Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Apr 2013

Каляндар падзей у Беларусі: май 2013

 Выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!"

Выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!"Да 75-годдзя з дня нараджэння знакамітага паэта, барда, акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Высоцкага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!". Экспазіцыя расказвае аб жыцці і творчасці куміра пакаленняў, а таксама беларускіх старонках у біяграфіі Высоцкага, якія для многіх наведвальнікаў выстаўкі стануць адкрыццём. Напрыклад, беларускія карані роду Высоцкіх, цікавыя гісторыі з гастроляў і здымак у Беларусі. На кінастудыі "Беларусьфільм" выйшла сем карцін з удзелам Уладзіміра Высоцкага. У самай знакамітай - "Я родам з дзяцінства", дзе акцёр сыграў сваю дзясятую кінаролю, упершыню прагучалі яго аўтарскія песні...

Калі: 25 студзеня - 9 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Выстаўка жывапісу Міколы Бушчыка

Выстаўка жывапісу Міколы БушчыкаВядомы беларускі мастак-экспрэсіяніст Мікола Бушчык да свайго 65-гадовага юбілею прадстаўляе экспазіцыю палотнаў "Узнёсла пра зямное". Тут можна ўбачыць "Вечар у Віцебску", "Слуцкія вароты ў Нясвіжы", "Звонкі вечар у Слоніме" і многія іншыя работы аўтара. Сёння яго творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Zimmerli Art Museum (ЗША), мэрыі Дамары-Ле-Ліс (Францыя), Карціннай галерэі Патсдама (Германія), Нацыянальным мастацкім музеі Латвіі, а таксама ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Калі: 10 красавіка – 9 мая
Дзе: Мінск, Мастацкая галерэя "ЛаСандр-арт''

Выстаўка Рыгора Храпуцкага "55 гадоў у кіно"

Выстаўка Рыгора Храпуцкага "55 гадоў у кіно"Экспазіцыя прымеркавана да творчага юбілею аднаго з самых прафесійных мастакоў-грымёраў кінастудыі "Беларусьфільм". Будуць прадстаўлены ўнікальныя кадры кінахронікі аб стварэнні вобразаў герояў для шэдэўраў айчыннага кінематографа – "Белыя Росы", "Людзі на балоце", "Час выбраў нас", "Снайпер", "Кантракт са смерцю", "Замах", "Корцік", "Бронзавая птушка", "Казка пра Зорнага хлопчыка".

Калі: 20 красавіка – 11 мая
Дзе: Мінск, Музей гісторыі беларускага кіно

Выстаўка васковых фігур "Гістарычная мазаіка"

Выстаўка васковых фігур "Гістарычная мазаіка""Гістарычная мазаіка" – сумесны праект Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга "Петрапаўлаўская крэпасць" і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя ў традыцыях знакамітага музея мадам Цюсо прадстаўляе фігуры знакамітых дзеячаў Расіі ад Пятра І да цяперашняга прэзідэнта Пуціна. Сярод іх – імператары, савецкія лідары (Ленін, Сталін, Хрушчоў, Брэжнеў), военачальнікі (Сувораў, Кутузаў, Жукаў), выдатныя гістарычныя асобы. Асобны салон прысвечаны замежным персонам (Дж. Буш-малодшы, прынцэса Дзіяна).

Калі: 12 красавіка – 12 чэрвеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Выстаўка жывапісца Васіля Пешкуна "Банкі-шклянкі"

Выстаўка жывапісца Васіля Пешкуна "Банкі-шклянкі"Работы стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Васіля Пешкуна знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі Сіці (ЗША), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі. На выстаўцы ў Мінску мастак прадставіць незвычайныя нацюрморты-партрэты, у якіх лёсы людзей адлюстраваны праз шкляныя ёмістасці –  старадаўнія газавыя лямпы, старамодныя хрустальныя вазы, элегантныя фруктоўніцы, гордыя бакалы, вытанчаныя чарачкі, брутальныя гранёныя шклянкі, арыстакратычныя графіны...

Калі: 18 красавіка – 4 мая
Дзе: Мінск, Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры"

Міжнародная выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Фарбы душы"

Міжнародная выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Фарбы душы"Больш за 80 удзельнікаў з 8 краін свету прывязуць у Мінск эксклюзіўныя работы, выкананыя ў розных творчых тэхніках: бісер, батык, лямец, скура, пластыка, тэкстыльны і нітачны дызайн, скрапбукінг, лэмпворк, метал, графічная размалёўка па дрэве, маскі ў тэхніцы пап'е- машэ і многія іншыя. Наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць, але і набыць зробленыя з душой незвычайныя творы.

Калі: 8 красавіка – 5 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Выстаўка "Кніжная спадчына Радзівілаў"

Выстаўка "Кніжная спадчына Радзівілаў"Усяго на месяц у Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль – былую рэзідэнцыю адной з найбагацейшых дынастый Еўропы Радзівілаў –  вярнуліся 90 рэдкіх выданняў XVII-XIX стагоддзяў з княжацкай бібліятэкі. У экспазіцыі сабраны кнігі па гісторыі, тэалогіі, філасофіі, праву, падручнікі і слоўнікі, творы мастацкай літаратуры, календары, перыёдыка. Сярод іх асабліва цікавыя выданні аб старажытным магнацкім родзе, напрыклад, "Галерэя партрэтаў Радзівілаў" Эдварда Катлубая, а таксама творы, аўтарамі якіх сталі самі прадстаўнікі княжацкай дынастыі.

Калі: 12 красавіка – 12 мая
Дзе: Нясвіж, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж''
Даведацца больш падрабязна

"Мастацкі Пецярбург: шкло, эмаль, кераміка"

"Мастацкі Пецярбург: шкло, эмаль, кераміка"У рамках праекта "Дні культуры Санкт-Пецярбурга ў Рэспубліцы Беларусь" выстаўка прадстаўляе работы майстроў некалькіх пакаленняў ленінградскай і санкт-пецярбургскай мастацкай школы, якія ствараюць унікальныя творы мастацтва ў такіх напрамках, як шкло, кераміка і эмаль. Аснова экспазіцыі – вельмі багатая калекцыя Елагінаастроўскага палаца-музея, дзе створаны адзіны ў Расіі Музей мастацкага шкла, праходзяць міжнародныя акцыі "Майстры XX стагоддзя", "Шкло і кераміка на траве".

Калі: 15 красавіка – 20 мая
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей

Міжнародны кіберфестываль "TECHLABS CUP BY 2013"

Міжнародны кіберфестываль "TECHLABS CUP BY 2013""TECHLABS CUP BY 2013" – беларускі сезон буйнейшага IT-спаборніцтва Усходняй Еўропы "TECHLABS CUP", які праводзіцца на пляцоўках Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана. Яго ўдзельнікі спаборнічаюць у трох дысцыплінах: кіберспорт, аверклокінг і спаборніцтвы па радыёкіруемых мадэлях. Чакаецца, што на падагульняючую бітву ў Мінск 18 мая прыедуць чэмпіёны свету па адной з самых папулярных спаборніцкіх гульняў Counter-Strike: Global Offensive.

Калі: 19 красавіка – 18 мая
Дзе: Мінск, ГРЦ "Сталіца"

"Млын моды-2013"

"Млын моды-2013"Больш за 110 калекцый будзе прадстаўлена ў фінале XXII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды". Для вызначэння лепшых запрошаны міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну з Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны. На гала-паказе гледачы ўбачаць калекцыі пераможцаў і прызёраў, а таксама гасцей фестывалю. Адметнай асаблівасцю шоу стануць праект з удзелам чэмпіёнаў спорту Беларусі, прызёраў Алімпійскіх гульняў у Лондане, Беларускай экстралігі хакея "Дызайн-кідок", а таксама праект Дома прыгажосці "Мусон" пад назвай "Вечны рух"...

Калі: 3 – 4 мая
Дзе: Мінск, Палац спорту

Канцэрт "Пераможныя вёрсты вайны"

Канцэрт "Пераможныя вёрсты вайны"Святочны канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі "Пераможныя вёрсты вайны", прысвечаны 68-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе ў сталічным Палацы Рэспублікі 8 мая. Кульмінацыяй вечара стане фінальная частка, у час якой рота ганаровай варты пакажа невялікі спектакль, а ўсе прысутныя ў зале праспяваюць гімн свята - песню "Дзень Перамогі".

Калі: 8 мая
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Дзень Перамогі – 9 мая

Дзень Перамогі – 9 мая Адной з галоўных падзей у гэты сімвалічны для Беларусі дзень стане шэсце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў сталіцы. Ва ўсіх гарадах краіны будуць ушаноўваць ветэранаў, успамінаць тых, хто змагаўся за мір і цаной свайго жыцця абараняў Радзіму. На культурных і спартыўных пляцоўках пройдуць канцэрты, маладзёжныя спаборніцтвы і конкурсы, мастацкія выстаўкі і вернісажы, кінапаказы патрыятычных фільмаў. Завершыцца святкаванне салютамі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, Магілёве і Брэсцкай крэпасці.

Даведацца больш падрабязна

Ноч музеяў у Нясвіжскім замку

Ноч музеяў у Нясвіжскім замкуУ ноч музеяў палацава-замкавы комплекс, які ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, прыадкрые наведвальнікам свае таямніцы. Гасцей чакае паказ у дэкарацыях княжацкіх пакояў, займальнае падарожжа па самых таямнічых кутках палаца Радзівілаў, пастаноўкі тэатра ценяў, касцюмаваны баль шляхты XVIII стагоддзя. Упершыню будзе адкрыты для шырокай публікі доступ да ўнікальных падземных хадоў палацавага ансамбля. На заканчэнне свята ва ўнутраным двары адбудзецца фаер-шоу.

Калі: 10 мая
Дзе: Нясвіж, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Міжнародны фестываль "Лялькі над Нёманам"

Міжнародны фестываль "Лялькі над Нёманам"У Гродне ўпершыню пройдзе міжнародны тэатральны фестываль, на які збяруцца лялечнікі з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расіі. На пляцоўках найстарэйшага ў Беларусі лялечнага тэатра і абласнога драматычнага тэатра будуць прадстаўлены лепшыя пастаноўкі для дзяцей і дарослых. Па выніках конкурсу журы прысудзіць Гран-пры, а таксама вызначыць пераможцаў у трох намінацыях: лепшая рэжысёрская работа, лепшая работа мастака-пастаноўшчыка і лепшы акцёрскі ансамбль. Дзіцячыя спектаклі будуць ацэньваць таксама і самі юныя гледачы.

Калі: 10 – 13 мая
Дзе: Гродна

Міжнародны турнір па спартыўных танцах "World Open Minsk 2013"

Міжнародны турнір па спартыўных танцах "World Open Minsk 2013"На "World Open Minsk 2013" у Беларусь прыедуць лепшыя танцавальныя дуэты свету. На працягу двух дзён на пляцоўках "Мінск-Арэны" будуць ісці захапляючыя спаборніцтвы сусветных рэйтынгаў WDSF - Сусветнай федэрацыі танцавальнага спорту. Акрамя інтрыгуючай конкурснай праграмы ў вячэрніх шоу гледачы ўбачаць паказальныя выступленні зорак танцавальнага спорту сусветнай велічыні.

Калі: 18 – 19 мая
Дзе: Мінск, Спартыўны комплекс "Мінск-Арэна"

"Прыватная калекцыя" Кацярыны Раждзественскай у Брэсце

"Прыватная калекцыя" Кацярыны Раждзественскай у БрэсцеУ выставачнай зале Брэсцкай крэпасці адкрылася персанальная выстаўка знакамітай расійскай фотамастачкі Кацярыны Раждзественскай, дзе прадстаўлена 70 работ, у тым ліку апошніх, з яе самага аб'ёмнага праекта "Прыватная калекцыя". У фотакарцінах Раждзественскай вядомыя людзі сучаснасці – палітыкі, артысты, медыяперсоны – пераўвасабляюцца ў герояў палотнаў вялікіх мастакоў свету: Дзюрэра, Рэмбрандта, Веласкеса, Манэ, Рэнуара, Рэпіна, Сурыкава...

Калі: 18 красавіка – 18 мая
Дзе: Брэст, выставачная зала каля Холмскіх варот мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой''

Выстаўка "Скарбы шляхецкіх архіваў"

Выстаўка "Скарбы шляхецкіх архіваў"У атмасферу велічнага і гераічнага мінулага дапаможа акунуцца збор унікальных гістарычных помнікаў Вялікага Княства Літоўскага. Тут прадстаўлены арыгінальныя помнікі картаграфіі, сфрагістыкі, графікі, жывапісу, дакументы XV-XIX стагоддзяў. Асаблівую гістарычную каштоўнасць уяўляюць карта Вялікага Княства Літоўскага 1631 г. аўтарства Т. Макоўскага, каралеўскія граматы і прывілеі, дзяржаўныя дакументы XVI-XVIII стагоддзяў.

Калі: 18 красавіка – 12 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

XXVI Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

XXVI Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкіУ старадаўнім горадзе Беларусі Полацку пройдзе фестываль, на які збяруцца выдатныя выканаўцы з Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі, Францыі, Ізраіля, Аргенціны, Кубы. На працягу паўтара месяца ў канцэртнай зале знакамітага Сафійскага сабора будзе гучаць цудоўная музыка. У красавіку гасцямі фестывалю стануць народны артыст Літвы Уладзімірас Прудніковас, вядомы эстонскі дырыжор Эркі Пехк, адзін з лепшых камерных калектываў Расіі Дзяржаўны струнны квартэт імя М.І. Глінкі, унікальны музыкант-мультыінструменталіст Юрый Медзянік, выдатны беларускі піяніст Юрый Гільдзюк, знакаміты расійскі скрыпач Сцяпан Яковіч, французскі арганіст П'ер Жыво...

Калі: 5 красавіка - 18 мая
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца больш падрабязна

Выстаўка "Слуцкія паясы"

Выстаўка "Слуцкія паясы" Слуцкія паясы – сусветна вядомая рэліквія беларускага народа. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII - XIX стагоддзях на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, што прыналежыла князям Радзівілам. Паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак ткалі ўручную па вельмі складанай тэхналогіі. З даўніх часоў яны былі атрыбутам мужчынскага касцюма, сімвалам улады і багацця ўладальніка. На выстаўцы прадстаўлены 4 паясы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў са збору Львоўскага гістарычнага музея, а таксама партрэты прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII-XIX стагоддзяў.

Калі: 8 мая 2013 – 18 красавіка 2014
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

I Міжнародны студэнцкі славянскі форум

I Міжнародны студэнцкі славянскі форумУ фестывальным Віцебску ў маі пройдуць фінальныя мерапрыемствы I Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму. Тут адкрыецца выстаўка "Студэнцкі Арбат", дзе студэнты і выкладчыкі прэзентуюць свае ВНУ. Таксама пройдуць першы міжнародны конкурс бізнес-праектаў Invest Weekend, конкурс сацыяльнай рэкламы "Адкрыты паказ", спаборніцтвы ў намінацыях "Вакал", "Харэаграфія", "Арыгінальны жанр" і "Мастацкае слова", канцэрт-дыскатэка "Віват, студэнцкі форум!"...

Калі: 21 – 23 мая
Дзе: Віцебск

Марафон "Налібокі-2013"

Марафон "Налібокі-2013"Пяты юбілейны аматарскі марафон "Налібокі-2013" пройдзе ў паўночнай частцы Налібоцкай пушчы. Акрамя традыцыйных дысцыплін, сярод якіх бег, веламарафон і комплекс "бег - веламарафон", у гэтым годзе арганізатары абяцаюць навінку – мультымарафон – які ўключае таксама сплаў па рацэ Бярэзіне і заключны вяровачны этап. Дэвіз удзельнікаў гэтага незвычайнага форуму: "Мінімум асфальту – максімум задавальнення".

Калі: 25 – 26 мая
Дзе: Налібоцкая пушча, даліна ракі Заходняя Бярэзіна

Канцэрт Х'ю Лоры ў Мінску

Канцэрт Х'ю Лоры ў МінскуАдзін з самых папулярных акцёраў свету, выканаўца галоўнай ролі ў тэлесерыяле "Доктар Хаўз" і рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Х'ю Лоры зноў у Мінску – у сваім музычным амплуа. На сцэне сталічнага Палаца Рэспублікі ён прадставіць новы блюзавы альбом "Didn't It Rain". Рэліз пласцінкі адбудзецца 6 мая, і гастрольны тур у яго падтрымку музыкант пачне менавіта ў Мінску 31 мая. У выкананні Х'ю Лоры прагучаць кампазіцыі такіх мэтраў амерыканскага блюза, як Уільям Крыстафер Хэндзі, Джэлі Рол Мортан, а таксама сучасных музыкантаў – Доктара Джона, Алана Прайса.

Калі: 31 мая
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка"

Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка"На ХIII Міжнародны фестываль "Залатая пчолка" ў Клімавічы збярэцца больш за 600 хлопчыкаў і дзяўчынак з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Кыргызстана, Славеніі, Малдовы. У рамках вялікага форуму, які па традыцыі праходзіць у Міжнародны дзень абароны дзяцей, юныя таленты будуць спаборнічаць за ўзнагароды ў вакальных намінацыях, харэаграфіі, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Свята ахопіць увесь горад: госці могуць стаць удзельнікамі міні-паказаў, зазірнуць на сельскія падворкі, асвоіць традыцыйныя рамёствы беларусаў і пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні.

Калі: 29 мая – 2 чэрвеня
Дзе: Клімавічы, Магілёўская вобласць

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі