Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Кст 2014

Каляндар падзей у Беларусі: лістапад 2014

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC у ВіцебскуМіжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC у Віцебску

"Парад дынастый" у Белдзяржцырку

"Парад дынастый" у БелдзяржцыркуУ новай праграме галоўнага цырку Беларусі гледачоў чакае сустрэча з зоркамі сусветнай арэны – прадстаўнікамі чатырох цыркавых дынастый: Аліханавых, Майхроўскіх, Лявіцкіх і Ермаковых. У рамках грандыёзнага шоу на манеж выйдуць вядомыя канатаходцы, жанглёры, гімнасты, акрабаты, і, вядома, дрэсіроўшчыкі. Нараўне з імі галоўнымі героямі відовішча стануць напарнікі-жывёлы: выхаванцы "Сабачай акадэміі прафесара Ермакова" прадэманструюць унікальныя па складанасці трукі, артысты спектакля "Казінае шоу" выканаюць сінхронны танец, а дрэсіраваныя папугаі пакажуць цуды кемлівасці ў рэжыме нон-стоп. Адметнасць "Парада дынастый" – дынамічны спектакль "Тэатра марскіх жывёл" пад кіраўніцтвам Галіны Майхроўскай, у якім прымуць удзел пінгвіны, сівучы, маржы і марскія львы. На працягу праграмы публіку будзе забаўляць майстар клаўнады народны артыст Расіі Яўген Майхроўскі, які пакажа знакаміты нумар з гіпнозам гусі.

Калі: 20 верасня – 7 снежня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

Выстаўка японскай гравюры са збору Эрмітажа

Японская гравюра ў стылі ўкіё-э"Эда. Сталіца і эпоха. Японская гравюра ўкіё-э XVIII–XIX стагоддзяў" – унікальны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Дзяржаўнага Эрмітажа Расіі. Упершыню за шмат гадоў – апошняя такая выстаўка была ў 1986 годзе – беларускія знатакі мастацтва ўбачаць маштабны збор японскай гравюры аднаго з лепшых музеяў Еўропы. У экспазіцыі прадстаўлена 64 творы выдатных майстроў эпохі Эда з "залатога фонду" сусветнага мастацтва. Гравюры ў стылі ўкіё-э – адбіткі на рысавай паперы XVIII–XIX стагоддзяў, якія расказваюць аб жыцці правіцеляў-сёгунаў, воінаў-самураяў, барцоў-сумаістаў і, вядома, вядомых жыхарак "вясёлых кварталаў" – гейш…

Калі: 28 верасня – 20 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Міжнароднае свята арганнай музыкі "Арганы Еўропы гучаць у Гродне"

Гродна – культурная сталіца Беларусі 2014 годаНа працягу паўтара месяца ў старажытным Гродне – культурнай сталіцы Беларусі 2014 года – гучыць арган. З сольнымі канцэртамі выступяць знакамітыя музыканты з Беларусі і замежжа, якія будуць іграць на ўнікальным аргане "Magnus Silesia Royal", устаноўленым у Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы. Сярод майстроў – народны артыст Беларусі прафесар Ігар Алоўнікаў, саліст Белдзяржфілармоніі і знаток старадаўніх беларускіх арганаў Канстанцін Шараў; салістка канцэртнай залы Сафійскага сабора ў Полацку Ксенія Пагарэлая, выканаўца і дырыжор, кантар і арганіст царквы ў Цюрынгіі Марцін Маер, арганіст і кампазітар з Гданьска Гедымін Груба, прафесар арганнай музыкі з Румыніі Феліцыян Рошка і вядомая расіянка Кацярына Мельнікава, аўтар нашумелых арт-праектаў арганнай музыкі.
Унікальны арган "Magnus Silesia Royal"Арган "Magnus Silesia Royal", пакуль адзіны ў Беларусі і, магчыма, на прасторы СНД – сапраўды незвычайны інструмент, навінка арганабудаўніцтва і гукаінжынернай тэхналогіі. Запісаныя гукавыя семплы даюць магчымасць узнаўляць на ім гучанне 8 знакамітых старадаўніх арганаў Еўропы. Сярод іх – інструменты сабораў у італьянскім Брэшыя (каля 1600 г.), чэшскай Празе (1673 г.), Зволе ў Нідэрландах (1721 г.), Жэшуве ў Польшчы (1732-1737 гг.), а таксама вядомыя арганы з Францыі, Англіі, Германіі і Італіі.

Калі: 9 кастрычніка – 20 лістапада
Дзе: Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж

XIХ Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі"

Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі"Знакаміты арганны фестываль са шматгадовай гісторыяй па традыцыі збярэ пад купаламі старажытнай Сафіі ў Полацку сусветна вядомых музыкантаў і іх паклоннікаў. Адкрые творчы форум 6 лістапада выступленне полацкай арганісткі Ксеніі Пагарэлай і камернага аркестра "Еўропа-Цэнтр", а таксама прем'ера Месы (Orgelsolomesse) Антона Дыябелі ў выкананні Акадэмічнага хору Віцебскага музычнага каледжа імя І.Салярцінскага. У праграме – 9 канцэртаў выдатных музыкантаў нашага часу. Сярод іх – румынскі прафесар арганнай музыкі West University Феліцыян Рошка, швейцарскі арганіст Цырыл Шмідлін і расійскі трубач-саліст мастацкі кіраўнік пецярбургскага брас-квінтэта "Руская пяцёрка" Аляксандр Сімановіч. Упершыню ў рамках форуму выступіць адзін з лепшых арганістаў Харватыі Эдмунд Aндлер-Борыч, вядомы віртуозным выкананнем музыкі эпохі рамантызму.

Калі: 12 кастрычніка – 23 лістапада
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца падрабязней

XL Міжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень"

Міжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень"Міжнароднае свята аб'яднае прадстаўнікоў 9 краін свету, якія выканаюць шэдэўры сусветнай класічнай музыкі, прадэманструюць майстэрства ў такіх жанрах як фальклор, поп-музыка, джаз, а таксама харэаграфічным мастацтве. Гледачоў чакае сапраўдная музычная феерыя: сімфанічныя і камерныя канцэрты, выступленні струннага квартэта імя Глінкі з Масквы і прызнаных мэтраў джаза – Уладзіміра Чакасіна і Пятраса Генюшаса. У рамках форуму адбудзецца вечар, прысвечаны 85-годдзю класіка беларускай музыкі ХХ стагоддзя кампазітара Яўгена Глебава і канцэрт да 90-годдзя прафесара Міхаіла Солапава "Прынашэнне настаўніку", у якім прымуць удзел яго знакамітыя вучні – музыкант, кампазітар і спявак Ігар Карнялюк,  народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Ханок.

Калі: 28 кастрычніка – 27 лістапада
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія
Даведацца падрабязней

Прем'ера балета "Лаўрэнсія" ў Вялікім тэатры Беларусі

Гісторык моды Аляксандр Васільеў з касцюмамі для прэм'еры балета "Лаўрэнсія"На галоўнай сцэне краіны выдатная балерына сучаснасці Ніна Ананіяшвілі прадставіць адноўлены балет "Лаўрэнсія" на музыку Аляксандра Крэйна ў арыгінальнай харэаграфіі вядомага балетмайстра, народнага артыста СССР Вахтанга Чабукіяні. Мінская публіка ўпершыню ўбачыць легендарную пастаноўку па матывах драмы Лопэ дэ Вэга "Авечая крыніца" ў сцэнаграфіі грузінскага мастака Давіда Манавардзісашвілі. Над касцюмамі працаваў знакаміты гісторык моды, мастацтвазнавец і калекцыянер, тэатральны мастак, аўтар папулярных кніг і артыкулаў, тэлевядучы, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў Аляксандр Васільеў.

Калі: 1 – 2 лістапада
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

Група "OneRepublic" у Мінску

Група "OneRepublic"Амерыканская поп-рок-група "OneRepublic", якая стала папулярнай пасля выхаду саўндтрэка "Apologize", упершыню наведае Мінск у рамках гастрольнага туру. Музыканты прадставяць свой трэці студыйны альбом "Native", які запісваўся ў розных кутках зямнога шара і, як заўважыў франтмен групы Раян Тэдэр, увабраў у сябе рытмы разнастайных стыляў – рока, электроннай танцавальнай музыкі, госпела, блюза і фолка…

Калі: 5 лістапада
Дзе: Мінск, Палац спорту

Выстаўка "Слуцкія паясы" ў Мінску

Слуцкія паясыСлуцкія паясы – унікальная рэліквія беларускага народа і частка сусветнай культурнай спадчыны. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII-XIX стагоддзях на мануфактурах, самай знакамітай з якіх была Слуцкая, што належала князям Радзівілам. З даўніх часоў умела выкананы кунтушовы пояс з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак быў абавязковым атрыбутам касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Як правіла, паясы насілі на кунтушы – верхнім адзенні з разрэзанымі спушчанымі рукавамі. На выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены шэсць слуцкіх паясоў з буйнейшага збору Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пяць з іх адносяць да перыяду, калі ўладальнікамі Слуцкай мануфактуры былі Ян і Лявон Маджарскія (1767-1807), яшчэ адзін пояс быў створаны ў 1807 годзе.

Калі: 6 лістапада 2014 – 4 красавіка 2015
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Элтан Джон у Мінску

Элтан Джон у МінскуПапулярны брытанскі спявак, кампазітар і піяніст, шасціразовы лаўрэат прэміі "Грэмі" і кавалер ордэна Брытанскай імперыі сэр Элтан Джон упершыню выступіў у Мінску ў 2010 годзе. Новая праграма "Follow Yellow Brick Road" прымеркавана да 40-гадовага юбілею культавага альбома "Goodbye Yellow Brick Road", які, на думку крытыкаў, стаў лепшым у кар'еры легендарнага майстра. У пласцінку, якая восем разоў станавілася плацінавай, увайшла песня "Candle in the Wind", прысвечаная Мэрылін Манро, а таксама сінглы "Bennie and the Jets", "Goodbye Yellow Brick Road", "Saturday Night’s Alright for Fighting". У беларускай сталіцы маэстра выканае лепшыя кампазіцыі з перавыдадзенага альбома, а таксама сусветныя хіты за ўсю творчую дзейнасць.

Калі: 6 лістапада
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Творчы вечар Ігара Крутога ў Мінску

Ігар КрутойАдзін з самых рамантычных кампазітараў нашага часу народны артыст Расіі Ігар Крутой адсвяткуе свой юбілей у Мінску канцэртам "У жыцці раз бывае 60". У творчым вечары ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна выступяць зоркі сцэны Філіп Кіркораў, Мікалай Баскаў, Аляксандр Сяроў, Валерыя, Лайма Вайкуле, Валерый Лявонцьеў, Ігар Нікалаеў, Крысціна Арбакайтэ і Ірына Дубцова. Гледачоў чакае цудоўнае свята музыкі – лепшыя песні кампазітара, хіты розных стагоддзяў, а таксама новыя кампазіцыі ў выкананні папулярных артыстаў.

Калі: 7 лістапада
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

XXI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"Буйнейшы кінафорум краіны пройдзе пад дэвізам "Такое рознае кіно!" і аб'яднае вядучых рэжысёраў і акцёраў сучаснасці, кінакрытыкаў і аматараў мастацтва cinema. Гледачоў гэтага фестывалю чакае насычаная і разнастайная праграма – ігравое і дакументальнае кіно, сусветныя прэм'еры, рэтраспектывы, а таксама дэбютныя карціны пачынаючых фільммэйкераў. Журы конкурсу ігравога кіно ўзначаліць вядомы расійскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Валерый Тадароўскі, які ў 1998 годзе атрымаў галоўны прыз "Лістапада" за знакаміты фільм "Краіна глухіх". Міжнароднаму журы трэба будзе даць ацэнку 11 дэбютным работам маладых кінематаграфістаў з усяго свету. Вердыкт будуць выносіць рэжысёр Шон Бэйкер (ЗША), Маркета Ходускава (Чэхія-Францыя) і актрыса Крысціна Флутур (Румынія).

Калі: 7 – 14 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі, кінатэатры Мінска
Даведацца падрабязней

Творчы вечар Івана Ахлабысціна

Іван АхлабысцінЗнакаміты акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, драматург, свяшчэннік і грамадскі дзеяч Іван Ахлабысцін пасля поспеху праграмы "Духоўныя гутаркі" ў 2013 годзе зноў вяртаецца ў Беларусь. Фармат творчага вечара застаўся ранейшым: усе жадаючыя змогуць не толькі пачуць разважанні артыста на актуальныя тэмы, але і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. В рамках новай праграмы "Духоўныя гутаркі. Працяг" Іван Ахлабысцін прадставіць больш мастацкіх твораў, у тым ліку знакаміты цыкл вершаў "Газелі" і напісаныя спецыяльна для гэтага праекта апавяданні, у якіх аўтар аб'яднаў распаўсюджаныя пытанні і адказы на іх.

Калі, дзе:
13 лістапада
– Мінск, КЗ "Мінск"
14 лістапада – Гродна, Гродзенскі абласны драматычны тэатр
20 лістапада – Гомель, ГКЦ
21 лістапада – Магілёў, Палац культуры вобласці

Шоу "Фелічыта" (Felicita Italiana) у Мінску

Al Bano і Romina PowerЗоркі італьянскай эстрады, многія з якіх не выступалі разам больш як 30 гадоў, зноў аб'ядналіся для ўнікальнай серыі канцэртаў у рамках сусветнага туру і прадставяць сваім паклоннікам новую праграму. У грандыёзным жывым шоу ў Мінску прымуць удзел легенды сусветнай сцэны – Gianni Morandi, Al Bano і Romina Power, Riccardo Fogli, Pupo, Matia Bazar і Umberto Tozzi. Гледачы пачуюць як "залатыя хіты", так і раней невядомыя кампазіцыі, а таксама стануць сведкамі нараджэння новых дуэтаў. У фінале шоу жадаючыя змогуць пагутарыць са сваімі кумірамі і нават спець разам з імі любімыя хіты.

Калі: 14 лістапада
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

III Міжнародны фестываль "AlfaJAZZinMINSK-2014"

Міжнародны фестываль "AlfaJAZZinMINSK-2014"Трэці раз фестываль "AlfaJAZZinMINSK" падорыць аматарам незабыўныя эмоцыі ад сустрэч з выдатнымі беларускімі і замежнымі выканаўцамі джаза. На адной сцэне выступяць "SHAKATAK" з прэм'ерай "The Best: 1979-2014", біг-бэнд Георгія Гараняна, Дзідзье Локвуд і Hammond-B-trio, Джэй Дзі Ален і New-York Jazz-trio, Сігі Дэвіс, Рудзі Ройстан і Яўген Уладзіміраў… Усяго ў гэтым форуме прымуць удзел больш як 50 музыкантаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Расіі, Украіны і Беларусі. Акрамя канцэртаў, зоркі сусветнага джаза падзеляцца сакрэтамі майстэрства з беларускімі студэнтамі на майстар-класах у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Калі: 18 – 20 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Прафсаюзаў, Дом Афіцэраў, Палац Рэспублікі

XXVII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC у Віцебску

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC у ВіцебскуФорум, які ўжо даўно стаў яркай старонкай жыцця фестывальнага Віцебска, у гэтым годзе прадставіць гледачам прэм'ерныя спектаклі вядучых танцавальных кампаній з Бельгіі, Вялікабрытаніі, Ізраіля, Іспаніі, Расіі, ЗША, Украіны, Швецыі, Эстоніі і Беларусі. Шырокая і геаграфія галоўнай падзеі IFMC’2014 – міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі: толькі на адборачны відэатур было прыслана амаль 100 работ. Ацэньваць удзельнікаў будзе міжнароднае журы прызнаных майстроў харэаграфіі: Раду Паклітару (Украіна), Юлія Дзятко (Беларусь), Іда Тадмор (Ізраіль), Эмануэле Сааві (Італія), Вольга Пона (Расія), Рэнэ Номік (Эстонія). Акрамя таго, у праграме фестывалю – майстар-класы для танцоўшчыкаў і сустрэчы экспертнага савета, аўтарскія фотавернісажы "Партрэт у сучасным танцы" і "Фіксацыя руху", выстаўка беларускага мастака Анатоля Кузняцова "Беспрадметнае мастацтва".

Калі: 19 – 23 лістапада
Дзе: Віцебск, КЗ "Віцебск"

"Вечар сучаснага балета" ў Мінску

Спектакль "Жанчыны ў рэ міноры" тэатра "Кіеў Мадэрн-Балет"На сцэне Вялікага тэатра Беларусі трупа тэатра "Кіеў Мадэрн-Балет" прадставіць спектакль "Жанчыны ў рэ міноры" на музыку Іагана Себасцьяна Баха. Аўтар пастаноўкі – паспяховы балетмайстар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік адзінага ва Украіне тэатра сучаснага балета Раду Паклітару. Паводле слоў харэографа, на стварэнне спектакля яго натхніла музычная паліфанія Баха. Спалучэнне геніяльнай музыкі і сучаснай экспрэсіўнай пластыкі нараджаюць на сцэне гісторыю аб неіснуючай жаночай дружбе, якая ўзводзіцца да маштабу біблейскай трагедыі. У спектаклі партыі 16 галоўных гераінь выконваюць мужчыны.

Калі: 20 лістапада
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

Ніно Катамадзэ & Insight у Мінску

Ніно Катамадзэ & InsightСусветна вядомая джазавая спявачка і кампазітар Ніно Катамадзэ і група "Insight" выступяць у Мінску з праграмай "15 гадоў разам", прысвечанай юбілею іх творчага і сяброўскага саюзу. Меладычныя песні Ніно Катамадзэ маюць асаблівае, непаўторнае гучанне, прасякнуты нацыянальным грузінскім каларытам і багатай культурай гэтай сонечнай краіны. Гледачоў чакае незвычайная імправізацыя, у час якой музыканты выканаюць лепшыя кампазіцыі ў стылі "world music", якія даюць магчымасць паразважаць над вечнымі пытаннямі ў жыцці кожнага чалавека. Зорка сусветнага джаза выступіць у суправаджэнні жывога аркестра, якім дырыжыруе яе сябар Нікалаз Рачвелі, пры ўдзеле духавога ансамбля "Georgian Brass".

Калі: 20 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Акіян Эльзы ў Мінску

Група "Акіяна Эльзы"Адна з самых папулярных украінскіх рок-груп на чале з нязменным лідарам Святаславам Вакарчуком выступіць у Мінску ў рамках гастрольнага туру, прысвечана 20-годдзю калектыву. У творчай скарбонцы "Акіяна Эльзы" – 10 альбомаў, больш як 100 песень і больш як 30 відэакліпаў. У юбілейнай праграме "20 гадоў разам" музыканты выканаюць хіты розных гадоў, у тым ліку – знакамітыя "Без бою", "Вiще неба", "Я так хочу", "Така, як тi", "Квiтка" і "Все буде добре". Настальгічны настрой вечара падкрэсліць асаблівае афармленне сцэны – лагатып "ОЕ", вядомы паклоннікам з часоў альбома "Суперсиметрія", а таксама старыя фатаграфіі групы.

Калі: 21 лістапада
Дзе: Мінск, ШКСК "Мінск-Арэна"

Хор Турэцкага ў Мінску

Хор Турэцкага ў Мінску"Хор Турэцкага" – унікальны музычны калектыў пад кіраўніцтвам вядомага шоўмена, дырыжора і спевака з беларускімі каранямі, народнага артыста Расіі Міхаіла Турэцкага. Салістам мужчынскай арт-групы з "жывымі галасамі" пакарыліся лепшыя канцэртныя пляцоўкі свету. Спевакі "Хору Турэцкага" працавалі з такімі сусветнымі зоркамі як Хуліа Іглесіяс, Глорыя Гейнар, Пласіда Дамінга… На беларускай сцэне артысты прадставяць сольную праграму, у якую ўвайшлі лепшыя творы ў розных жанрах – ад шэдэўраў класікі Пятра Чайкоўскага да рок-балад Фрэдзі Мэрк'юры, ад аперэты да брадвейскіх мюзіклаў, ад рок-н-рола да гарадскога фальклору.

Калі: 29 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі