Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2013

Каляндар падзей у Беларусі: снежань 2013

Мінскі міжнародны Калядны оперны форумМінскі міжнародны Калядны оперны форум

Выстаўка "Слуцкія паясы"

Выстаўка "Слуцкія паясы" Слуцкія паясы – сусветна вядомая рэліквія беларускага народа. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII - XIX стагоддзях на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, што прыналежыла князям Радзівілам. Паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак ткалі ўручную па вельмі складанай тэхналогіі. З даўніх часоў яны былі атрыбутам мужчынскага касцюма, сімвалам улады і багацця ўладальніка. На выстаўцы прадстаўлены 4 паясы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў са збору Львоўскага гістарычнага музея, а таксама партрэты прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII-XIX стагоддзяў.

Калі: 8 мая 2013 – 18 красавіка 2014
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Аўстралійскае цыркавое шоу "Чараўніцтва на лёдзе" ў Белдзяржцырку

Шоу "Чараўніцтва на лёдзе" ў БелдзяржцыркуНа працягу некалькіх месяцаў Беларускі дзяржаўны цырк прымае гасцей з Аўстраліі з грандыёзным шоу "Чараўніцтва на лёдзе". Гледачы ўбачаць інтэрнацыянальную каманду прафесіяналаў - шматразовых чэмпіёнаў свету па фігурным катанні з Новай Зеландыі, Аўстраліі і Канады. У праграму таксама ўвайшлі самыя відовішчныя нумары майстроў цырка: ілюзіён "Domina magic" (Італія), кітайскі цыркавы паказ, паветраная гімнастыка (Канада), дрэсура папугаяў (Расія), паветраная акрабатыка (Беларусь).

Дзе: Мінск, Белдзяржцырк
Калі: 7 верасня 2013 – 12 студзеня 2014 года

Выстаўка "Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы"

Выстаўка "Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы"Міжнародная выстаўка прысвечана  святкаванню 1025-годдзя Хрышчэння Русі  і з'яўляецца працягам юбілейнай выстаўкі 2008 года "Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі", якая з поспехам праходзіла ў Маскве, Кіеве і Мінску. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 100 унікальных твораў іканапісу XV - пачатку XIX стагоддзяў з фондаў вядучых музеяў Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі. Наведвальнікі ўбачаць шэдэўры праваслаўнага іканапісу славянскіх народаў, якія ў розных іканаграфічных варыянтах адлюстроўваюць асноўныя падзеі жыцця Хрыста...

Калі: 17 верасня - 5 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Даведацца больш падрабязна

XVIII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі"

XVIII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі"Адзіны ў Беларусі фестываль арганнай музыкі па традыцыі аб'яднае пад купалам Сафійскага сабора сусветна вядомых музыкантаў і іх паклоннікаў. Разам з цудоўным арганам тут будуць гучаць саксафон, блокфлейта, гістарычны кларнет 1800 года, шалюмо (драўляны духавы інструмент эпохі Сярэдневякоўя і Барока), камерны аркестр. Разам са знаёмымі публіцы музыкантамі Крыстафам Хаўзерам і Хансам Хрысціянам Хейнам у Полацку ўпершыню выступяць Марак Стафаньскі, Валерыя Балахоўская, Элізабет Завадке, Фларыян Хок, Рэгіна Каменшчыкава. Акрамя таго, у праграме фестывалю – юбілейны канцэрт салісткі канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай, прысвечаны 25-годдзю яе творчай дзейнасці.

Калі: 3 лістапада – 8 снежня
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор

"Фарфор на пуантах. Мастацтва Lladrò ў лепшых тэатрах свету"

Фарфор на пуантах. Мастацтва Lladrò ў лепшых тэатрах светуУ рамках сусветнага турнэ вядомая іспанская кампанія Lladrò прадстаўляе ў Мінску ўнікальную выстаўку мастацкага фарфору, прысвечаную "Рускім сезонам" Сяргея Дзягілева. У экспазіцыю ўвашлі 20 статуэтак ручной работы, здабытак калекцыі Музея Lladrò ў Валенсіі. Над прыгожымі фігурамі балерын працавалі вядучыя мастакі, скульптары і дызайнеры сучаснасці: Хаймэ Аён, Бода Спэрлайн… Жамчужына экспазіцыі – "Сутнасць танца", свораная спецыяльна для праекта Хасэ Хаўерам Малавія.

Калі: 12 лістапада 2013 – 6 студзеня 2014
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета

XXV Віцебскі міжнародны фестываль імя І.І. Салярцінскага

Віцебскі міжнародны фестываль імя І.І. СалярцінскагаВіцебскі форум, прысвечаны буйнейшаму музычнаму і тэатральнаму крытыку 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя – адзіны ў Беларусі камерна-музычны фестываль, які сінтэзуе розныя віды мастацтва. Юбілейная праграма ўключае музычную частку, навуковыя чытанні, мастацкія выстаўкі і тэатральныя пастаноўкі. Лепшыя творы кампазітараў мінулых гадоў і сучаснасці выконваюць віртуозныя музыканты з усяго свету – Сюзанна Эрхарт, Ксенія Пагарэлая, Аляксандр Князеў, Юрый Блінаў, Мікалай Луганскі…

Калі: 1 – 22 снежня
Дзе: Віцебск, Віцебскае музычнае вучылішча, Віцебская абласная філармонія
Даведацца больш падрабязна

"Акіян Эльзы" ў Мінску

"Акіян Эльзы" ў МінскуАдна з самых папулярных украінскіх рок-груп прадставіць у Мінску новы альбом "Зямля", запісаны пад кіраўніцтвам уладальніка трох прэмій "Грэмі", саўндпрадзюсара Кена Нэльсана. У новы рэліз увайшлі 12 песень, у тым ліку і кампазіцыя "Сціна", знаёмая меламанам па праекце Святаслава Вакарчука "Брусель". Паводле слоў лідара групы, песні ў альбоме "падобны да 12 відаў насення, а зямля каштоўная, перш за ўсё тым, што дае новае жыццё"…

Калі:
2 снежня – Віцебск, Лядовы палац
3 снежня – Магілёў, Лядовы палац
8 снежня – Мінск, Мінск-Арэна

Limp Bizkit у Мінску

Limp Bizkit у МінскуУладальнікі прэстыжных музычных узнагарод Billboard, Grammy і MTV Europe Music "Limp Bizkit" зноў едуць у Мінск. Упершыню выканаўцы выступілі на беларускай сцэне ў 2010 годзе і былі ў захапленні ад цёплага прыёму. Лідар групы Фрэд Дзёрст прызнаў мінскі канцэрт лепшым у туры па краінах СНД. Напярэдадні выпуску сёмага студыйнага альбома "Stampede of the Disco Elephants" рок-музыканты прыедуць у Беларусь, каб адзначыць 20-гадовы творчы юбілей і парадаваць паклоннікаў лепшымі песнямі.

Калі: 2 снежня
Дзе: Мінск, Палац спорту

IV Міжнародны форум "Імідж Рэспублікі Беларусь"

Міжнародны форум "Імідж Рэспублікі Беларусь"Міжнародны форум збярэ ў Мінску экспертаў, якія абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця турызму ў Беларусі, а таксама інвестыцыйных магчымасцей краіны. У праграме – тэматычныя секцыі "Папулярызацыя і развіццё гарадоў і рэгіёнаў", "Міжнародны PR праз Інтэрнэт", "Падзейны турызм".

Калі: 5 – 6 снежня
Дзе: Мінск, атэль "Еўропа"

Андрэй Макарэвіч, "Песні пра каханне" (L.O.V.E.)

Андрэй Макарэвіч, "Песні пра каханне"Вядомы музыкант, паэт і мастак, удзельнік легендарнай рок-групы "Машына часу" Андрэй Макарэвіч паўстане ў незвычайным амплуа – выканаўцы джазавай музыкі. Разам са спеваком выступяць прызнаныя майстры джаза: трыа пад кіраўніцтвам расійскага піяніста Яўгена Борца, трубач і вакаліст Канстанцін Гевандзян і вакальная група "A`cappella ExpreSSS" – адзін з лепшых акапэльных калектываў свету. Музыканты прадставяць публіцы арыгінальныя версіі класічных кампазіцый пра каханне ў стылі джаз і поп…

Калі: 8 снежня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

Мінскі міжнародны Калядны оперны форумНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі прадстаўляе адну з самых чаканых падзей года. У праграме – знакамітыя выканаўцы і лепшыя пастаноўкі тэатраў свету, прэм'еры Вялікага тэатра Беларусі.

10-11 снежня – "Лятучы галандзец", Вялікі тэатр Беларусі
13 снежня – "Баль-маскарад", Санкт-Пецярбургскі Міхайлаўскі тэатр
14 снежня – "Турандот", Вялікі тэатр Беларусі
15 снежня – Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы

Мінскі міжнародны Калядны оперны форумПраект "Вечар аднаактовых опер" – у камернай зале імя Л. Александроўскай:

12 снежня – "Чалавечы голас" (Франсіс Пуленк), "Тэлефон" (Франсіс Пуленк)
15 снежня – "Спачатку музыка, потым словы" (Антоніа Сальеры), "Дырэктар Тэатра" (Антоніа Сальеры)
14 снежня – "Рыта, альбо пірацкі трыкутнік" (Гаэтана Даніцэці)

Рычард Клайдэрман у Мінску

Рычард Клайдэрман у МінскуВіртуозны французскі піяніст, выканаўца класічнай і этнічнай музыкі ў сучаснай апрацоўцы Рычард Клайдэрман, альбомы якога 340 разоў атрымлівалі залаты і плацінавы статус, адзначае 30-годдзе творчай дзейнасці. У беларускай сталіцы легендарны піяніст прадставіць першую за 10 гадоў студыйную работу – новы альбом "Romantique", а таксама класічныя кампазіцыі, упадабаныя слухачамі.

Калі: 11 снежня
Дзе: Мінск, ДК "МАЗ"

V Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча

Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-МарцінкевічаНа фестывальнай сцэне ў Бабруйску свае пастаноўкі прадставяць 12 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы. У афішы – п'есы самых вядомых майстроў сучаснай беларускай драматургіі: Аляксея Дударава, Андрэя Курэйчыка, Уладзіміра Рудава, Наталлі Манохінай, Іны Грыншпун. Упершыню ў рамках форуму адкрыецца драматургічная майстэрня, а таксама выйдзе газета з дзённікамі тэатральнага фэсту.

Калі: 12 снежня – 17 снежня
Дзе: Бабруйск, Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча

Сядзіба беларускага Дзеда Мароза святкуе 10-годдзе

Сядзіба беларускага Дзеда МарозаЮбілейныя ўрачыстасці ў рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза пачнуцца з прыбыцця шматлікіх ганаровых гасцей, у тым ліку фінскага Ёўлупукі, Дзеда Мароза з Вялікага Усцюга, Сусветнага Дзеда Мароза казакоў-гвардзейцаў, карэльскага Дзеда Мароза Пакайнэ і якуцкага Чысхаана. Акрамя таго, знамянальная дата супала са 150-годдзем самай высокай у Еўропе навагодняй ёлкі, якая расце ў сядзібе. Гасцей свята чакае насычаная праграма:

13 снежня – Дзед Мароз з Вялікага Усцюга, Снягурачка з Кастрамы, Цар Берандзей з Пераслаўля-Залескага, Баба Яга з Кукабоя і іншыя казачныя персанажы з Расіі і Беларусі выступяць у тэатралізаваным шоу

14 снежня – прэзентацыя праекта "Казачная карта Расіі і Беларусі", касцюміраванае шэсце казачных персанажаў, закладка "Алеі Казачнай славы", адкрыццё першай міжнароднай казачнай вярсты

15 снежня – цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на лепшую казачную гісторыю для Дзеда Мароза, канцэртная праграма "Юбілейная марозная казка"

Калі: 13 – 15 снежня
Дзе: Брэсцкая вобласць, Нацыянальны парк "Белавежская пушча"

Канстанцін Райкін у Мінску

Канстанцін Райкін у МінскуМастацкі кіраўнік маскоўскага тэатра "Сатырыкон" імя Аркадзя Райкіна, народны артыст Расіі Канстанцін Райкін прадставіць у Мінску монаспектакль-канцэрт "Сваім голасам". Акцёр раскажа аб жыцці і творчым шляху, аб захаванні сямейнай акцёрскай традыцыі і легендарнай асобе бацькі. Пад музыку з фільма Федэрыка Феліні "Ночы Кабірыі" прагучаць вершы любімых паэтаў артыста.

Калі: 15 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Alessandro Safina ў Мінску

Alessandro Safina ў МінскуВядомы італьянскі оперны і эстрадны спявак, уладальнік унікальнага лірычнага тэнару Алесандра Сафіна выступіць у Мінску з сольным канцэртам. Сусветную вядомасць выканаўцу прынесла пранікнёная кампазіцыя "Luna", а дэбютны альбом "Insieme a te" за лічаныя месяцы разышоўся мільённымі тыражамі. У Мінску Алесандра Сафіна выканае кампазіцыі з апошняга альбома "Sognami"

Калі: 18 снежня
Дзе: Мінск, Палац спорту

Навагодняе танцавальнае шоу "Краіна цудаў"

Навагодняе танцавальнае шоу "Краіна цудаў"Грандыёзны святочны вечар аб'яднае тэатр, цырк, музыку і танец. У навагоднім праекце прымуць удзел прафесійныя музыканты і акцёры: шоу-балет "Феерыя", шоу-балет "Jazz-hand", цыркавое шоу "Kresiva", неон-шоу Міхаіла Бярнадскага, шоу Пятра Федарцова і Вольгі Грын, ілюзійна-гумарыстычны дуэт "UNO". Гледачоў чакае захапляючы калейдаскоп з яркіх нумароў, іскрамётных танцаў, музычнага і лазернага шоу.

Калі: 19 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Выстаўка-кірмаш народных промыслаў "Млын"

Выстаўка-кірмаш народных промыслаў "МлынНа традыцыйным кірмашы ў Мінску будуць прадстаўлены аўтарскія вырабы ручной работы ад беларускіх рамеснікаў, маладых дызайнераў і майстроў рукадзелля. У перадсвяточныя дні наведвальнікі змогуць убачыць і набыць неардынарныя падарункі для сябе і сваіх блізкіх: сувеніры, дызайнерскія ўпрыгажэнні, мяккія цацкі, прадметы інтэр'еру, тавары для хобі і творчасці, эксклюзіўны handmade…

Калі: 20 снежня – 22 снежня
Дзе: Мінск, НВЦ "БелЭкспа"

Мікалай Цыскарыдзэ, "Размовы пра мастацтва"

Мікалай Цыскарыдзэ, "Размовы пра мастацтва"Выдатны танцоўшчык сучаснасці, зорка сусветнага балета, экс-прэм'ер Вялікага тэатра Расіі Мікалай Цыскарыдзэ запрашае на незвычайны творчы вечар. Гледачы пачуюць развагі артыста аб сучасным мастацтве, а таксама змогуць задаць пытанні аб яго жыцці, творчасці, сусветным балеце. У розны час сярод педагогаў Цыскарыдзэ былі Галіна Уланава, Марына Сямёнава, Пётр Пестаў, Мікалай Фадзеечаў, Юрый Грыгаровіч, Ралан Пеці, Барыс Эйфман.

Калі: 22 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Harlem Gospel Choir у Мінску

Harlem Gospel Choir у МінскуЛепшыя галасы Амерыкі, 25-разовыя ўладальнікі "Грэмі" – "Анёлы Гарлема" – у рамках сусветнага тура, прысвечанага творчасці Стыві Уандэра, прадставяць праграму з кавераў песень знакамітага спевака XX стагоддзя. За гады творчай дзейнасці праслаўлены госпел хор выступаў з самымі вядомымі выканаўцамі нашага часу: Полам Макартні, Даянай Рос, Аўрыл Лавін, групай U2…

Калі:
25 снежня – Мінск, Палац спорту
26 снежня – Віцебск, КЗ "Віцебск"

Святочнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак

Святочнае шэсце Дзядоў Марозаў і СнягуракУ пераднавагоднія дні па цэнтральных вуліцах Мінска і ўсіх абласных гарадоў у яркім, вясёлым шэсці пройдуць галоўныя персанажы надыходзячых свят – Дзяды Марозы і Снягурачкі. На пляцоўках будуць арганізаваны захапляючыя конкурсы, міні-канцэрты і іншыя сюрпрызы з удзелам казачных персанажаў. А галоўнай падзеяй дня для мінчан і гасцей сталіцы па традыцыі стане цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы краіны, якую ўстановяць на Кастрычніцкай плошчы.

Калі: 25 снежня
Дзе: Мінск – праспект Незалежнасці, Кастрычніцкая плошча
абласныя гарады
Даведацца больш падрабязна

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі