Зіма ў "Сілічах"
Калі: 15 чэрвеня 2017 года – чэрвень 2018 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў
Трансляцыі лепшых пастановак са сцэн Метраполітэн Опера (Нью-Ёрк), Каралеўскага Нацыянальнага тэатра (Лондан), Шэкспіраўскага тэатра "Глобус" (Лондан), Каралеўскай Шэкспіраўскай кампаніі (Стратфард-на-Эйване) і Вялікага тэатра (Масква).
Калі: 7 студзеня – 27 лютага
Дзе: Мінск, кінатэатр "Цэнтральны"
Лепшыя аўтарскія лялькі сусветных майстроў з прыватных калекцый.
Калі: 23 студзеня – 1 лютага, Пн-Нд 12:00 – 20:00
Дзе: Мінск, пр. Незалежнасці, 47
Выстаўка "Асаблівая фатаграфія", арганізаваная Беларускім аб'яднаннем фатографаў, прысвечана аналагавай фатаграфіі, якая ў наш час уступіла месца лічбавай. У экспазіцыю ўвайшлі ўнікальныя ручныя адбіткі ў тэхніцы сярэбрана-жэлацінавага друку, дапоўненыя аўтарскімі тэкстамі. Галоўны акцэнт праекта – на арганічным спалучэнні візуальнай падачы работ беларускіх майстроў з іх літаратурным суправаджэннем. Наведвальнікі даведаюцца, чаму аналагавую здымку называюць асаблівай і якая дзіўная гісторыя стаіць за кожным кадрам...
Калі: 23 студзеня – 18 лютага
Дзе: Мінск, Музей гісторыі беларускага кіно
"Каложскі благавест" ужо 17-ы раз збярэ ў Гродне царкоўныя і свецкія – дарослыя і дзіцячыя – калектывы. Усяго ў гэтым годзе на адной сцэне выступяць 34 хоры з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Узбекістана, Румыніі, Чарнагорыі, Македоніі... Напярэдадні форуму пройдуць конкурсныя праслухоўванні, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі царкоўнапрыходскіх харавых калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі: лепшыя атрымаюць права выступіць у заключным туры фестывалю. Акрамя таго, у праграме-2018 – мастацкія выставы і камерныя канцэрты харавых калектываў, вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай музыкі, прагляд і абмеркаванне фільмаў праваслаўнай тэматыкі.
7 лютага
Урачыстае адкрыццё. Канцэрт уладальнікаў Гран-пры 2017 года – Акадэмічнага хору Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных (Масква) пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Анегіна. Гродзенскі абласны драматычны тэатр
8 – 9 лютага
Конкурсныя праслухоўванні, Свята-Пакроўскі кафедральны сабор
10 лютага
Узнагароджанне пераможцаў і гала-канцэрт. Гродзенскі абласны драматычны тэатр
Адзін са старэйшых у Расіі – Маскоўскі цырк Нікуліна на Цвятным бульвары – прадставіць на арэне Белдзяржцырка праграму "Лядовая феерыя". Новае шоу парадуе цэлым калейдаскопам відовішчных нумароў у розных жанрах: акрабаты на дарожцы і эквілібрысты на матацыклах, гімнасты на корд-дэ-парэлі і рэйнскім коле, вясёлыя клоўны і жанглёры... І ўсё гэта феерычнае дзейства разгорнецца на лядовай пляцоўцы. Сярод галоўных герояў – дрэсіраваныя мядзведзі, малпы, сабачкі, папугаі... Імёны артыстаў пакуль трымаюцца ў сакрэце, аднак арганізатары абяцаюць яркае і дынамічнае шоу, у якім спалучыліся прафесіяналізм і артыстызм, галавакружныя трукі і захапляючыя піруэты.
Калі: 7 – 28 лютага
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк
Адзін з выдатных скрыпачоў сучаснасці Адам Балдых – выпускнік Акадэміі музыкі ў Катавіцэ і амерыканскага каледжа Берклі. Ужо з юных гадоў ён пачаў гастраляваць з вядомымі музыкантамі ў Польшчы, Германіі, Венгрыі, Сербіі, Англіі, Францыі, Іспаніі, ЗША, Інданезіі. У творчым багажы музыканта – тры аўтарскія альбомы, якія атрымалі высокія ацэнкі крытыкаў, прэстыжныя ўзнагароды, сярод якіх "ECHO Jazz-2013", Гран-Пры "Jazz Melomani" – Музыкант Года (2012)... У Мінску Адам Балдых стане зорным госцем зімовых джазавых вечароў.
Калі: 7 лютага
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія
Буйнейшы кніжны форум Беларусі і СНД збярэ ў Мінску вядучых выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў літаратуры з краін блізкага і далёкага замежжа. Пачэсным госцем выстаўкі-2018 стане Сербія, цэнтральным экспанентам у гэтым годзе аб'яўлены Казахстан. У рамках асноўнай праграмы ММКВК адбудуцца 4-і Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час", семінар маладых літаратараў і ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". А галоўнае – па традыцыі на выстаўцы адбудуцца прэзентацыі кніжных навінак ад лепшых выдавецтваў краіны і свету, творчыя сустрэчы і аўтограф-сесіі вядомых пісьменнікаў, дыскусіі і круглыя сталы, конкурсы і майстэрні для маладых пісьменнікаў...
Калі: 28 лютага – 4 сакавіка
Дзе: Мінск, адміністрацыйны комплекс, праспект Пераможцаў, 14
Адзін з самых вядомых музыкантаў і дырыжораў нашага часу Уладзімір Співакоў па традыцыі збярэ ў Мінску цэлае сузор'е спевакоў і музыкантаў сусветнай сцэны. На ўрачыстым адкрыцці прагучаць лепшыя арыі ў выкананні легендарнага дуэта і чароўнай шлюбнай пары – Ганны Нятрэбка і Юсіфа Эйвазава, якія выступяць у суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Співакова. Музычную эстафету прадоўжаць юныя таленты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, якія выканаюць творы Моцарта, Шастаковіча, П'яцолы і іншых кампазітараў разам са знакамітым камерным калектывам "Віртуозы Масквы". А на заканчэнне знатакі contemporary dance ўбачаць спектакль "Корпс" Эміа Грэка і Пітэра Схолтэна ад Нацыянальнага балета Марселя, які спалучае неакласічны танец на пуантах і элементы эксцэнтрыкі.
10 лютага
Урачыстае адкрыццё фестывалю. Канцэрт Ганны Нятрэбка і Юсіфа Эйвазава ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Уладзіміра Співакова. Палац Рэспублікі
12 лютага
Канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Аркадзя Берына. Салісты – расійскі скрыпач, лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік прэміі ECHO Klassik 2016 Юрый Рэвіч і юная малдаўская піяністка ўдзельніца конкурсу "Еўрабачанне" для маладых музыкантаў-2014 Лівіка Шцірбу-Сокалаў. Белдзяржфілармонія
13 лютага
Дзяржаўны камерны аркестр "Віртуозы Масквы" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова. Салісты – піяністка Окуі Шыа (Японія); лаўрэаты міжнародных конкурсаў скрыпачы Дзяніс Шульгін, Леў Іомдзін, Георгій Цай і Яўген Стамбольскі. Белдзяржфілармонія
15 лютага
Закрыццё фестывалю. Нацыянальны балет Марсэля з праграмай "Корпс", Вялікі тэатр Беларусі
Кубак Федэрацыі – буйнейшыя міжнародныя камандныя спаборніцтвы ў жаночым тэнісе, арганізатарам якіх з'яўляецца Міжнародная федэрацыя тэніса. Новы розыгрыш прэстыжнага турніру адкрыецца паядынкам паміж зборнай Беларусі, якая займае трэцюю пазіцыю, і тэнісісткамі з Германіі (уваходзяць у топ-6), сярод якіх і экс-першая ракетка свету Ангеліка Кербер. Мінулы, 2017-ы, год для нашай каманды быў трыумфальным: беларускі абыгралі Нідэрланды і Швейцарыю і ўпершыню прабіліся ў сусветную групу Кубка Федэрацыі, а потым дайшлі да фіналу, дзе ва ўпартай барацьбе (2:3) уступілі галоўны трафей амерыканкам. У першым матчы новага сезону Кубка Федэрацыі каманда Беларусі згуляе з тенісісткамі Германіі, а далей пераможцам мінскай сустрэчы давядзецца пазмагацца з лідарам маючага адбыцца паядынку Чэхія – Швейцарыя.
Калі: 10 – 11 лютага
Дзе: Мінск, Чыжоўка-Арэна
Адзіны форум эксперыментальных пластычных тэатраў у Беларусі – "ПлаSтформа" – які дэбютаваў у 2013-м, набывае ўсё большы аўтарытэт далёка за межамі краіны і пашырае геаграфію ўдзельнікаў. У мінулым годзе яго гасцямі сталі артысты і рэжысёры, танцоўшчыкі і харэографы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Даніі. Гледачоў "ПлаSтформы"-2018 чакаюць навінкі сучаснай харэаграфіі і пластычнага тэатра ў выкананні беларускіх і замежных калектываў у самых актуальных напрамках. Галоўным акцэнтам цяперашняга фестывалю стане "Польскі вектар": гледачы пазнаёмяцца з выбранымі спектаклямі Платформы сучаснага танца гэтай краіны. У праграму таксама ўключаны лекцыі, дыскусіі, творчыя сустрэчы і, вядома, майстар-класы ад знакамітых харэографаў, танцоўшчыкаў і тэатральных крытыкаў.
Калі: 12 – 18 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Палац культуры чыгуначнікаў
Група Depeche Mode, якая ўжо на працягу 30 гадоў з'яўляецца лепшай у жанры электра- і сінці-поп, пасля трохгадовага перапынку вяртаецца ў Мінск у рамках гастрольнага турнэ Global Spirit Tour. Канцэрт, запланаваны на ліпень 2017-га, не адбыўся з-за раптоўнага недамагання саліста Дэйва Гаана, якога ў дзень выступлення шпіталізавалі ў адну з бальніц Мінска. Але музыканты паабяцалі знайсці час у шчыльным гастрольным графіку і не расчараваць паклоннікаў! На буйнейшай сцэне краіны брытанскае трыа прадставіць свой новы альбом Spirit, запісаны ў супрацоўніцтве з вядомым прадзюсарам Джэймсам Фордам. У праграме – лепшыя кампазіцыі за гісторыю існавання групы, у тым ліку арыгінальная культавая Enjoy the Silence ў выкананні Дэйва Гаана і, вядома, Personal Jesus, уключаная ў спіс "100 найвялікшых песень усіх часоў"…
Калі: 13 лютага
Дзе: Мінск-Арэна
Спектакль ''Дзівакі'' – унікальнае спалучэнне класікі і сучаснасці, гумару і драмы, узвышанага і бытавога. У аснове драматургіі – дзевяць апавяданняў вядомага рускага рэжысёра і пісьменніка Васіля Шукшына: ''Чараднічэнка і цырк'', ''Космас, нервовая сістэма і шмат сала'', ''Экзамен'', ''Мікраскоп'' і ''Міль пардон, мадам''… Сам аўтар лічыў сваіх герояў людзьмі дзіўнымі, аднак надзеленымі светлай душой, а вось выканаўца галоўнай ролі, папулярны акцёр тэатра і кіно народны артыст Расіі Фёдар Дабранраваў называе іх ''вялікімі летуценнікамі, якія трапляюць у няпростыя жыццёвыя сітуацыі", якім блізкія такія паняцці, як гонар, сумленне і абавязак. У пастаноўцы таксама задзейнічаны артысты вядучых тэатраў расійскай сталіцы - Вольга Лерман, Іван Дабранраваў, Наталля Рыжых і Аляксандр Чарняўскі.
Калі: 13 лютага
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"
Спявачка і актрыса, зорны трэнер у папулярным тэлепраекце "Голас. Дзеці", заслужаная артыстка Украіны Ціна Караль напярэдадні Дня святога Валянціна выступіць у Мінску з праграмай у падтрымку альбома "Інтанацыі", рэліз якога адбыўся ў жніўні 2017-га. Ужо ў студзені ён атрымаў статус мультыплацінавага: усяго за некалькі месяцаў пласцінку праслухала больш за 2 мільёны падпісчыкаў Apple Music і Google Play. У сольным шоу, прысвечаным шматграннасці жанчыны і яе любові, аб'яднаны адразу некалькі гісторый. Паклоннікі змогуць убачыць live-трансляцыю канцэрта на вялікіх экранах, а таксама пачуюць свежыя трэкі і тыя, што палюбіліся ўжо: "Здацца ты заўсёды паспееш", "Памятаю", "Я ўсё яшчэ люблю", "Жыццё працягваецца"...
Калі: 13 лютага
Дзе: Мінск, Prime Hall
Папулярная спявачка, народная артыстка Украіны Ані Лорак – адна з самых любімых і тытулаваных выканальніц СНД. На рахунку спявачкі з голасам 4,5 актавы – прэміі Big Apple Music 1996 Competition і ESC Radio Award 2008, "Залаты грамафон", "Спявачка года", "Чалавек года", "Песня года". Плюс пяць залатых і два плацінавыя дыскі і званне адной з самых сексуальных жанчын свету па версіі "For Him Magazine". У рамках сусветнага турнэ Ані Лорак прадставіць у Мінску шоу ''DIVA'', у якім у гонар Дня ўсіх закаханых прагучаць хіты, якія палюбіліся ўжо, і свежыя кампазіцыі. Над увасабленнем ідэі працаваў вядомы рэжысёр, крэатыўны прадзюсар "Еўрабачання-2017" Алег Бандарчук.
Калі: 16 лютага
Дзе: Мінск, Prime Hall
Камерны ансамбль "Мінск-Класік" пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў, стыпендыята фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі Максіма Расоха запрашае аматараў мастацтва cinema атрымаць асалоду ад музыкі з савецкіх фільмаў 1960-70-х гадоў, знятых на легендарнай студыі "Беларусьфільм". Сярод іх – "Вясенняя казка", "Пасля кірмашу, Паўлінка", "Апошняе лета дзяцінства", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Мінулагодняя кадрыля", "Тры вясёлыя сцэны", "Саша-Сашанька", "Я родам з дзяцінства"… У праграме вечара і любімыя мелодыі, якія сталі нацыянальным здабыткам, аўтарства выдатнага кампазітара ХХ стагоддзя - народнага артыста СССР Яўгена Глебава.
Калі: 22 лютага
Дзе: Мінск, КЗ "Верхні горад"
Грузінскі балет "Сухішвілі", які называюць "восьмым цудам свету", першым сярод ансамбляў народнага танца выступіў у міланскім "Ла Скала". І толькі яму ўдалося пабіць рэкорд Энрыке Каруза (11 разоў) па падняцці заслоны аднаго з буйнейшых сусветных тэатраў – усяго 14 разоў! Ужо на працягу 72 гадоў артысты "Сухішвілі" збіраюць аншлагі і дораць сваю любоў паклоннікам па ўсім свеце. І ў час новых сустрэч у Беларусі гледачы ўбачаць лепшыя нумары за ўсю гісторыю легендарнага балета, якім кіруе ўжо трэцяе пакаленне дынастыі Сухішвілі-Рамішвілі.
Калі, дзе:
22 лютага – Мінск, Палац Рэспублікі
24 лютага – Бабруйск, Палац мастацтваў
25 лютага – Мінск, Палац Рэспублікі
27 лютага – Гомель, ГКЦ "Гомель"