Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2014

Каляндар падзей у Беларусі: красавік 2014

Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі" у Нацыянальным мастацкім музеі

Выстаўка "Слуцкія паясы"

Выстаўка "Слуцкія паясы" Слуцкія паясы – сусветна вядомая рэліквія беларускага народа. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII - XIX стагоддзях на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, што прыналежыла князям Радзівілам. Паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак ткалі ўручную па вельмі складанай тэхналогіі. З даўніх часоў яны былі атрыбутам мужчынскага касцюма, сімвалам улады і багацця ўладальніка. На выстаўцы прадстаўлены 4 паясы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў са збору Львоўскага гістарычнага музея, а таксама партрэты прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII-XIX стагоддзяў.

Калі: 8 мая 2013 – 18 красавіка 2014
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей  

Выстаўка "Дух часу і раскошы: мода і стыль 1820-1920 гадоў"

Выстаўка "Дух часу і раскошы: мода і стыль 1820-1920 гадоў"У раскошных пакоях Мірскага замка ўпершыню выстаўляецца ўнікальны збор з прыватнай калекцыі дызайнера Ігара Сурмачэўскага: адзенне, абутак і аксесуары – усё, што было неад'емнымі атрыбутамі жаночага вобраза ў 1820-1920 гады. Напрыклад, у Слановай зале знакамітай княжацкай рэзідэнцыі прадстаўлены вячэрнія, бальныя і нават вясельныя сукенкі, якія адлюстроўваюць модныя тэндэнцыі, што панавалі ў Еўропе стагоддзе таму…

Калі: 20 снежня 2013 – 30 мая 2014
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

"Шоу Гіпапатамус" у Белдзяржцырку

"Шоу Гіпапатамус" у БелдзяржцыркуАдзіны ў свеце дрэсіроўшчык, які працуе адначасова з некалькімі бегемотамі, народны артыст Расіі Тофік Ахундаў упершыню прадставіць у беларускай сталіцы сваю грандыёзную праграму. Гэта непаўторны атракцыён, у якім адны з самых вялікіх жывёл планеты ўражваюць гледачоў складанымі трукамі і неверагоднымі піруэтамі. Бегемоты гуляюць у чахарду, будуюць "пірамідку", перакульваюцца на спіне і нават танцуюць вальс...

Калі: 31 студзеня – 20 красавіка
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

XXVII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

XXVII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкіМіжнародны форум сабраў у старадаўнім Полацку музыкантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Іспаніі, Польшчы і Германіі. Пад купалам Сафійскага сабора гучаць шэдэўры сусветнай класікі: для гасцей фестывалю складзена насычаная праграма музычных вечароў:

3 красавіка
Вечар фартэпіяннай музыкі – заслужаная артыстка Расіі Ніна Сярогіна і яе вучні Энрыке Лапас (Іспанія) і Валянціна Бандарэнка (Беларусь)
13 красавіка
Канцэрт духоўнай музыкі польскіх кампазітараў – Дарота Цалек (саліст) і Марыета Крузэль-Сасноўска (арган)
25 красавіка
Прэм’ера твора Глорыі Бруні "Requiem a Roma" ("Рэквіем у Рыме") – акадэмічны хор і сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Вільгельма Кайтэля

Калі: 13 сакавіка – 2 мая
Дзе: Віцебская вобласць, Полацк, Сафійскі сабор

Выстаўка Нікаса Сафронава ў Мінску

Выстаўка Нікаса Сафронава ў МінскуРасійскі мастак Нікас Сафронаў – адзін з нямногіх сучасных жывапісцаў, які дасягнуў сусветнага прызнання. Большасць яго работ знаходзяцца ў прыватных зборах і музеях Заходняй Еўропы і Амерыкі. Сярод знакамітых уладальнікаў карцін Сафронава – Сафі Ларэн, Ален Дэлон, Жан-Поль Бельмандо, П’ер Кардэн, Мансэрат Кабалье, Мадонна… На выстаўцы ў Мінску будзе прадстаўлена больш за 90 новых работ майстра ў розных жанрах, у тым ліку эксклюзіўныя палотны ва ўнікальным аўтарскім стылі "Dreаm vision", дзякуючы якому мастак быў занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса…

Калі: 17 сакавіка – 4 мая
Дзе: Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"

Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"Упершыню галоўны мастацкі музей краіны прадстаўляе выстаўку лепшых узораў беларускага мастацтва за дзесяць стагоддзяў – ад часоў Візантыі да сучаснасці. У экспазіцыю  ўвайшлі ўнікальныя палотны выдатных беларускіх мастакоў, якія атрымалі сусветнае прызнанне, чые работы зусім нядаўна ўдалося вярнуць на радзіму. Наведвальнікі змогуць убачыць карціны Марка Шагала, Хаіма Суціна, а таксама знакамітае палатно Валенція Ваньковіча "Партрэт Томаша Зана", кнігу Сімяона Полацкага "Жазло праўлення" 1667 года…

Калі: 27 сакавіка – 10 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Metal All Stars у Мінску

Metal All Stars у МінскуГрандыёзнае шоу ў рамках еўрапейскага тура адбудзецца ў мінскім Палацы спорту. Канцэрт, які доўжыцца дзве з палавінай гадзіны, аб’яднае амаль 20 выдатных прадстаўнікоў метал-сцэны. Зоркі шоу Metal All Stars не толькі выканаюць па 4-5 самых вядомых кампазіцый груп, у якіх выступаюць або выступалі, але і парадуюць гледачоў хітамі ад Motorhead, Black Sabbath, Iron Maiden, Manowar, Megadeth, AC/DC, Rainbow, Whitesnake і Ozzy Osbourne. Завершыць вечар вялікі фінальны джэм удзельнікаў праекта.

Калі: 1 красавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Выстаўка мастакоў-перасоўнікаў у Нясвіжы

Выстаўка мастакоў-перасоўнікаў у НясвіжыЗахоўваючы лепшыя традыцыі рускага мастацтва, "Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. XXI стагоддзе (Санкт-Пецярбург)" арганізуе экспазіцыі ў буйнейшых музеях і галерэях Еўропы. Калекцыя, якую прывязуць у беларускі Нясвіж, аб’яднала больш за 50 твораў жывапісу, графікі, скульптуры 28 аўтараў з розных рэгіёнаў Расіі – ад Масквы да Петрапаўлаўска-Камчацкага. У старадаўніх залах замка Радзівілаў госці выстаўкі азнаёмяцца з лепшымі работамі сучасных “перасоўнікаў”, новымі імёнамі мастакоў-эксперыментатараў…

Калі: 2 сакавіка – 20 красавіка
Дзе: Мінская вобласць, Нясвіжскі замак

VI Міжнародная выстаўка-канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь - 2014"

VI Міжнародная выстаўка-канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь - 2014"Спецыялісты ядзернай энергетыкі прадставяць на форуме найноўшыя сусветныя распрацоўкі ў галіне праектавання і будаўніцтва АЭС, тэхналогій і абсталявання для атамных электрастанцый. У рамках выстаўкі адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя "Перспектывы развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь", на якой вучоныя і энергетыкі абмяркуюць стратэгію развіцця атамнай энергіі ў Беларусі, а таксама пытанні падрыхтоўкі кадраў, будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, забеспячэння энергетычнай бяспекі.

Калі: 1 – 3 красавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

"БІ-2" у Мінску

"БІ-2" у МінскуБольш за 10 гадоў таму адна з самых паспяховых рок-груп Расіі і СНД "БІ-2" упершыню адважылася на эксперымент, выканаўшчы свае кампазіцыі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра МУС пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі дырыжора Фелікса Араноўскага. Праект атрымаў развіццё: канцэрты "БІ-2" з аркестрам праходзяць з вялікім поспехам, у 2010 годзе з’явілася пласцінка з Сімфанічным аркестрам МУС Расіі, а ў 2013 годзе запісаны другі альбом з Prague Metropolitan Symphonic orchestra. Аднак на радзіме "БІ-2" – у Беларусі – сімфанічная версія будзе гучаць упершыню. На самай вялікай пляцоўцы краіны ў новай праграме "The best of…" Шура і Лёва Бі-2 прадставяць лепшыя кампазіцыі ў класічнай апрацоўцы, а таксама свежы сінгл, назва якога пакуль трымаецца ў сакрэце. Спецыяльнымі гасцямі мінскага канцэрта стануць спявачкі Вара Дзямідава і Elizaveta.

Калі: 5 красавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Тыдзень моды ў Беларусі сезона Fall-Winter 2014/2015

Тыдзень моды ў Беларусі сезона Fall-Winter 2014/2015Буйнейшая падзея ў беларускай fashion-індустрыі аб’яднае вытворцаў, баераў, экспертаў і блогераў з розных краін. На галоўным подыуме Belarus Fashion Week трэнды сезона восень-зіма 2014 прадставяць вядомыя беларускія і замежныя дызайнеры: Tsokolenko, Fashion Centre, Kardash, Kucherenko, Davidova, Fur Garden, Boitsik, Harydovets&Efremova, Marinich, Ava by Valeria Aksionova, Apti Eziev, Sheldon, kaij&kaij, Belarusachka… Таксама ў рамках праграмы Off Schedule BFW адбудуцца паказы калекцый маладых дызайнераў, а ў дні Kids Fashion Days BFW амаль 10 брэндаў прадставяць навінкі дзіцячай моды. У адукацыйным цэнтры Fashion Study Centre BFW пройдуць лекцыі, прэзентацыі і майстар-класы модных экспертаў Беларусі і замежжа: Retail Profit Group, Kiev Fashion Institute, Design42Day…

Калі: 8 – 13 красавіка
Дзе: Мінск

ХVII Міжнародны вясенні кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2014"

ХVII Міжнародны вясенні кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2014"Напярэдадні сезона водпускаў вясенняя выстаўка-кірмаш турыстычных паслуг збярэ вядучых тураператараў з розных краін свету. На выстаўцы можна будзе не толькі выбраць летні тур, але і азнаёміцца з новымі экскурсійнымі праграмамі, курортамі і санаторыямі ў Беларусі і за мяжой. Акрамя таго, шырока будуць прадстаўлены навінкі ў сферы страхавання, транспартных паслуг, спартыўнага інвентару… У рамках выстаўкі адбудуцца прэзентацыі, сустрэчы, круглыя сталы і майстар-класы.

Калі: 9 – 12 красавіка
Дзе: Мінск, НВЦ "Белэкспа"

Пісьменніца Дзіна Рубіна ў Мінску

Пісьменніца Дзіна Рубіна ў МінскуВядомая сучасная пісьменніца Дзіна Рубіна – аўтар больш як 40 кніг, сярод якіх папулярныя раманы "Халодная вясна ў Правансе", "На сонечным баку вуліцы", "Сіндыкат", "Вось ідзе Месія!"... Творчыя вечары, якія сама Дзіна Рубіна называе літаратурнымі канцэртамі, праходзяць з нязменным поспехам, бо ў іх "сплецены байкі і аўтарскае чытанне яркіх урыўкаў або маленькіх апавяданняў”. У Мінску Дзіна Рубіна прадставіць і свой новы раман-трылогію "Руская канарэйка"…

Калі: 10 красавіка
Дзе: Мінск, ДК МАЗ

Таісія Павалій у Мінску

Таісія Павалій у МінскуПапулярная ўкраінская спявачка, уладальніца Гран-пры міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў "Славянскі базар-93" у Віцебску Таісія Павалій на сцэне ўжо больш за 20 гадоў. У яе рэпертуары – больш за 150 кампазіцый у розных стылях і жанрах: ад класікі і народных песень да соўла. У новай праграме "Няхай вам пашанцуе ў каханні" спявачка выканае свае лепшыя хіты і парадуе паклоннікаў сусветна вядомымі опернымі арыямі.

Калі, дзе:
11 красавіка – Маладзечна, Палац культуры
13 красавіка – Магілёў, ДК вобласці
14 красавіка – Мінск, Палац спорту
15 красавіка – Гомель, Гомельскі дзяржаўны цырк

Тэатр Аляксея Рыбнікава ў Мінску

Тэатр Аляксея Рыбнікава ў МінскуТэатр стваральніка легендарнай рок-оперы "Юнона і Авось" кампазітра Аляксея Рыбнікава зноў вяртаецца ў Мінск. На гэты раз артысты прадставяць у Беларусі культавую рок-оперу "Хаакін Мур’ета. Каханне і смерць". У аснове спектакля – гісторыя жыцця мексіканскага Робін Гуда Хаакіна Мур’еты і народныя легенды, якія расказваюць аб гэтай супярэчлівай асобе часоў каліфарнійскай залатой ліхаманкі 1850-х гадоў.

Калі: 13 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Мінскі тыдзень моды

Мінскі тыдзень модыMSK Fashion Week збярэ як вядомых беларускіх і замежных дызайнераў, так і навічкоў у fashion-індустрыі. Ганаровымі гасцямі ў гэтым годзе стануць спецыялісты з краін-заканадаўцаў моднай індустрыі – Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі. Акрамя паказаў ад куцюр гасцей чакае насычаная адукацыйная праграма – лекцыі, семінары, майстар-класы, прэзентацыі і выстаўкі, сустрэчы з моднымі экспертамі і прадстаўнікамі замежных модных дамоў.

Калі: 14 – 18 красавіка
Дзе: Мінск, Палац мастацтваў

Творчы вечар Івана Ахлабысціна

Творчы вечар Івана АхлабысцінаЗнакаміты акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і тэлевядучы Іван Ахлабысцін зноў у Беларусі. Творчы вечар "Духоўныя гутаркі" пройдзе ў фармаце ўнікальнага інтэрактыўнага спектакля, у якім артыст падзеліцца развагамі на вечныя пытанні аб сэнсе жыцця, самарэалізацыі, каханні і творчасці, а таксама паразмаўляе з гледачамі і адкажа на пытанні.

Калі, дзе:
17 красавіка – Гродна, Гродзенскі абласны драматычны тэатр
18 красавіка – Мінск, КЗ Мінск

Выстаўкі "Мотавелаэкспа-2014" і "Актыўны адпачынак і спорт"

Выстаўкі "Мотавелаэкспа-2014" і "Актыўны адпачынак і спорт"У пачатку цёплага сезона ўпершыню на адной пляцоўцы пройдуць дзве выстаўкі, асабліва актуальныя для аматараў актыўнага адпачынку. Тут будуць прадстаўлены матацыклы, квадрацыклы і гідрацыклы, веласіпеды для любога ўзросту, аксесуары і экіпіроўка, усё неабходнае для адпачынку на прыродзе і заняткаў спортам… Для ўдзельнікаў і наведвальнікаў пройдуць прэзентацыі, майстар-класы, паказальныя выступленні па велатрыяле, шоу з прафесійнымі трукамі на матацыкле і квадрацыкле. Акрамя таго, у выставачныя дні пройдзе чэмпіянат Мінска па бодзібілдынгу.

Калі: 17 – 19 красавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Kenny G у Мінску

Kenny G у МінскуВіртуозны саксафаніст, уладальнік шматлікіх музычных прэмій Кені Джы ўваходзіць у топ-25 самых прадаваемых амерыканскіх музыкантаў усіх часоў, лічыцца самым джазавым з папулярных выканаўцаў і самым папулярным з джазменаў. Музыкант працаваў з такімі знакамітымі спявачкамі як Уітні Х’юстан, Арэта Франклін, Наталі Коўл. Яго апошні альбом "Heart and Soul", які арганічна спалучае джаз і R’n’B, быў намініраваны ў 2011 годзе на прэмію Грэмі. На мінскай сцэне Кені Джы прадставіць як новыя, так і ўжо вядомыя кампазіцыі.

Калі: 18 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

XXI Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2014"

XXI Міжнародны спецыялізаваны форум "ТІБО-2014"Буйнейшы форум IT-індустрыі Беларусі з’яўляецца лідарам сярод такіх выставак у краінах СНД і Балтыі ў галіне тэлекамунікацыі і праграмнага забеспячэння. На адной пляцоўцы ў Мінску вядучыя беларускія і сусветныя вытворцы прадставяць найноўшыя навукова-тэхнічныя і праграмныя распрацоўкі ў інфармацыйнай сферы. У праграме форуму – узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшы інтэрнэт-рэсурс "Інтэрнэт-прэмія "ТІБО", XXI Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства і фінал Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў у ІТ-сферы "Belarus Startup".

Калі: 22 – 25 красавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

XVIII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

XVIII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"Міжнародны медыяфорум пройдзе сумесна з "ТІБО-2014" і збярэ прадстаўнікоў перыядычных выданняў, тэлеканалаў, радыёстанцый, буйнейшых інфармацыйных агенцтваў і інтэрнэт-парталаў. Удзельнікі прадставяць самыя цікавыя і папулярныя медыяпраекты, сучасныя тэхналогіі ў сферы СМІ. У рамках выстаўкі адбудзецца цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам Х Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Літара”. Удзельнікаў і гасцей форуму чакаюць прэзентацыі друкаваных выданняў, тэле- і радыёканалаў, інтэрнэт-сайтаў, а таксама творчыя сустрэчы, круглыя сталы і майстар-класы…

Калі: 22 – 25 красавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі