дзясятках выставак. У 1999 годзе ён быў узнагароджаны сярэбраным медалём Еўрапарламента за ўклад у еўрапейскае мастацтва. Карціны майстра знаходзяцца ў прыватных зборах і музеях Беларусі, Францыі, Расіі, Італіі і ЗША. Беларуская лірычнасць і экспрэсія постмадэрнізму, мігатлівае рассеянае святло вылучаюць аўтарскі стыль Андрэя Смаляка. Выстаўка "Жыццё. Жывапіс. Любоў" у Мінску прымеркавана да 60-гадовага юбілею майстра. У экспазіцыі – амаль 100 жывапісных работ: ад самых ранніх эцюдаў да знакамітага арт-праекта "Ажыўшыя карціны", а таксама новыя палотны апошніх гадоў.

Калі: 2 снежня 2014 – 19 студзеня 2015
Дзе: Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага

Музей шакаладу Nicolya ў Мінску

Музей шакаладу Nicolya ў МінскуВядомы ўкраінскі кандытар Мікалай Папоў – аўтар арыгінальных работ, сярод якіх шакаладны пакой у Мірскім замку, мініяцюры гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў і Новага замка ў Гродне – прадстаўляе новую выстаўку ў беларускай сталіцы. Наведвальнікі ўбачаць больш за 200 эксклюзіўных вырабаў з салодкіх прысмакаў: шакаладны стол з антыкварыятам, вялікую і малую кароны Расійскай імперыі, яйкі Фабержэ, знакамітую карціну "Шакаладніца", двухметровую Эйфелеву вежу вагой 45 кг, якая складаецца з 512 частак. Сярод новых каларытных экспанатаў – помнікі мастацтва Беларусі, зброя, маскі, прадметы быту і нават папулярная страва беларускай кухнідранікі…  Акцэнтам выстаўкі стане самая вялікая ў свеце карціна з выявай выдатных мясцін Беларусі.

Калі: 4 снежня 2014 – 1 мая 2015
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Выстаўка "Imp-Art: Немагчымае мастацтва і аптычныя ілюзіі" – упершыню ў Беларусі

Выстаўка "Imp-Art: Немагчымае мастацтва і аптычныя ілюзіі"Экспазіцыя прадстаўляе творы расійскіх мастакоў – майстроў сучаснага напрамку ў еўрапейскім мастацтве "impossible art", якое зарадзілася ў 1980-я гады. У яго аснове – візуальныя эфекты і аптычныя ілюзіі, якія ўзнікаюць пры адлюстраванні "немагчымых фігур". Першая выстаўка міжнароднага праекта адбылася ў 2013 годзе ў Маскве, выклікаўшы вялікую цікавасць. У мінскай экспазіцыі сабраны арыгінальныя работы, выкананыя ў розных тэхніках: жывапіс, графіка, фатаграфія, стэрэаскапічная панэль, гарачая эмаль, інсталяцыя, камп'ютарная графіка

Калі: 15 снежня 2014 – 20 студзеня 2015
Дзе: Мінск, Цэнтр сучасных мастацтваў

Шоу братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты" ў Мінску

Шоу братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты" ў МінскуПрадстаўнікі знакамітай цыркавой дынастыі браты Запашныя прэзентуюць у Мінску першую ў гісторыі расійскага цырка праграму, якая не ўключае нумароў з жывёламі. Гледачоў чакае цікавае падарожжа ў свет незямной цывілізацыі, населенай загадкавымі істотамі. "Іншапланетнае" шоу – гэта захапляючыя нумары ў выкананні акрабатаў, гімнастаў, жанглёраў і клоўнаў, аўтарская музыка і ўльтрасучасныя тэхналогіі. У грандыёзным праекце задзейнічана амаль 90 артыстаў, у тым ліку людзі, якія валодаюць унікальнымі здольнасцямі. Сярод іх – удзельнік цырымоніі закрыцця Паралімпіяды ў Сочы, пераможца тэлепраекта "Мінута славы" выканаўца брэйк-дансу на інваліднай калясцы Віктар Кочкін, "рекардсменкі па росце" Людміла і Тамара Цітчанкавы і адзін з самых гібкіх акрабатаў Расіі Аляксей Кузьмін.

Калі: 1 – 5 студзеня 2015
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

XXVII Міжнародны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце

Міжнародны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары" ў БрэсцеМіжнародны музычны форум збярэ больш за 300 выканаўцаў з 11 краін у Брэсцекультурнай сталіцы Беларусі 2015 года. На ўрачыстым адкрыцці фестывалю вядомы спявак, кавалер ордэна Мікалая Цудатворца, уладальнік прэміі "Чалавек года-2013", народны артыст Расіі Сяргей Захараў выканае оперныя арыі і старадаўнія рускія рамансы. На музычныя вечары прыедуць сусветна вядомыя артысты і калектывы: Сілезскі квартэт з Польшчы, "Новы Рускі квартэт", амерыканскі "Gary Guthman-Jazz Quartet" і яго лідар – "першая труба свету" Гары Гутман. Упершыню ў рамках фестывалю прагучыць опера "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт", прысвечаная 250-годдзю знакамітага кампазітара. Акрамя гэтага, аматараў сусветнай класікі чакаюць канцэрт арганнай музыкі, Калядны баль і вечар закрыцця, у якім выступіць народны артыст СССР, саліст Вялікага тэатра Расіі Уладзіслаў П'яўко.

Калі: 9 – 12 студзеня
Дзе: Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, Брэсцкі музычны каледж імя Рыгора Шырмы, касцёл Узвіжання Святога Крыжа
Даведацца падрабязней

Арганіст Марэк Стэфаньскі ў Мінску

Арганіст Марэк Стэфаньскі ў МінскуАдзін з самых вядомых арганістаў свету, прафесар Кракаўскай акадэміі музыкі Марэк Стэфаньскі папулярны сярод паклоннікаў у многіх краінах: Германіі, Францыі, Бельгіі, Люксембургу, Іспаніі, Галандыі, Швецыі, Даніі, Расіі… Акрамя сольных канцэртаў, ён выступае з вядучымі сусветнымі выканаўцамі, харавымі калектывамі і музыкантамі. У праграме мінскага вечара "Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва" ў  выкананні Марэка Стэфаньскі прагучаць бессмяротныя творы Баха і Ліста, а таксама Лефебюра-Велі, Кларка і Нававейскі

Калі: 17 студзеня 2015
Дзе: Мінск, Белдзяржфілармонія

Каміла Турман і HAMMOND-B-TRIO ў Мінску

Каміла Турман і HAMMOND-B-TRIO ў Мінску"Прынцэса Нью-Ёркскага джаза", флейтыстка, кампазітар і спявачка Каміла Турман мае ўнікальны голас з дыяпазонам пяць актаваў, а яе віртуозную ігру на саксафоне параўноўваюць  з мастацтвам Джына Эманса і Стэнлі Цёрэнтайна. Джазавая дзіва выконвае кампазіцыі з сусветнага рэпертуару ў сучаснай інтэрпрэтацыі, надаючы ім сваё арыгінальнае гучанне. У Мінску Каміла Турман прадставіць новую праграму "Christmas Jazz" сумесна з выдатным калектывам пад кіраўніцтвам джазавага піяніста, арганіста і флейтыста Уладзіміра Несцярэнкі. Пад гукі спецыяльна прывезенага аргана Hammond мінская публіка акунецца ў калядную атмасферу Нью-Ёрка 1960-х гадоў…

Калі, дзе:
30 студзеня – Палац Рэспублікі, Джаз-клуб Яўгена Уладзімірава
31 студзеня – Палац Прафсаюзаў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі