Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Кст 2013

Каляндар падзей у Беларусі: лістапад 2013

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMCМіжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC у Віцебску

Выстаўка "Слуцкія паясы"

Выстаўка "Слуцкія паясы" Слуцкія паясы – сусветна вядомая рэліквія беларускага народа. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII - XIX стагоддзях на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, што прыналежыла князям Радзівілам. Паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак ткалі ўручную па вельмі складанай тэхналогіі. З даўніх часоў яны былі атрыбутам мужчынскага касцюма, сімвалам улады і багацця ўладальніка. На выстаўцы прадстаўлены 4 паясы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў са збору Львоўскага гістарычнага музея, а таксама партрэты прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII-XIX стагоддзяў.

Калі: 8 мая 2013 – 18 красавіка 2014
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Аўстралійскае цыркавое шоу "Чараўніцтва на лёдзе" ў Белдзяржцырку

Шоу "Чараўніцтва на лёдзе" ў БелдзяржцыркуНа працягу некалькіх месяцаў Беларускі дзяржаўны цырк прымае гасцей з Аўстраліі з грандыёзным шоу "Чараўніцтва на лёдзе". Гледачы ўбачаць інтэрнацыянальную каманду прафесіяналаў - шматразовых чэмпіёнаў свету па фігурным катанні з Новай Зеландыі, Аўстраліі і Канады. У праграму таксама ўвайшлі самыя відовішчныя нумары майстроў цырка: ілюзіён "Domina magic" (Італія), кітайскі цыркавы паказ, паветраная гімнастыка (Канада), дрэсура папугаяў (Расія), паветраная акрабатыка (Беларусь).

Дзе: Мінск, Белдзяржцырк
Калі: 7 верасня 2013 – 12 студзеня 2014 года

Выстаўка "Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы"

Выстаўка "Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы"Міжнародная выстаўка прысвечана  святкаванню 1025-годдзя Хрышчэння Русі  і з'яўляецца працягам юбілейнай выстаўкі 2008 года "Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі", якая з поспехам праходзіла ў Маскве, Кіеве і Мінску. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 100 унікальных твораў іканапісу XV - пачатку XIX стагоддзяў з фондаў вядучых музеяў Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі. Наведвальнікі ўбачаць шэдэўры праваслаўнага іканапісу славянскіх народаў, якія ў розных іканаграфічных варыянтах адлюстроўваюць асноўныя падзеі жыцця Хрыста...

Калі: 17 верасня - 5 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Даведацца больш падрабязна

ХХХІХ Міжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень"

ХХХІХ Міжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень"На адкрыцці міжнароднага форуму Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава выканае шэдэўры сусветнай класікі і кампазіцыі беларускіх кампазітараў. Упершыню прагучыць "Канцэрт для клавіра з аркестрам" у выкананні Віктара Капыцько, а завершыць вечар прэм'ера ад Вячаслава Кузняцова"Сімфонія №5". У праграме фестывалю – 23 канцэрты, у тым ліку да 25-годдзя стварэння Дзяржаўнага камернага хору Беларусі і ансамбля салістаў пад кіраўніцтвам Ігара Іванова, а таксама выступленні сусветна вядомых беларускіх піяністаў і літоўскага ансамбля Subtilu-Z

Калі: 15 кастрычніка – 3 лістапада
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Выстаўка "Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака"

Выстаўка "Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака"У Мінску і абласных гарадах Беларусі ўпершыню прадстаўлены творы венгерскіх мастакоў з калекцыі Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам'яніча ў Сольнаку. Больш за 30 работ 24 майстроў адлюстроўваюць самыя цікавыя перыяды ў развіцці мастацкай калоніі Сольнака, якая ўжо больш за стагоддзе застаецца цэнтрам пейзажнага і жанравага жывапісу Венгрыі. Найбольш каштоўныя экспанаты выстаўкі – палотны Ласла Меднянскага, Ферэнца Олдзяі, Петэра Сыле, Вілмаша Аба-Новака і Іштвана Задара.

Калі: 23 кастрычніка – 18 лістапада
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Абласныя цэнтры: лістапад 2013 – чэрвень 2014

XX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"

XX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" Буйнейшы кінафорум Беларусі – фестываль "Лістапад" – збярэ прадстаўнікоў мастацтва cinema з 36 краін свету. Юбілейная дата ММКФ супала з 85-годдзем нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і 40-годдзем беларускай анімацыі. На чырвонай дарожцы фестывалю кіназоркі з'явяцца ў адзенні ручной работы ад французскага мадэльера Дэні Дзюрана. Адкрые форум біяграфічная стужка "Параджанаў" Сержа Аведзікяна і Алены Фяцісавай, намініраваная на прэмію "Оскар-2014". Журы конкурсу ігравога кіно ўзначаліць расійскі кінарэжысёр, аўтар вядомых работ "Масква" і "Мішэнь" Аляксандр Зяльдовіч. Акрамя асноўнай праграмы, у рамках ММКФ пройдуць пазаконкурсныя і рэтраспектыўныя паказы, творчыя сустрэчы, майстар-класы, выстаўкі і вернісажы…

Калі: 1 – 8 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі, кінатэатры Мінска

XVIII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі"

XVIII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі"Адзіны ў Беларусі фестываль арганнай музыкі па традыцыі аб'яднае пад купалам Сафійскага сабора сусветна вядомых музыкантаў і іх паклоннікаў. Разам з цудоўным арганам тут будуць гучаць саксафон, блокфлейта, гістарычны кларнет 1800 года, шалюмо (драўляны духавы інструмент эпохі Сярэдневякоўя і Барока), камерны аркестр. Разам са знаёмымі публіцы музыкантамі Крыстафам Хаўзерам і Хансам Хрысціянам Хейнам у Полацку ўпершыню выступяць Марак Стафаньскі, Валерыя Балахоўская, Элізабет Завадке, Фларыян Хок, Рэгіна Каменшчыкава. Акрамя таго, у праграме фестывалю – юбілейны канцэрт салісткі канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай, прысвечаны 25-годдзю яе творчай дзейнасці.

Калі: 3 лістапада – 8 снежня
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор

"Музычныя вечары ў Вялікім"

"Музычныя вечары ў Вялікім"Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі прадстаўляе цудоўны камерны праект з удзелам вядучых выканаўцаў. У змешаных праграмах гучаць арыі з опер, рамансы, народныя песні, музыка ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.
5 лістапада – канцэрт да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара А.В.Багатырова
15 лістапада – тэатралізаваны канцэрт "Песні 30-40-х гадоў"
21 лістапада – канцэрт "Па правілах музыкі"

Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, камерная зала імя Л.П.Александроўскай

Другі джазавы фэст "Міншчына сустракае джаз"

Другі джазавы фэст "Міншчына сустракае джаз" Біг-бэнд Нацыянальнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга прадставіць публіцы яркую праграму класічнага джаза. Паклоннікі пачуюць творы 21 кампазітара, у тым ліку з рэпертуару такіх вялікіх джазменаў, як Дзюк Элінгтан і Бадзі Рыч.

Калі: 6 лістапада
Дзе: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, п. Чысць 

Міжнародная выстаўка-шоу пародзістых коней "Восень 2013"

Міжнародная выстаўка-шоу пародзістых коней "Восень 2013"Свята спорту і актыўнага адпачынку збярэ ў Беларусі каняводаў і прадстаўнікоў вядучых кампаній коннай індустрыі блізкага і далёкага замежжа, уладальнікаў коней, прафесіяналаў і аматараў коннага спорту. Акрамя захапляючага паказу пародзістых коней наведвальнікаў выстаўкі чакае насычаная шоу-праграма: спаборніцтвы па праходжанню трэйл-трасы, касцюміраваная выездка, вальтыжыроўка (акрабатычныя элементы на конях), шоу арабскіх скакуноў, тэатралізаваныя выступленні конна-гістарычных клубаў, а таксамае ўнікальная выстаўка карэт

Калі: 7 – 10 лістапада
Дзе: Мінск, спартыўны комплекс "Дынама"

Эніа Марыконэ ў Мінску

Эніа Марыконэ ў Мінску Уладальнік прэмій "Оскар", "Залаты Глобус" і "Грэмі" Эніа Марыконэ выступіць на беларускай сцэне ў рамках гастрольнага тура "Лепшае за ўсё жыццё!". Знакаміты італьянскі кампазітар, аранжыроўшчык, дырыжор, аўтар больш як 400 саўндтрэкаў да кінастужак працаваў з такімі праслаўленымі рэжысёрамі, як Квенцін Таранціна, Майк Нікалс, Олівер Стоўн, Раман Паланскі, Джон Карпентэр, Пэдра Альмадовар. Але сапраўдную вядомасць ён атрымаў пасля выхаду на вялікі экран фільма "Прафесіянал" Жоржа Латнера, у якім прагучала кампазіцыя "Chi Mai"

Калі: 8 лістапада
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Deep Purple ў Мінску

Deep Purple ў МінскуРодапачынальнікі хард-рока, культавая група Deep Purple, якая ў гэтым годзе адзначае 45-годдзе, прыедзе ў Мінск у рамках грандыёзнага сусветнага тура. Беларускія паклоннікі пачуюць кампазіцыі з новай пласцінкі "Now What?!". Паводле слоў Яна Гілана, гэта першы альбом за "сем гадоў шчаслівага гастраліравання" і "запісаны па-за рамкамі музычных правіл". Моцная энергія, новыя трэкі і нязменны фірменны саўнд – усё гэта музыканты абяцаюць паклоннікам, якія збяруцца на самай вялікай канцэртнай пляцоўцы Беларусі.

Калі: 10 лістапада
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Glenn Miller Orchestra Europe ў Мінску

Glenn Miller Orchestra Europe ў МінскуАдзін з лепшых свінгавых аркестраў свету аб'ядноўвае прафесійных мультыінструменталістаў з усёй Заходняй Еўропы. Візітная картка калектыву – кампазіцыя "Серэнада месяцовага святла" – стала класікай музыкі ХХ стагоддзя. У рамках гастрольнага тура па еўрапейскіх краінах знакаміты аркестр пад кіраўніцтвам Віла Салдэна прадставіць беларускай публіцы новую праграму "Музыка ў стылі Мілера". Акрамя твораў геніяльнага маэстра на вечары прагучаць кампазіцыі з рэпертуару сусветна вядомых зорак – Луі Армстранга, Фрэнка Сінатры, Элвіса Прэслі і Элы Фіцджэральд.

Калі: 12 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

II Міжнародны фестываль "AlfaJAZZinMINSK-2013"

II Міжнародны фестываль "AlfaJAZZinMINSK-2013" На некалькі дзён Мінск ператворыцца ў сусветную сталіцу джаза. Грандыёзны праект аб'яднае самых тытулаваных беларускіх і замежных выканаўцаў і музыкантаў. На адной сцэне выступяць сусветныя зоркі: легенда джаза Гарлема, стваральнік "Bill’s Place Jazz-Club" Біл Сакстон, уладальнік тытула "Лепшы джазавы піяніст" (2010-2013) Аруан Артыз, вялікі джазавы саксафаніст, саліст аркестра Дзюка Элінгтана, двухразовы ўладальнік "Грэмі" Марк Грос і ўладальнік 10 вышэйшых узнагарод "Best of Music" Келвін Шолар Трыа. Кульмінацыяй фестывалю стане канцэрт "TAKE 6" – самай тытулаванай госпел і джаз-групы Амерыкі, уладальніка рэкордных 10 статуэтак і 18 намінацый "Грэмі".

Калі: 13 – 17 лістапада
Дзе: Мінск, Вялікая зала Палаца Рэспублікі, Палац Прафсаюзаў

"Вечар сучаснага балета" ў Мінску

"Вечар сучаснага балета" ў МінскуЗнатакі балетнага мастацтва атрымаюць унікальную магчымасць на працягу аднаго вечара ўбачыць самыя яркія кампазіцыі нашага часу – аднаактовыя балеты "Клетка для папугаяў" і "Цэрберы". Упершыню на галоўнай сцэне Беларусі выступяць лаўрэаты прэстыжнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" Пермскі дзяржаўны тэатр "Балет Яўгена Панфілава" і "Fresco Dance Company". Госці змогуць атрымаць асалоду ад цудоўнай пастаноўкі спектакляў. Так, у харэаграфічнай фантазіі "Клетка для папугаяў" увасобіўся геній вядомага расійскага балетмайстра Яўгена Панфілава

Калі: 17 лістапада
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета

Земфіра ў Мінску

Земфіра ў Мінску Вядомая спявачка, музыкант і кампазітар, якая стала ўвасабленнем расійскага "жаночага рока" Земфіра прадставіць у Мінску новы альбом "Жыць у тваёй галаве". Першы за шесць гадоў і самы загадкавы па перадгісторыі ў творчасці спявачкі зборнік выклікаў неадназначную рэакцыю музычных крытыкаў. Паводле слоў самой Земфіры, на стварэнне драматычнага і вельмі шчырага альбома яе натхніла захапленне рытмамі і рыфамі. На беларускай сцэне спявачка выканае як новыя, так і ўжо вядомыя кампазіцыі.

Калі: 18 лістапада
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі (Global Entrepreneurship Week)

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі У рамках глабальнай бізнес-ініцыятывы ўдзельнікамі Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі стануць больш за 3000 прадстаўнікоў з 30 краін свету. Сярод іх – эксперты, вядомыя інвестары, венчурныя фонды, топ-менеджары, стартапы, універсітэцкая супольнасць і таленавітая моладзь. У праграме бізнес-тыдня ў Беларусі – больш за 70 мерапрыемстваў у сталіцы і абласных гарадах: стартап-шоу BEL.BIZ BATTLE, Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка "Я – будучы прадпрымальнік", прэзентацыі, трэнінгі, майстар-класы і круглыя сталы. Галоўнай падзеяй маштабнага праекта стане III Міжнародны форум прадпрымальніцтва, які пройдзе 19 – 21 лістапада ў Мінску.

Калі: 18 – 24 лістапада
Дзе: Мінск, IMAGURU Бізнес-клуб

XXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC

XXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMCУ штогадовым фестывалі IFMC-2013 у горадзе Шагала Віцебску прымуць удзел калектывы сучаснай харэаграфіі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і іншых краін свету. Традыцыйна Гран-пры міжнароднага конкурсу ўручаецца за выдатны танец, упершыню створаны і прадстаўлены на фестывалі. У якасці пачэснага госця выступіць маскоўская тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі, якая прадставіць унікальны спектакль "Едакі". Твор харэографа Кацярыны Кісловай – пераможцы тэатральнай прэміі "Залатая маска" ў намінацыі "Лепшы спектакль у сучасным танцы". Пастаноўка прысвечана вялікаму мастаку, прадстаўніку постімпрэсіянізму Вінсэнту Ван Гогу.

Калі: 20 – 24 лістапада
Дзе: Віцебск, КЗ "Віцебск"

Emma Shapplin у Мінску

Emma Shapplin у МінскуАдна з сусветных зорак класічнага красовера французская спявачка Эма Шаплін валое дзіўным прыгожым голасам, арганічна спалучаючы ў творчасці рамантыку італьянскай оперы ХIX стагоддзя і сучасныя музычныя стылі. Яе альбомы – гэта неверагодны мікс оперы, софт-рока, сучаснай электроннай, поп- і рок-музыкі. У скарбоцы Эмы Шаплін –ужо тры сольныя пласцінкі, а таксама сумесныя праекты са Стынгам, Пітэрам Гэбрыэлам, Хасэ Карэрасам і Пласіда Дамінга. У рамках гастрольнага тура на беларускай сцэне прагучаць кампазіцыі з альбома "Macadam Flower", які выйшаў у 2009 годзе.

Калі: 21 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Лара Фабіян у Мінску

Лара Фабіян у Мінску Адна з самых паспяховых спявачак сучаснасці, уладальніца цудоўнага голаса спявачка Лара Фабіян за доўгія гады творчай дзейнасці выступіла на 5 кантынентах і стала лідарам па колькасці прададзеных пласцінак – 12 мільёнаў. Выканаўца легендарнага сінгла "Adagio" ў рамках гастрольнага тура ўпершыню наведае Мінск і прэзентуе музычныя кампазіцыі з новага альбома "Le Secret", выпушчанага ў пачатку 2013 года.

Калі: 29 лістапада
Дзе: Мінск, Палац спорту

Vaya Con Dios у Мінску

Vaya Con Dios у Мінску Вядомая бельгійская блюз-рок група Vaya Con Dios атрымала прызнанне пасля выпуску сінгла "Just A Friend Of Mine". Да сённяшняга дня музыканты не здрадзілі свайму стылю. Іх творчасць – непаўторны сімбіёз розных музычных напрамкаў: блюза, джаза, латцінаамерыканскіх і цыганскіх матываў. У рамках сусветнага развітальнага тура ў знак удзячнасці паклоннікам група выканае лепшыя кампазіцыі са свайго рэпертуару: "Nah Neh Nah", "What’s A Woman?", "Don’t Cry For Louie", "Puerto Rico", "Heading For A Fall", "Johnny".

Калі: 30 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі