Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Снж 2012

Каляндар падзей у Беларусі: студзень 2013

Новы год і Каляды ў Беларусі

Вясёлыя зімовыя святы ў Беларусі доўжацца некалькі тыдняў: каталіцкія Каляды (25 снежня), Новы год (31 снежня – 1 студзеня), праваслаўныя Каляды (7 студзеня), Новы год па старым стылі (13 – 14 студзеня). Гэтымі днямі па ўсёй краіне праходзяць традыцыйныя народныя гулянні каля навагодніх ёлак, канцэрты, феерверкі, спартыўныя мерапрыемствы, ранішнікі для дзяцей.

Калі: да сярэдзіны студзеня
Дзе: канцэртныя пляцоўкі, стадыёны, паркі Мінска, іншых гарадоў і пасёлкаў краіны

Калядныя балі ў Мірскім замку

Знакаміты замак Беларусі запрашае на сапраўдныя балі ў інтэр'ерах XVII стагоддзя.
У Партрэтнай зале 4 студзеня адбудзецца венскі баль. Тут будуць гучаць жывая інструментальная музыка і неапалітанскія напевы, выступяць оперныя дзівы, а гасцей чакаюць свецкія гульні, вальсы і паланэзы...
У Слановай зале 5 студзеня адкрыецца свецкі рэтрасалон – падобны да тых, што ў пачатку XX стагоддзя праводзілі ўладальнікі замка князі Святаполк-Мірскія. У салоне будуць прадстаўлены ўсе атрыбуты таго часу – нямое кіно, свінг, джаз...
Баль для маленькіх дам і кавалераў запрашае гасцей 6 студзеня. Спецыяльна для дзяцей ад 6 да 14 гадоў у інтэр'ерах Слановай хаты будуць арганізаваны калядныя прыгоды з віншаваннем ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.

Калі: 4, 5, 6 студзеня
Дзе: Мірскі замак, Гродзенская вобласць

Народнае ігрышча "Жаніцьба Цярэшкі"

Гэты старажытны народны абрад – нематэрыяльная каштоўнасць Беларусі. У даўнія часы вясёлае каляднае ігрышча праводзілася напярэдадні Каляд. На адзін вечар кожны малады хлопец станавіўся Цярэшкам і выбіраў сабе спадарожніцу. А потым усе "пары" гулялі жартоўнае вяселле з песнямі, танцамі пад гармонік і гульнямі. Абрад захавалі ў вёсцы Аношкі Лепельскага раёна, куды кожны год запрашаюць гасцей.

Калі: 6 студзеня
Дзе: вёска Аношкі, Лепельскі раён, Віцебская вобласць

ХХХV Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары"

На юбілейны фестываль у беларускім Брэсце збяруцца больш за 700 музыкантаў і вакалістаў з 25 краін свету - Расіі, Украіны, ЗША, Кітая, Японіі, Даніі, Швецыі, Ямайкі... На сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі выступяць сусветныя славутасці - народны артыст Расіі Захар Брон (скрыпка), народная артыстка Грузінскай ССР, народная артыстка СССР Ліяна Ісакадзэ (скрыпка), народны артыст Кіргізіі Уладзіслаў П'яўко (тэнар)...
Многае на юбілейным фестывалі будзе ўпершыню, а на адкрыцці ў вялікай сумеснай праграме выступяць юныя таленты ад 7 гадоў - лаўрэаты міжнародных конкурсаў з Малдовы, Польшчы, Казахстана, Украіны, Літвы, Беларусі.

Калі:  8 – 12 студзеня
Дзе: Брэст
Даведацца больш падрабязна

Народны абрад "Калядныя цары"

На стары Новы год у беларускай вёсцы Семежава праводзяць унікальны абрад "Калядныя цары", які набыў сусветную славу. Ён уваходзіць у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Працэсія "цароў", правобразам якіх былі салдаты царскай арміі, наведвае дамы мясцовых жыхароў і разыгрывае драму "Цар Максімілян".

Калі: 13 студзеня
Дзе: вёска Семежава, Капыльскі раён, Мінская вобласць

Народны абрад "Цягнуць Каляду на дуба"

У даўнія часы ў многіх вёсках Беларусі цыкл калядных святкаванняў завяршаў вясёлы абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Сёння ён захаваўся ў вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна і занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. На дуб або любое старое дрэва (ліпу, вярбу) 21 студзеня зацягвалі кола або сноп – так званую Каляду. Беларусы верылі, што гэта прыцягвае багаты ўраджай, поспех і шчасце на ўвесь будучы год.

Калі: 21 студзеня
Дзе: вёска Навіны, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць

Гонкі на сабачых запрэжках "Завіруха"

Аб удзеле ў спаборніцтве, якое будзе праводзіцца ў Беларусі ўжо трэці раз, заявілі каля 130 чалавек з 6 краін. У праграме фестывалю – гонкі на лыжах, спаборніцтва каюраў, арыгінальныя выступленні. Гледачоў, якія прыедуць са сваімі любімцамі, чакаюць конкурсы "Самы моцны сабака Беларусі", "Конкурс глядацкіх сімпатый" і "Самы прыгожы собака Беларусі".

Калі: 26 – 27 студзеня
Дзе: Рэспубліканскі цэнтр Алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых выдах спорту "Раўбічы"
Даведацца больш падрабязна

Выстаўка "Марк Шагал: жыццё і каханне"

На працягу некалькіх месяцаў у беларускай сталіцы можна ўбачыць карціны вялікага мастака ХХ стагоддзя Марка Шагала. Выстаўка работ знакамітага ўраджэнца Беларусі з калекцыі Музея Ізраіля завяршае юбілейны 125-ы год з дня нараджэння майстра. У экспазіцыі – 89 твораў розных перыядаў (з 1910-х па 1961 год), якія прадстаўляюць шматгранную творчасць непераўзыдзенага Шагала –  пейзажы, партрэты, жанравыя кампазіцыі, ілюстрацыі да літаратурных твораў і Бібліі.

Калі: 1 лістапада 2012 г. – 28 студзеня 2013 г.
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Даведацца больш падрабязна

Выстаўка работ IV Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва "Terra Nova"

У снежні ў беларускай сталіцы праходзіў фестываль "Terra Nova", які прадставіў камп’ютарную графіку, лічбавы жывапіс, мультымедыямастацтва і іншыя сучасныя тэхналогіі ў стылі арт аўтараў з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і іншых краін свету. Іх работы можна убачыць на выстаўцы, якая деманструецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Калі: 29 лістапада 2012 г. – 23 студзеня 2013 г.
Дзе: Мінск, галерэя "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зімовы сезон у гарналыжных цэнтрах Беларусі

У гарналыжных цэнтрах Беларусі чакаюць аматараў зімовых відаў спорту, актыўнага адпачынку і забаў. Узімку тут можна катацца на горных і бегавых лыжах, снаўбордзе, цюбінгу, каньках. Круглы год працуюць трэнажорныя залы, лазні і саўны, рэстараны.

Калі: студзень
Дзе: Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы", гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс "Лагойск", Рэспубліканскі цэнтр Алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна", парк актыўнага адпачынку "Якуцкія горы", спартыўна-аздараўленчы гарналыжны комплекс "Мазыр"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі