Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2014

Каляндар падзей у Беларусі: ліпень 2014

 

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")Свята Купалле

Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"

Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"Упершыню галоўны мастацкі музей краіны прадстаўляе выстаўку лепшых узораў беларускага мастацтва за дзесяць стагоддзяў – ад эпохі Візантыі да сучаснасці. У экспазіцыю  ўвайшлі ўнікальныя палотны выдатных беларускіх мастакоў, якія атрымалі сусветнае прызнанне, чые работы зусім нядаўна ўдалося вярнуць на радзіму. Наведвальнікі змогуць убачыць карціны Марка Шагала, Хаіма Суціна, а таксама знакамітае палатно Валенція Ваньковіча "Партрэт Томаша Зана", кнігу Сімяона Полацкага "Жазло праўлення" 1667 года…

Калі: 27 сакавіка – 10 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

"Avant-gARTe" ў Мінску

"Avant-gARTe" ў МінскуГрандыёзная выстаўка сучаснага беларускага мастацтва "Avant-gARTe" адкрылася ў Мінску напярэдадні ЧС-2014. Ва ўнікальным праекце ўпершыню сабраны работы знакамітых мастакоў-авангардыстаў 1910-1990-х гадоў і лепшыя творы сучасных аўтараў. Госці ўбачаць работы Марка Шагала, Аляксандра Ахола-Вало, Надзі Хадасевіч-Лежэ, Фернана Лежэ, Людмілы Русавай… Паводле задумы арганізатараў, маштабны праект "Avant-gARTe" не абмежаваўся адной пляцоўкай і падзелены на тры экспазіцыі:

Дарэчы, творчы праект "Мастак і горад" пад адкрытым небам не ўпершыню праходзіць у Мінску: тут ужо выстаўляліся работы сусветна вядомых мастакоў ХХ стагоддзя Марка Шагала і Казіміра Малевіча. На гэты раз у экспазіцыі – 32 найцікавейшыя работы сучасных беларускіх графікаў і жывапісцаў.

Калі: 21 красавіка – 1 жніўня
Дзе: Мінск

Выстаўка "Галаграфія-2014. Мінск"

Выстаўка "Галаграфія. Мінск"Ва ўнікальнай экспазіцыі мастацкіх галаграм прадстаўлены рэліквіі Беларусі, узноўленыя ў трохмернай выяве пры дапамозе гульні святла і законаў оптыкі. Сярод іх – Крыж Ефрасінні Полацкай, Жыровіцкі абраз Божай Маці, а таксама галаграмы найстаражытнейшай праваслаўнай святыні, што нядаўна пабывала ў Мінску, – Дары вешчуноў. Акрамя гэтага, наведвальнікі змогуць да самых дробязей разгледзець гістарычныя і архітэктурныя помнікі Беларусі ў серыі галаграм "Скарбы зямлі беларускай".

Калі: 25 красавіка – 6 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей
Падрабязней

Цырк братоў Запашных у Мінску

Цырк братоў Запашных у МінскуЛегендарны цырк братоў Запашных прадставіць у Мінску захапляючае шоу "Эмоцыі…" з 12 нумароў розных жанраў, аб’яднаных тэмай колеру і яго ўплыву на эмоцыі. У праграме  – клоўнскае трыа "Група А", вальтыжоры, акрабаты на падкідных дошках, групавы эквілібр "Чатыры грацыі", конны атракцыён "Элада", гімнасты на турніках, паветраная рамка "Фурыі". Адметнасцю паказу стане атракцыён "Сярод драпежнікаў" народных артыстаў Расіі братоў Запашных: гледачы ўбачаць небяспечныя і захапляючыя трукі ў выкананні белых і ўсурыйскіх тыграў, афрыканскіх ільвоў, а таксама ў атракцыёне "Элада" Эдгард Запашны выканае унікальны акрабатычны трук верхам на двух конях, занесены ў 2011 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Калі: 7 мая – 27 ліпеня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк 

Выстаўка плакатаў і прадметаў савецкай эпохі "Back in BSSR / Зноў у БССР"

Выстаўка плакатаў і прадметаў савецкай эпохі "Back in BSSR / Зноў у БССР"Жадаючых зрабіць падарожжа ў савецкае мінулае запрашае музей гісторыі Мінска. У экспазіцыі – рарытэтныя плакаты 1940-1980-х гадоў, прадметы побыту, узоры тэхнікі, творы мастацтва, якія прадстаўлены пад грыфам "Зроблена ў БССР". Вельмі цікавыя экспанаты выстаўкі прысвечаны яркім "нефармалам" савецкай эпохі – стылягам, хіпі і бітнікам. Тут прадстаўлены адзенне, фатаграфіі, кнігі, самавольныя выданні, постары і пласцінкі. Акрамя таго, наведвальнікаў выстаўкі чакаюць тэматычныя канцэрты, рэтра-вечарынкі і прэзентацыі.

Калі: 8 мая – 14 верасня
Дзе: Мінск, Музей гісторыі горада Мінска
Падрабязней

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"Вялікі тэатр Беларусі запрашае акунуцца ў атмасферу беларускага і сусветнага опернага і балетнага мастацтва. На працягу тыдня на галоўнай сцэне краіны гледачы ўбачаць класічныя і сучасныя пастаноўкі, прэм’еры Вялікага тэатра, вечары легендарных харэографаў, канцэрты з удзелам салістаў і танцоўшчыкаў вядучых калектываў свету:

29 чэрвеня – прэм’ера балета "Вітаўт"
30 ліпеня – "Лебядзінае возера" з удзелам зорак сусветнага балета
2 ліпеня – "Дон Кіхот " з удзелам зорак сусветнага балета
4 ліпеня – вечар харэаграфіі Джорджа Баланчына
5 ліпеня – вечар харэаграфіі Іржы Кіліяна
7 ліпеня – гастролі Грузінскага балета з удзелам народнай артысткі Грузіі і Расіі Ніны Ананіяшвілі: спектаклі "Таямнічы сад", "Сагалабелі", "Маргарыта і Арман"
9 ліпеня – гала-канцэрт зорак сусветнага балета

Калі: 29 чэрвеня – 9 ліпеня
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Куфэрак: стагоддзе прыгажосці"

Выстаўка "Куфэрак: стагоддзе прыгажосці"Творчы праект "Куфэрак" ("Сундук"), які аб’ядноўвае захопленых гісторыяй касцюма і культуры энтузіястаў, прадстаўляе тэндэнцыі свецкай моды XIX стагоддзя. У экспазіцыі –  паўсядзённыя, прагулачныя, бальныя і вячэрнія ўборы, якія насілі жыхары Беларусі на працягу ўсяго XIX стагоддзя ад эпохі ампіру да мадэрна. Касцюмы ствараліся па эскізах арыгінальных мадэлей адзення, а натхненнем паслужылі творы мастацтва і модныя выданні таго часу. Кожны ўбор калекцыі – гэта цэлая гісторыя, адлюстраванне лёсу ўладальніка, яго характару і ладу жыцця. У выхадныя дні наведвальнікаў выстаўкі чакаюць лекцыі па гісторыі касцюма і побыту XIX стагоддзя, майстар-класы па танцах і творчыя сустрэчы.

Калі: 1 чэрвеня – 28 верасня
Дзе: Мінск, флігель Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу

Фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі ў Мінску "Кінемо-2014"

Фестываль нямога кіно ў Мінску "Кінемо-2014"Другі open-air фестываль нямога кіно ў Мінску азнаёміць гледачоў з шэдэўрамі 20-х гадоў ХХ стагоддзя ад прызнаных мэтраў сусветнага кінематографа: Жана Рэнуара, Сяргея Эйзенштэйна, Тэйнасукэ Кінугаса, Фрыца Ланга… Непаўторны антураж вечароў cinema мінулага стагоддзя створаць аўтарскія кампазіцыі да фільмаў і арыгінальныя мелодыі тапёраў у выкананні сучасных беларускіх музыкантаў, сярод якіх – Ягор Забелаў, Віктар Сямашка, Канстанцін Яськоў, Максім Круглы, Кацярына Матох, Віталь Эпаў, Андрэй Цалко, Дзмітрый Горбач і група "Нагуаль"…

Калі: 19 чэрвеня, 3, 10 і 17 ліпеня
Дзе: Мінск, унутраны дворык мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьУ юбілейны год адной з самых важных падзей у гісторыі краіны – вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – галоўнае дзяржаўнае свята будзе асабліва сімвалічным і ўрачыстым. Святочныя мерапрыемствы пачнуцца 1 ліпеня ў Палацы Рэспублікі грандыёзным канцэртам, у якім прымуць удзел зоркі сцэны з Беларусі і Расіі.
2 ліпеня ў сімвалічным месцы беларускай сталіцы – каля стэлы "Мінск – горад-герой" і музейна-паркавага комплексу "Перамога" – адкрыецца новы будынак музея Вялікай Айчыннай вайны. Яго экспазіцыя – унікальная: менавіта ў Мінску яшчэ ў 1944 годзе з’явіўся першы ў СССР музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер у яго фондах больш за 142 тысячы экспанатаў, і калекцыя штогод папаўняецца 700-800 гістарычнымі рарытэтамі.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьУ Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Мінску адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі, а ў другой палавіне дня на праспекце Пераможцаў пройдуць грандыёзны парад і тэатралізаванае шэсце, у якім упершыню прымуць удзел партызаны з унікальнымі рарытэтнымі ўзорамі стралковай зброі. Мінчане і госці горада ўбачаць амаль 240 адзінак ваеннай тэхнікі і сучаснае аснашчэнне Узброеных Сіл Беларусі і Расіі, у тым ліку знакамітыя комплексы "Іскандэр" і С-400 "Трыумф". Святочныя шэсці, канцэрты, спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, выстаўкі і кірмашы, народныя гулянні разгорнуцца па ўсёй краіне. На заканчэнні дня неба ўпрыгожыць святочны салют, а тысячы беларусаў збяруцца на плошчах гарадоў, каб усёй краінай выканаць Дзяржаўны гімн.

Калі: 1 – 3 ліпеня
Дзе: плошчы, праспекты, канцэртныя пляцоўкі, паркі і скверы Мінска і іншых гарадоў Беларусі

XII Міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы" ў Бабруйску

Фестываль "Вянок дружбы" ў БабруйскуУ першыя дні ліпеня дружалюбны фестываль у горадзе на Бярэзіне збярэ 26 творчых калектываў з 20 краін, у тым ліку са Швецыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Босніі і Герцагавіны, Сербіі, Чарнагорыі,  Румыніі, Ганы. Адкрыецца святочная праграма гучнай сталічнай прэм’ерай – мюзіклам Кіма Брэйтбурга "Дуброўскі", а таксама творчымі сустрэчамі з удзельнікамі форуму. У фестывальныя дні ў Бабруйску будуць адкрыты манумент Мужнасці і смутку, а таксама стадыён імя Аляксандра Пракапенкі – знакамітага беларускага футбаліста. Гасцей фестывалю чакаюць канцэрты, тэатралізаваныя і забаўляльныя шоу, выстаўкі, кірмашы рамеснікаў і дэгустацыі страў нацыянальнай кухні на падворках удзельнікаў форуму. Кульмінацыяй стане гала-канцэрт "Суквецце нацый, карагод сяброў" з узнагароджаннем пераможцаў.

Калі: 1 – 6 ліпеня
Дзе: Бабруйск, Магілёўская вобласць

Фестываль жывой музыкі "Мост"

Фестываль жывой музыкі "Мост". Гурт AkuteСамы маштабны ў гісторыі беларускага шоу-бізнесу музычны open-air, які сабраў у мінулым годзе рэкордную аўдыторыю – больш як 15 тысяч чалавек – запрашае правесці час у дружалюбнай кампаніі і атрымаць асалоду ад якаснай музыкі вядучых айчынных і замежных выканаўцаў самых розных музычных жанраў ад акустыкі да рок-н-рола. Гасцей чакаюць 16 гадзін жывога гуку і мноства прыемных сюрпрызаў. У першы дзень музычнага свята адбудзецца Godskitchen Night Party – грандыёзная танцавальная праграма ў суправаджэнні візуальных спецэфектаў пад музыку папулярных дыджэяў, сярод якіх Paul Thomas, DJ і прадзюсар DANNIC, Andrew Rayel і DJ Gleb Glebov. Акрамя таго, для наведвальнікаў разгорнецца "горад" пад адкрытым небам: камфортная зона адпачынку, VIP-сектар і мноства пунктаў харчавання. Двухдзённая праграма шоу:

3 ліпеня – Akute, "Дай Дарогу!", On the Go, Stigmata, John Newman, Kasabian, Guano Apes.
4 ліпеня – Лепрыконсы, Валянцін Стрыкала, Ленінград, Louna, Skillet.

Калі: 3 – 4 ліпеня
Дзе: Мінск, аэрадром "Баравая"

600-годдзе горада Глыбокае

600-годдзе горада ГлыбокаеСтаражытны горад у самым цэнтры беларускага Паазер’я"вішнёвая сталіца" Беларусі – Глыбокае ў гэтым годзе адзначае 600-годдзе.  Мерапрыемствы пачнуцца з ушанавання памяці воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ускладання вянкоў да мемарыялаў і мітынгу-рэквіема "Памяці загінуўшым, на славу жывым". На цэнтральнай плошчы пройдзе тэатралізаванае шэсце "Беларусь – краіна міру і дабра", а ў скверы знакамітых землякоў з’явіцца скульптура вядомаму кіраўніку мясцовага падполля Юрыю Сабалеўскаму. У калейдаскопе святочных мерапрыемстваў – малебен і імша ў галоўных храмах горада Саборы Ражджаства Прасвятой Багародзіцы і касцёле Святой Тройцы, навуковая канферэнцыя, шэсце "Глыбокае: старое і маладое", свята "Глыбокае – горад спартыўных традыцый", а таксама канцэрты, спектаклі, выстаўкі і прэзентацыі кніг аб гісторыі і культуры краю, кірмаш народных майстроў.

Калі: 3 – 5 ліпеня
Дзе: Глыбокае, Віцебская вобласць

Фестываль "Жывое неба Браслава-2014"

Фестываль "Жывое неба Браслава-2014"Цудоўная музычная феерыя чакае ўдзельнікаў і гасцей фестывалю, які пройдзе на тэрыторыі знакамітага гісторыка-архітэктурнага помніка "Замкавая гара". У гэтым годзе буйнейшая музычная падзея Браслаўшчыны збярэ 18 маладзёжных рок-, блюз- і джаз-бэндаў з усіх куткоў краіны, а ў якасці спецыяльных гасцей выступяць Валерыя Садоўская (Мінск), Аляксандр Велікасельскі (Масква) і Міхаіл Героеў (Браслаў). Праграму фестывалю дапоўняць мастацкая і фотавыстаўкі, кірмаш hand-made, а таксама дэгустацыя страў мясцовай кухні і кандытарскіх вырабаў ад лепшых майстроў-кулінараў Браслаўскага краю. Жадаючыя змогуць узяць напракат лодку або катамаран, пакатацца на паруснай яхце або проста пазагараць і пакупацца.

Калі: 4 ліпеня
Дзе: Віцебская вобласць, Браслаў, гісторыка-архітэктурны комплекс "Замкавая гара"

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

Александрыя збірае сяброў-2014Вялікае свята Купалле, якое па традыцыі прымае гарадок Александрыя, у гэтым годзе пройдзе пад дэвізам "Днепр – рака дружбы". Адкрые фестываль выстаўка-кірмаш народных майстроў "Вялікі Александрыйскі кірмаш", якая аб’яднае тры кірмашы краін-суседак – Александрыйскі (Беларусь), Сарочынскі (Украіна) і Ніжагародскі (Расія). Гасцей свята чакае цікавая праграма: тэатралізаваная прэзентацыя "Беларуская бульба", канцэрты "Жывіце ў радасці" і "Песні роднай краіны", фестывалі піва, лёну і беларускай бульбы. Галоўнай падзеяй стане гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны "Александрыя гасцiнна вiтае сяброў!", у якой прымуць удзел Надзея Бабкіна і ансамбль "Руская песня", група "Іванушкі International", артысты цэнтра імя Генадзя Завалокіна "Іграй, гармонь", удзельніца Еўрабачання-2009 Настасся Прыходзька…

Калі: 5 – 6 ліпеня
Дзе: Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць

Фестываль "Вольнае паветра-2014"

Фестываль "Вольнае паветра-2014"Унікальныя звычаі і традыцыі Валожынскага краю ўбачаць госці музычнага open-air фестывалю, які ў гэтым годзе значна змяніў фармат і прысвечаны старадаўняму беларускаму святу Купалле. Інтэрактыўная праграма прадставіць аўтэнтычныя абрады, таямнічыя рытуальныя песні і танцы. Галоўным дзействам фестывалю стане музычная праграма, заснаваная на аўтэнтычным фальклоры: на сцэну выйдуць групы "Альтанка", "Vuraj", "Стары Ольса", "Pafnutiy’s Dream" і "Троіца". А за гадзіну да поўначы пачнецца святочная купальская эстафета: на ўзгорках па чарзе будуць запалены купальскія вогнішчы і загучыць музыка, дзякуючы чаму маляўнічая даліна ракі Буянка будзе ўключана ў адзінае музычнае дзейства – ад меладычных абрадавых песень да магутнага гучання гонгаў. Пазней ад самага вялікага вогнішча па схіле скоціцца запаленае кола – сімвал свята Сонца. Акрамя таго, госці фестывалю навучацца ствараць арыгінальныя сувеніры на майстар-класах рамеснікаў і пабываюць на дэгустацыі страў мясцовай кухні.

Калі: 5 ліпеня
Дзе: Мінская вобласць, Валожынскі раён, хутар Шаблі

ХХІІІ Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску"

Славянскі базар у Віцебску-2014Знакаміты фестываль у горадзе Шагала, які збярэ ўдзельнікаў з больш як 30 краін свету, абяцае стаць самай запамінальнай падзеяй Году гасціннасці. Па традыцыі, у Летнім амфітэатры пройдуць грандыёзныя цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю, конкурс маладых выканаўцаў "Віцебск-2014" і канцэрт да Дня Саюзнай дзяржавы. З сольнымі праграмамі на галоўнай сцэне выступяць арт-група "Хор Турэцкага", Надзея Кадышава і ансамбль "Залатое кальцо", Стас Міхайлаў, Філіп Кіркораў, Барыс Майсееў, Мікалай Растаргуеў і група "Любэ", Алег Газманаў, група "Чайф". У фестывальныя дні Віцебск ператворыцца ў сталіцу мастацтваў: гасцей чакаюць выстаўкі і вернісажы, тэатральныя праекты "Лялечны квартал" і "Тэатральныя сустрэчы-2014", вечар сучаснай харэаграфіі, прэм’ера мюзікла "Дуброўскі", забаўляльнае шоу "Тэле-асарці", канцэрты ("Парад усмешак", "Залаты хіт", "Зоркі Еўропы") і джазавыя вечары, творчыя сустрэчы, кірмашы і горад майстроў…

Калі: 10 – 14 ліпеня
Дзе: Віцебск, Летні амфітэатр

VI Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд"

Наш Грунвальд-2014Буйнейшы ваенна-гістарычны фестываль прысвечаны 604-годдзю – адной з самых знакамітых у гісторыі Беларусі Грунвальдскай бітвы. Госці свята ўбачаць цікавую рэканструкцыю легендарнай бітвы з Тэўтонскім ордэнам, перамога над якім зрабіла Вялікае княства Літоўскае адной з самых магутных і ўплывовых дзяржаў сярэдневяковай Еўропы. У маштабным дзействе прымуць удзел ваенна-гістарычныя клубы з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Гледачоў чакае насычаная праграма: рыцарскія турніры, масавыя пешыя і конныя баі, турніры лучнікаў і алебардыстаў, выступленні танцавальных і тэатральных калектываў, вогненнае шоу і вялікі канцэрт рок- і фолк-выканаўцаў "Баляванне пасля бітвы", а таксама розныя сярэдневяковыя забавы, кірмаш і майстар-класы ад народных умельцаў…

Калі: 19 – 20 ліпеня
Дзе: Мінская вобласць, этнаграфічны музей "Дудуткі"

Сямейна-забаўляльнае "Свята цацкі і гульні"

Сямейна-забаўляльнае "Свята цацкі і гульні"Сапраўднае свята дзяцінства пад адкрытым небам чакае жыхароў і гасцей Кобрына ў гарадскім парку імя А.В.Суворава. Тут разгорнецца вялікая выстаўка-кірмаш, на якой жадаючыя змогуць убачыць разнастайныя цацкі і дзіцячыя тавары, а таксама набыць падарункі для родных і сяброў. У праграме – спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, інтэрактыўны паказ аб свеце цацак, забаўляльныя майстар-класы па вырабе hand-made цацак і сувеніраў, святочны канцэрт. Акрамя таго, у парку будзе працаваць пляцоўка для пікніка.

Калі: 19 – 20 ліпеня
Дзе: Кобрын, Брэсцкая вобласць

Свята сярэдневяковай культуры "Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2014"

Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2014Сярэдневяковы фестываль у старажытным Мсціслаўі запрашае акунуцца ў атмасферу рыцарства і высакародных подзвігаў у імя дамы сэрца. Пачнецца свята прывітаннем ад князя горада і ўрачыстым шэсцем рыцарскіх клубаў. Далей у праграме – паказ гістарычных касцюмаў і даспехаў, бугурты, конны турнір, гістарычныя спектаклі "Машэка" і "Дзікае паляванне караля Стаха", а таксама выступленні музычных калектываў "Стары Ольса", "Яварына", "Фламмея", "Гістрыён", вогненны цырк, неонавае фаер-шоу і начны рок-канцэрт групы PAWA. На фестывалі прадставяць нядаўна знойдзеныя ўнікальныя артэфактырыцарскія даспехі воіна ВКЛ ХVI стагоддзя. У рамках фэсту ўпершыню адбудуцца тараканавыя забегі, у якіх прымуць удзел вялікія мадагаскарскія тараканы. Акрамя таго, госці сярэдневяковага дзейства навучацца страляць з лука і арбалета, а таксама паспрабуюць стравы старажытнай беларускай кухні.

Калі: 26 – 27 ліпеня
Дзе: Мсціслаў, Магілёўская вобласць

Першы велафестываль "Брэст-995 гадоў"

Першы велафестываль "Брэст-995 гадоў"Новы фестываль, які запрашае аматараў гісторыі і велапрагулак, прысвечаны 995-годдзю самага заходняга горада краіны, вядомага гераічнай абаронай Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941-га. Адкрыецца свята гістарычнай рэканструкцыяй з жыцця старажытнага горада  Бярэсця. Прадоўжыць праграму маштабны веламарафон, у якім за званне пераможцы будуць змагацца вопытныя і пачынаючыя любіцелі скораснай язды, а таксама сямейныя каманды. Акрамя гэтага, гасцей свята чакаюць тэматычныя велаэкскурсіі, цікавыя конкурсы і забаўляльныя мерапрыемствы на тэрыторыі музея "5-ы фронт", а на завяршэнне свята, прысвечанага Дню горада, адбудзецца канцэрт і маляўнічы феерверк.

Калі: 26 – 27 ліпеня
Дзе: Брэст

Міжнародны музычна-спартыўны фестываль VIVA Braslav-2014

Міжнародны музычна-спартыўны фестываль VIVA Braslav-2014На свята музыкі і спорту запрашае Браслаўшчынакрай маляўнічых азёр, які за незвычайную прыгажосць называюць "блакітнымі каралямі" Беларусі. У рамках фестывалю пройдуць турнір па пляжным футболе і валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд, спаборніцтвы сярод аматараў байдарачнага спорту, парусная рэгата. Вечарам свята перамесціцца з гарадскога пляжа на галоўную сцэнічную пляцоўку Браслава, дзе ў вялікім канцэрце выступяць вядомыя артысты і творчыя калектывы. Хэдлайнер вечара – папулярная беларуская група "Без білета". Завершыць музычна-спартыўны марафон начная дыскатэка ад каманды "Аплюс радыё" і лепшых дыджэяў горада.

Калі: 26 ліпеня
Дзе: Браслаў, Віцебская вобласць

Фестываль электроннай музыкі "Энергія лета-2014" у Мінску

"Энергія лета-2014" у МінскуМузычнае свята на адкрытым паветры парадуе гасцей сустрэчамі з дыджэямі, якія прадставяць арыгінальны мікс з ужо любімых трэкаў сусветных зорак і сваіх аўтарскіх электронных сінглаў. У лайн-ап летняй вечарынкі па заяўках саміх гледачоў увайшлі лепшыя майстры саўнда Беларусі: VIC, Booster, Alex Strong, Dj Swan, Dj Cassie і Dj Neo. Хэдлайнеры фестывалю – Swanky Tunes, якія першымі запісалі трэк з сусветнай зоркай Tiesto, а таксама DJ FEE, FONAREV, DJ Magnit, заснавальнік drum`n`bass DJ Aphrodite, канадскі дыджэй і прадзюсар Dj K і беларускі музычны дуэт ALEX MAD & PLATON.

Калі: 26 ліпеня
Дзе: Мінск, парк забаў Dreamland

Вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае

Вішнёвы фестываль у горадзе ГлыбокаеДухмяная ягада, вядомая гаючымі ўласцівасцямі яшчэ з III стагоддзя да нашай эры, распаўсюдзілася ў Беларусі дзякуючы намаганням глыбоцкага селекцыянера Баляслава Лапыра, які прывозіў маладыя саджанцы з замежных краін і выводзіў зімаўстойлівыя сарты. У мінулым годзе жыхары Глыбокага адрадзілі легендарны вішнёвы сад, высадзіўшы ў гонар даты заснавання горада 1414 маладых дрэў, а разам з ім заснавалі вельмі цікавы вішнёвы фестываль, які ўжо становіцца візітнай карткай горада. На самабытным свяце салодкай ягады госці прымуць удзел у яркім тэатралізаваным шэсці і шматлікіх "вішнёвых" забавах (конкурсах песень і танцаў, фота і малюнкаў, прычосак), выберуць "вішнёвую прынцэсу" і, вядома, ацэняць смак глыбоцкіх ягад на міжнародным вішнёвым кірмашы…

Калі: 19 ліпеня
Дзе: Глыбокае, Віцебская вобласць

Адкрыты "Ягадны чэмпіянат" у Полацкім раёне

Адкрыты "Ягадны чэмпіянат" у Полацкім раёнеЧарговы раз незвычайны турнір збярэ энтузіястаў і любіцеляў чарніц у наваколлі возера Белае Полацкага раёна. Прыняць удзел у азартным спаборніцтве можа кожны жадаючы незалежна ад узросту. Галоўная ўмова конкурсу – як мага хутчэй сабраць лясную ягаду. У праграме свята – мноства забаў на свежым паветры: конкурсы, латарэі і віктарыны з прызамі, а таксама кірмаш, дзе можна паспрабаваць ягадныя прысмакі і дамашнія нарыхтоўкі па сямейных рэцэптах, духмяныя напіткі з лекавых траў, настойкі з экстрактамі дароў лесу.

Калі: 19 ліпеня
Дзе: вёска Азіна, Полацкі раён, Віцебская вобласць

Каляндар падзей у Беларусі: чэрвень 2014
Каляндар падзей у Беларусі: май 2014
Каляндар падзей у Беларусі: красавік 2014
Каляндар падзей у Беларусі: сакавік 2014
Каляндар падзей у Беларусі: люты 2014
Каляндар падзей у Беларусі: студзень 2014

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі