Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Крс 2015

Каляндар падзей у Беларусі: май 2015

Дзень Перамогі 

Выстаўка "Слуцкія паясы" ў Мінску

Слуцкія паясыСлуцкія паясы – унікальная рэліквія беларускага народа і частка сусветнай культурнай спадчыны. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII-XIX стагоддзях на мануфактурах, самай знакамітай з якіх была Слуцкая, што належала князям Радзівілам. З даўніх часоў умела выкананы кунтушовы пояс з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак быў абавязковым атрыбутам касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Як правіла, паясы насілі на кунтушы – верхнім адзенні з разрэзанымі спушчанымі рукавамі. На выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены шэсць слуцкіх паясоў з буйнейшага збору Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пяць з іх адносяць да перыяду, калі ўладальнікамі Слуцкай мануфактуры былі Ян і Лявон Маджарскія (1767-1807), яшчэ адзін пояс быў створаны ў 1807 годзе.

Калі: 6 лістапада 2014 – 4 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Музей шакаладу Nicolya ў Мінску

Музей шакаладу Nicolya ў МінскуВядомы ўкраінскі кандытар Мікалай Папоў – аўтар арыгінальных работ, сярод якіх шакаладны пакой у Мірскім замку, мініяцюры гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў і Новага замка ў Гродне – прадстаўляе новую выстаўку ў беларускай сталіцы. Наведвальнікі ўбачаць больш за 200 эксклюзіўных вырабаў з салодкіх прысмакаў: шакаладны стол з антыкварыятам, вялікую і малую кароны Расійскай імперыі, яйкі Фабержэ, знакамітую карціну "Шакаладніца", двухметровую Эйфелеву вежу вагой 45 кг, якая складаецца з 512 частак. Сярод новых каларытных экспанатаў – помнікі мастацтва Беларусі, зброя, маскі, прадметы быту і нават папулярная страва беларускай кухнідранікі…  Акцэнтам выстаўкі стане самая вялікая ў свеце карціна з выявай выдатных мясцін Беларусі.

Калі: 4 снежня 2014 – 1 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Шоу гіганцкіх фантанаў у Белдзяржцырку

Шоу гіганцкіх фантанаўГалоўны цырк Беларусі прадстаўляе японска-расійскі праект "Шоу гіганцкіх фантанаў", у якім увасоблены эксклюзіўныя інжынерныя і дызайнерскія рашэнні. У час паказу арэна ператвараецца ў басейн-трансформер, дзе адначасова цыркулюе 120 т вады і працуе 600 фантанаў вышынёй да 18 м. Ва ультрасучасным шоу выступяць акрабаты, паветраныя гімнасты, канатаходцы, эквілібрысты, ілюзіяністы, а таксама вясёлы клоўнскі дуэт "Долі і Даміно" заслужаных артыстаў Расіі Лады і Аляксандра Сарнацкіх. У нумарах задзейнічаны і жывёлы: бурыя мядзведзі, белыя канадскія ваўкі, кошкі, малпы, якія выконваюць арыгінальныя трукі, танцуюць, круцяць хула-хупы і нават робяць сальта.

Калі: 30 студзеня – 3 мая
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Выстава "Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання" ў Мінску

Выстава "Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання" ў МінскуУнікальная выстава шэдэўраў італьянскага Рэнесансу – сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Акадэміі прыгожых мастацтваў імя П'етра Ванучы і Нацыянальнай галерэі Умбрыі. Упершыню беларускія знатакі мастацтва ўбачаць больш як 30 твораў жывапісу і графікі XV–XIX стагоддзяў з дзяржаўных і прыватных калекцый італьянскай Перуджы. Асаблівую цікавасць уяўляюць 12 жывапісных палотнаў, аб'яднаных культавым вобразам Мадонны з дзіцем, адным з самых капіруемых у свеце з часоў вялікага Рафаэля Санці. З буйнейшага збору Беларусі ў экспазіцыі можна ўбачыць два жывапісныя творы невядомых мастакоў XVII стагоддзя і 10 гравюр XVII-XVIII стагоддзяў.

Калі: 13 лютага – 4 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Выстава "Вынаходствы да Вінчы" ў Мінску

Выстава "Вынаходствы да Вінчы" ў МінскуМіжнародная выстава "Вынаходствы да Вінчы" – першая ў свеце перасовачная выстава, прысвечаная творчасці геніяльнага мастака, вучонага і вынаходніка Леанарда да Вінчы, створаная ў 2006 годзе пры ўдзеле Leonardo da Vinci Museo ў Італіі. Па эскізах вучонага з дапамогай матэрыялаў і тэхнікі эпохі Адраджэння сучаснымі майстрамі адноўлена 200 тэхнічных навінак таго часу, сярод якіх лятальны апарат, падводная лодка, акваланг, парашут, веласіпед… Вучоныя вывучылі каля 6 тысяч дакументаў, многія з якіх змяшчалі наўмысныя памылкі, зашыфраваныя коды, а некаторыя запісаны люстраным спосабам. Акрамя вынаходстваў вялікага Леанарда, наведвальнікі ўбачаць рукапісы, нататкі по анатоміі, а таксама знакамітыя жывапісныя палотны "Мона Ліза", "Вітрувіянскі чалавек" і "Тайная вячэра" ў 3D версіі і скульптуру "Конь Сфорца".

Калі: 1 сакавіка – 31 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Выстаўка "Сальвадор Далі і Пабла Пікаса" ў Мінску

Выстаўка "Сальвадор Далі і Пабла Пікаса"Унікальная выстаўка ў Мінску ўпершыню запрашае аматараў мастацтва ўбачыць арыгінальныя работы геніяльных майстроў ХХ стагоддзя – Сальвадора Далі і Пабла Пікаса. Сярод экспанатаў – графіка, літаграфія, скульптура і кераміка, набытыя расійскім калекцыянерам Аляксандрам Шадрыным па ўсім свеце: у музеях, галерэях і аўкцыённых дамах, у тым ліку на знакамітым аўкцыёне Christie’s. У нашы дні мецэнатам сабрана адна з найбуйнейшых калекцый Далі, што займае чацвёртае месца ў спісе сусветнай спадчыны мастака. Сярод рарытэтаў госці ўбачаць знакамітыя тэлефон-лобстар і сюррэалістычныя кветкі, вядомую літаграфію "Жанчыны-кветкі", якая некалькі гадоў вісела ў спальні Сальвадора Далі і Галы… У другой частцы экспазіцыі прадстаўлены познія работы "самага дарагога" мастака ў свеце – Пабла Пікаса, сярод якіх амаль 30 керамічных твораў з былой калекцыі знакамітай сям'і Рам'е.

Калі: 30 красавіка – 28 чэрвеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Чэмпіянат Еўропы-2015 па мастацкай гімнастыцы ў Мінску

Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы Другі раз у гісторыі Мінск прымае кантынентальнае першынства па мастацкай гімнастыцы: чэмпіянат Еўропы ў гэтым відзе спорту праходзіў ужо ў беларускай сталіцы ў 2011 годзе. Гэты міжнародны форум збярэ амаль 600 спартсменак з 38 краін на самай вялікай пляцоўцы краіны – "Мінск-Арэне". Удзельніц і аматараў аднаго з самых прыгожых відаў спорту чакае запамінальная праграма: яркія спаборніцтвы, а таксама выступленні лепшых грацый свету ў гала-паказе "Шоу зорак сусветнай гімнастыкі". Беларусь на дамашнім чэмпіянаце прадставіць лідар нацыянальнай зборнай Меліціна Станюта, а таксама група таленавітых гімнастак, сярод якіх Кацярына Галкіна і Ганна Бажко.

Калі: 1 – 3 мая
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна
Даведацца падрабязней

III Мінскі форум вулічных тэатраў

Мінскі форум вулічных тэатраў У пачатку мая ўжо трэці раз знакаміты старадаўні квартал Мінска Верхні горад стане вялікай "сцэнай" для акцёраў вулічных тэатраў. На Мінскі форум збяруцца больш як 200 артыстаў з пяці краін – Беларусі, Расіі, Прыднястроўя, Польшчы і Францыі. Сярэдневяковыя фарсы, харэаграфічныя пастаноўкі, клаўнада, буфанада, нумары на хадулях, інтэрактыўныя спектаклі – на працягу трох дзён гледачы ўбачаць больш як 20 пастановак і перформансаў, а таксама маляўнічае карнавальнае шэсце. Упершыню праграму вулічнага фестывалю адкрые прафесійны драматычны тэатр: 1 мая на плошчы Свабоды будзе паказаны цудоўны спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага "Viva Commedia!", які паставіў рэжысёр з Вероны Матэа Сп'яцы па камедыі Рыкарда Піпа, створанай спецыяльна для беларускіх артыстаў. Гасцей мінскага форуму чакае яшчэ адзін сюрпрыз: упершыню ў гісторыі выканальніцкіх мастацтваў Беларусі на вуліцы Мінска выйдуць цыркавыя акрабаты – артысты Цырка імя Жуля Верна (Le Cirque Jules-Verne) з французскага Ам'ена, дзе праводзіцца La Rue est aAmiens – адзін з найстарэйшых у Еўропе фестываляў вулічных тэатраў і цырка.

Калі: 1 – 3 мая
Дзе: г. Мінск
Даведацца падрабязней

Міжнародны злёт караванераў у Брэсце

Міжнародны злёт караванераў у БрэсцеНапярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі Міжнародны злёт караванераў "Брэсцкі май 2015" збярэ ў гераічным горадзе над Бугам удзельнікаў з Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны і Эстоніі. У праграме форуму аўтатурыстаў – маштабная экскурсійная праграма з наведваннем легендарнай Брэсцкай крэпасці, адзінага ў Еўропе музея сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада Бярэсце, музея паравозаў, а таксама прагулкі па Алеі ліхтароў і да помніка тысячагоддзю Брэста. Дарэчы, у гэтым годзе горад афіцыйна названы культурнай сталіцай Беларусі. Караванеры таксама змогуць наведаць знакамітую Белавежскую пушчу і Рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза. Для ўдзельнікаў запланаваны вялікі караванерскі абед, караоке-шоу і захапляльныя тэматычныя конкурсы.

Калі: 1 – 3 мая
Дзе: г. Брэст

Акцыя-канцэрт "Пра Радзіму, пра каханне, пра подзвіг" у Брэсцкай крэпасці

Канцэрт у Брэсцкай крэпасціКаля сцен цытадэлі, дзе больш як сем дзесяцігоддзяў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна, у гонар юбілею Перамогі адбудзецца грандыёзны канцэрт-акцыя з удзелам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, вядомых беларускіх выканаўцаў і творчых калектываў. Пад адкрытым небам будуць гучаць знакамітыя песні ваенных гадоў, цудоўныя мелодыі, напісаныя ўжо ў мірныя гады, кампазіцыі, прысвечаныя роднай Беларусі, дабру, прыгажосці і, зразумела, каханню.

Калі: 2 мая
Дзе: Брэсцкая крэпасць-герой, галоўны ўваход

Грыша Ургант і Валерый Сюткін у Мінску

Грыша Ургант Расійскі акцёр, шоўмен і тэлевядучы Іван Ургант, шырока вядомы па ўдзеле ў праектах "Пражэктарпэрысхілтан" і "Вялікая розніца", з 2011 года выступае ў амплуа загадкавага поп-выканаўцы Грышы Урганта. У першы студыйны альбом "Estrada", выпушчаны ў 2012 годзе, увайшлі аўтарскія кампазіцыі пра каханне, адзіноту і, вядома, пра самога спевака. У беларускай сталіцы Грыша Ургант выступіць у дуэце з адным з галоўных маскоўскіх стыляг, экс-салістам легендарнай групы "Брава" Валерыем Сюткіным. У праграме вечара прагучаць хіты культавай групы 1980-х – "7000 над зямлёй",  "Радыё начных дарог", "42 мінуты", "Я – тое, што трэба", "Дарога ў аблокі", "Маскоўскі біт", а таксама праніклівыя рок-балады Грышы Урганта.

Калі: 2 мая
Дзе: Мінск, Prime Hall

Каўбойскае свята "Залатая шпора" 

Каўбойскае свята "Залатая шпора"Каларытнае свята Дзікага Захаду збярэ ў Валожынскім раёне лепшых "каўбояў" і наезнікаў з усёй краіны. У праграме – традыцыйныя спаборніцтвы па барэл-рэйсінгу (скачкі вакол бочак), захапляльнае коннае шоу з трукамі і пагоняй, а таксама конкурс на тытул каралевы радэа. Гасцей свята чакаюць разнастайныя забавы – стральба з лука, конныя і водныя прагулкі, а аматары сапраўды каўбойскіх забаў змогуць паўдзельнічаць у радэа на механічным бычку. Для дзяцей адкрыецца індзейскі лагер, дзе маленькія наведвальнікі асвояць старадаўнія рамёствы – пляценне і вышыванне бісерам, апрацоўку шкур, а таксама навучацца наносіць баявую размалёўку "чырванаскурых".

Калі: 2 мая
Дзе: Мінская вобласць, Валожынскі раён, в. Міжрэчча

Спектакль "Палёт над гняздом зязюлі" ў Мінску

Спектакль "Палёт над гняздом зязюлі"Знакаміты тэатр "Ленкам" прадставіць на мінскай сцэне спектакль балгарскага рэжысёра Аляксандра Морфава па аднайменным рамане пісьменніка Кена Кізі, які стаў знакамітым сімвалам руху хіпі і бітнікаў. Гісторыя аб бунтарстве былога зняволенага Патрыка Макмерфі акунае гледачоў у штодзённае жыццё псіхіятрычнай лячэбніцы ў Арэгоне, наводзячы на развагі аб душы, свабодзе і адказнасці чалавека.У галоўнай ролі, у якой некалі пакараў сэрцы гледачоў легендарны акцёр Аляксандр Абдулаў, сёння заняты выдатныя майстры тэатра – народныя артысты Расіі Аляксандр Лазараў і Андрэй Сакалоў.

Калі: 4 мая
Дзе: Мінск, Цэнтральны дом афіцэраў

XIX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"Міжнародны форум сродкаў масавай інфармацыі па традыцыі збярэ ў Мінску прадстаўнікоў перыядычных выданняў, тэлеканалаў, радыёстанцый, буйных інфармацыйных агенцтваў і інтэрнэт-парталаў Беларусі і іншых краін. У гэтым годзе лейтматывам выстаўкі стане 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – падзея, якая аб'ядноўвае мільёны людзей па ўсім свеце. Акрамя таго, на медыйным форуме ўдзельнікі прадставяць самыя цікавыя і папулярныя праекты, сучасныя тэхналогіі ў сферы СМІ. Гасцей чакаюць прэзентацыі друкаваных выданняў, тэле- і радыёканалаў, інтэрнэт-сайтаў, а таксама творчыя сустрэчы, круглыя сталы і майстар-класы… У рамках выстаўкі адбудзецца цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам ХI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара", гран-пры якога таксама будзе прысвечана тэме Вялікай Перамогі.

Калі: 5 – 7 мая
Дзе: Мінск, НВЦ "БелЭкспа"

"Песні Перамогі" ў Вялікім тэатры Беларусі

"Песні Перамогі" ў Вялікім тэатры БеларусіНапярэдадні 9 мая галоўная оперная сцэна краіны прадстаўляе грандыёзны святочны канцэрт, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі і вызваленню Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. У выкананні лепшых артыстаў прагучаць знакамітыя песні-шэдэўры, напісаныя ў розныя гады аб вайне, што натхнілі мільёны людзей на барацьбу з ворагам і вяртанне да мірнага жыцця, у якім вечна памятаюць аб подзвігу пераможцаў.  "Свяшчэнная вайна", "Кацюша", "Смуглянка", "Нам трэба адна перамога", "Жураўлі", "Эх, дарогі", "Выпадковы вальс", "На безыменнай вышыні", "На полі танкі грукаталі", "Сіняя хустачка", "Тры танкісты", "Дарога на Берлін", "Балада пра маці", "Паклонімся вялікім тым гадам", "Дзень Перамогі" – госці вечара пачуюць самыя праніклівыя мелодыі, якія сталі па-сапраўднаму любімымі многімі пакаленнямі.

Калі: 8 мая
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

Дзень Перамогі ў Беларусі

Дзень Перамогі ў БеларусіУ юбілейны год 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне галоўнае свята – Дзень Перамогі, якому папярэднічала маштабная эстафета, стане асабліва сімвалічным і ўрачыстым. Адкрые святочную праграму грандыёзны парад Перамогі ў Мінску, дзе жыхары і госці сталіцы ўбачаць ваенную тэхніку і сучаснае аснашчэнне Узброеных Сіл Беларусі і Расіі, а таксама два перададзеныя Беларусі эксклюзіўныя кабрыялеты, якія не маюць аналагаў у свеце і лічацца самымі дарагімі ў гісторыі аўтапрамысловасці Кітая. У гэты дзень па ўсёй краіне пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею Вялікай Перамогі: парады і шэсці з удзелам ветэранаў вайны, цырымоніі ўскладання вянкоў да мемарыялаў, помнікаў і абеліскаў… Па традыцыі, у знак памяці аб гераічным подзвігу беларускіх воінаў апоўначы неба Мінска і абласных гарадоў упрыгожыць святочны салют, які ў далёкім 1945-м стаў сімвалам Вялікай Перамогі.

Калі: 9 мая
Дзе: плошчы, праспекты, канцэртныя пляцоўкі, паркі і скверы Мінска і іншых гарадоў Беларусі

Даведацца падрабязней аб цікавых мерапрыемствах у гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі можна тут.

"Экстрым-рэкорды Гінеса" ў Белдзяржцырку

"Экстрым-рэкорды Гінеса" ў БелдзяржцыркуНовая праграма збярэ ў Белдзяржцырку зорак цыркавога мастацтва і лаўрэатаў міжнародных фестываляў з усяго свету. У захапляльным шоу выступяць рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса: "кароль аднаколавага веласіпеда", уладальнік 40 рэкордаў швед Пітэр Росендаль, вынаходнікі гіганцкіх мыльных бурбалак вядомыя швейцарскія ілюзіяністы Біна і Яна Янг, а таксама італьянскі дрэсіроўшчык Бруна Меджалара, які пакажа заварожваючы нумар з гіганцкімі пітонамі, анакондамі, скарпіёнамі і павукамі. Гледачоў будуць здзіўляць паветраныя акрабаты, гімнасты, акрабаты на падкідной дошцы, а таксама прадстаўнікі знакамітай цыркавой дынастыі – італьянскія клоўны Сальвіні. Акрамя таго, праграму дапоўняць цудоўныя нумары з дрэсіраванымі вярблюдамі, ламамі і малпачкамі.

Калі: 9 мая – 2 жніўня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая Селешчука

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая СелешчукаПраект "Мастак і горад", вядомы дзякуючы выстаўкам рэпрадукцый вялікіх майстроў жывапісу Марка Шагала і Казіміра Малевіча, запрашае жыхароў і гасцей сталіцы азнаёміцца з творчасцю аднаго з самабытных беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя – графіка, ілюстратара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалая Селешчука, які стаў адным з самых яркіх прадстаўнікоў сюррэалізму ў айчыннай школе жывапісу. У экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлена 30 рэпрадукцый "беларускага Сальвадора Далі" са збораў вядучых музеяў краіны, у тым ліку Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава. Наведвальнікі ўбачаць найбольш знакавыя карціны ў творчасці мастака, сярод якіх "Хроніка аднаго дня", "Дарога дадому", "Партрэт дзяўчынкі"…

Калі: 14 мая – 10 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

Творчы вечар Ігара Крутога ў Мінску

Ігар КрутойАдзін з самых рамантычных кампазітараў нашага часу народны артыст Расіі Ігар Крутой, які адсвяткаваў сваё 60-годдзе грандыёзным шоу ў Мінску, вяртаецца з новай праграмай "На біс…!". У творчым вечары маэстра прымуць удзел зоркі расійскай эстрады: Мікалай Баскаў, Ларыса Доліна, Анжэліка Варум, Сяргей Лазараў, Ірына Алеграва і Вольга Кармухіна. Галоўным сюрпрызам стане з'яўленне на беларускай сцэне адной з самых паспяховых спявачак сучаснасці, уладальніцы чароўнага лірычнага сапрана поп-дзівы Лары Фабіян, якая выканае лепшыя песні з эксклюзіўнага сумеснага праекта – музычнага фільма "Мадэмуазэль Жывага". У канцэртнай праграме прагучаць хіты розных гадоў і новыя кампазіцыі ў  выкананні папулярных артыстаў.

Калі: 15 мая
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна
Даведацца падрабязней

VIII Міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў "Рэтра Мінск 2015"

VIII Міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў "Рэтра Мінск"Традыцыйная выстаўка элітных аўтамабіляў пад адкрытым небам ужо восьмы раз збярэ ў Мінску калекцыянераў і аматараў рэтра- і класічных брэндаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і іншых краін. Калона рарытэтных аўто праедзе праз увесь горад ад плошчы Дзяржаўнага сцяга да канцавога пункта – Музея авіяцыйнай тэхнікі. У  час прыпынкаў на буйных гарадскіх плошчах усе жадаючыя змогуць не толькі разгледзець бліжэй, але і зрабіць фота на памяць каля ўнікальных экзэмпляраў айчыннага і замежнага аўтапрама. Сярод іх – Rolls-Royce, Cadillac, Buick, Chevrolet, Lincoln, Cabrio, Ford і, зразумела, знакамітыя ВАЗ, "Волгі", "Чайкі" і УАЗ, якія сталі ў свой час сімваламі цэлай эпохі.

Калі: 15 – 17 мая

16 мая – Плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Палац Рэспублікі, Плошча Перамогі, Палац спорту

Другі міжнародны фестываль фокуснікаў "Magic Show-2015"

Міжнародны фестываль фокуснікаў "Magic Show"Фестываль фокуснікаў у Гродне збярэ больш як 100 ілюзіяністаў розных узростаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Арменіі, Азербайджана і Казахстана. Галоўнай падзеяй стане конкурс маладых фокуснікаў, якія будуць спаборнічаць за званне лепшых у намінацыях "Сцэнічная магія", "Ментальная магія" і "Мікрамагія". У рамках гала-канцэртаў лепшыя фокуснікі краін СНД прадэманструюць сваё майстэрства ў розных жанрах – ад ментальнай магіі да маніпуляцый з прадметамі і шоу з каляровымі галубамі. У захапляльным паказе побач са знакамітымі ўдзельнікамі выступіць самая паспяховая жанчына-фокусніца, удзельніца фестываляў ілюзіяністаў у Монтэ-Карла, Парыжы і Вене беларуска Хрысціна Мельнік.

Калі: 16 – 17 мая
Дзе: Гродна, Цэнтр культуры

Канцэрт Міхаіла Петухова ў Мінску

Канцэрт Міхаіла Петухова У рамках Міжнароднага маладзёжнага музычнага фестывалю "Мінская вясна-2015", прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння аднаго з выдатных піяністаў ХХ стагоддзя – першага ў гісторыі СССР уладальніка прэміі "Грэмі" Святаслава Рыхтэра – адбудзецца канцэрт заслужанага артыста Расіі, прафесара Маскоўскай кансерваторыі Міхаіла Петухова. За больш як 40 гадоў творчай дзейнасці ў рэпертуары віртуознага музыканта – звыш 50 канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам і сольных праграм, а таксама выступленні на лепшых сцэнах свету, сярод якіх Нацыянальная музычная аўдыторыя Мадрыда, Гевандхаус у Лейпцыгу, Тэатр Калон у Буэнас-Айрэсе… У праграме вечара прагучаць творы выдатных кампазітараў – Баха, Чайкоўскага, Мусаргскага, Ліста і Расіні.

Калі: 20 мая
Дзе: Мінск, Белдзяржфілармонія

ХV Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка-2015"

Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка"Міжнародны дзіцячы фестываль "Залатая пчолка" збярэ амаль 600 юных талентаў ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў з Беларусі і краін замежжа. Галоўнай падзеяй стане конкурс па вакальным і харэаграфічным мастацтве ў малодшай і старэйшай узроставых катэгорыях. Знакаміты дзіцячы музычны форум, які зарадзіўся ў 1996 годзе напярэдадні Міжнароднага дня дзяцей, за гады свайго існавання стаў знакавым для многіх выканаўцаў беларускай эстрады. У ліку прызёраў фестывалю – пераможца дзіцячага "Еўрабачання-2005", уладальніца Гран-пры дзіцячага конкурсу "Славянскага базару-2005" Ксенія Сітнік, прызёр дзіцячага "Еўрабачання-2006" Андрэй Кунец…

Калі: 28 – 31 мая
Дзе: Магілёўская вобласць, г. Клімавічы
Даведацца падрабязней

ХV Міжнародны фестываль "Brest Bike Festival International-2015"

Міжнародны фестываль "Brest Bike Festival International"Міжнародны байк-фестываль, які праводзіцца з 2000 года, штогод збірае амаль 10 тысяч уладальнікаў "жалезных коней" і аматараў экстрэмальнага ваджэння. У мінулым годзе ў форуме прынялі ўдзел амаль 5 тысяч матацыклістаў з 20 краін свету, у тым ліку з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Германіі, Іспаніі і Францыі. Гэты форум адкрые грандыёзны мотапарад, удзельнікі якога праедуць калонай па цэнтральных вуліцах Брэста. Відовішчнае шоу прадоўжыцца на пляцоўцы каля Лядовага палаца, дзе адбудуцца спаборніцтвы ролераў і прафесійных байкераў, паказальныя выступленні на матацыклах. Гледачоў чакае насычаная забаўляльная праграма – конкурсы, дабрачынны аўкцыён, а таксама рок-канцэрт і феерверк.

Калі: 29 – 31 мая
Дзе: Брэст

Каляндар падзей у Беларусі: красавік 2015
Каляндар падзей у Беларусі: сакавік 2015

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі