Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Mar 2013

Каляндар падзей у Беларусі: красавік 2013

  Красавік  2013

Выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!"

Выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!"Да 75-годдзя з дня нараджэння знакамітага паэта, барда, акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Высоцкага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!". Экспазіцыя расказвае аб жыцці і творчасці куміра пакаленняў, а таксама беларускіх старонках у біяграфіі Высоцкага, якія для многіх наведвальнікаў выстаўкі стануць адкрыццём. Напрыклад, беларускія карані роду Высоцкіх, цікавыя гісторыі з гастроляў і здымак у Беларусі. На кінастудыі "Беларусьфільм" выйшла сем карцін з удзелам Уладзіміра Высоцкага. У самай знакамітай - "Я родам з дзяцінства", дзе акцёр сыграў сваю дзясятую кінаролю, упершыню прагучалі яго аўтарскія песні...

Калі: 25 студзеня - 9 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Новая праграма Белдзяржцырка "У гасцях у фестывалю ў Монтэ-Карла"

Белдзяржцырк "У гасцях у фестывалю ў Монтэ-Карла"У студзені 2013 г. упершыню ў гісторыі балет Беларускага дзяржаўнага цырка прымаў удзел у самым прэстыжным Міжнародным фестывалі цыркавога мастацтва ў Монтэ-Карла, які праходзіць пад асабістым патранажам князя Манака Альберта і прынцэсы Стэфаніі. А з 15 лютага ў Белдзяржцырку прадстаўляюць новую праграму "У гасцях у фестывалю ў Монтэ-Карла", дзе выступаюць сапраўдныя віртуозы сусветнай арэны - уладальнікі самых прэстыжных узнагарод цыркавога мастацтва.

Калі: 15 лютага - 1 мая
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк
Даведацца больш падрабязна

Выстаўка кітайскіх нацыянальных касцюмаў "Няхай расцвітаюць сто кветак"

Выстаўка кітайскіх нацыянальных касцюмаўУ экспазіцыі, адкрытай у Гомелі пры садзейнічанні пасольства КНР у Беларусі, прадстаўлена каля 30 нацыянальных касцюмаў народаў Кітая. Наведвальнікі могуць убачыць усё багацце фарбаў нацыянальных гарнітураў, іх разнастайнасць, што ствараецца з дапамогай падбору тканін, крою і неверагодных спалучэнняў у дэталях касцюма.

Калі: 22 сакавіка - 22 красавіка
Дзе: Гомель, карцінная галерэя Гаўрыіла Вашчанкі
Даведацца больш падрабязна

V Міжнародная выстаўка-канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь - 2013"

Атамэкспа-Беларусь - 2013На форуме ў сталіцы Беларусі прадставяць найноўшыя тэхналогіі праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і забеспячэння бяспекі атамных электрастанцый з усяго свету. Выстаўка праводзіцца па ініцыятыве беларускага Міністэрства энергетыкі, пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і дзяржкарпарацыі "Расатам" (Расійская Федэрацыя).

Калі: 2 - 4 красавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж
Даведацца больш падрабязна

Выстаўка жывапісу Андрэя Толсціка "La Dolce Vita"

Выстаўка жывапісу Андрэя Толсціка "La Dolce Vita"Мастак-пастаноўшчык студыі ігравога кіно "Беларусьфільма" Андрэй Толсцік прадстаўляе 40 аўтарскіх жывапісных работ. На стварэнне серыі карцін у значнай ступені паўплываў удзел аўтара ў здымках фільма вядомага расійскага рэжысёра Валерыя Тадароўскага "Стылягі".

Калі: 3 - 16 красавіка
Дзе: Мінск, Музей гісторыі беларускага кіно

Арт-праект "Zabor"

Арт-праект "Zabor"Унікальны для Беларусі праект, галоўная ідэя якога ўпісаць мастацтва ў знаёмы пейзаж, пабудаваць дыялог паміж жывапісам і гараджанамі. На працягу некалькіх месяцаў на агароджы Парку Чалюскінцаў у Мінску экспанаваліся рэпрадукцыі карцін сучасных беларускіх мастакоў. А ў красавіку "Zabor" можна ўбачыць у Віцебску - родным горадзе Марка Шагала і сталіцы знакамітага фестывалю "Славянскі базар". Арт-праект прысвечаны не толькі Беларусі, але і самому Віцебску, яго гісторыі, цікавым падзеям і паўсядзённым клопатам.

Калі: 29 сакавіка - красавік
Дзе: Віцебск, Батанічны сад

Мінскі тыдзень моды MSK Fashion Week

Мінскі тыдзень моды MSK Fashion WeekАўтарытэтная падзея ў індустрыі беларускай моды не толькі прэзентуе новыя дызайнерскія калекцыі, але і з'яўляецца месцам сустрэч fashion-экспертаў. Удзельнікамі MSK Fashion Week стануць прафесіяналы ў галіне моды, прадстаўнікі бізнес-эліты, уладальнікі салонаў і буцікоў, свецкія персоны, баеры, журналісты вядучых прафесійных і глянцавых выданняў Беларусі і замежжа, аналітыкі і крытыкі моды.

Калі: 3 - 6 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Праграма "Зоркі сусветнага балета" ўпершыню ў Мінску

Праграма "Зоркі сусветнага балета"Аматары балетнага мастацтва атрымаюць унікальную магчымасць на працягу аднаго вечара ўбачыць самыя яркія кампазіцыі ХХ і ХХI стагоддзяў у пастаноўцы вядомых харэографаў, якія пакінулі след у гісторыі танца. У праграму "Зоркі сусветнага балета" ўвайшлі лепшыя нумары ў выкананні артыстаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Кубы, Партугаліі і Іспаніі. На беларускую сцэну выйдуць салісты сусветна вядомых тэатраў: Нью-Ёрк Сіці Балет, Лонданскі Каралеўскі Балет, Англійскі нацыянальны тэатр, Баварскі Дзяржаўны балет, Нацыянальны балет Кубы, Нацыянальны партугальскі балет, Нацыянальны балет Мадрыда. Праграма аб'яднала найбольш складаныя партыі класічнага рэпертуару ("Дон Кіхот", "Карсар", "Лебядзінае возера"), а таксама ўнікальныя сучасныя нумары, створаныя знакамітымі харэографамі спецыяльна для шоу. Мастацкі кіраўнік праекта - Тобіяс Эхінгер, на рахунку якога ўжо каля двух дзясяткаў грандыёзных балетных гала-паказаў у Еўропе, ЗША, Ганконгу...

Калі: 4 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

Міжнародны рок-байк фестываль

Міжнародны рок-байк фестывальШтогод альтэрнатыўны фестываль у Гродне збірае каля тысячы прадстаўнікоў байк-клубаў і музыкантаў з розных краін. У праграме - выступленні вядомых рок-груп, а таксама традыцыйны мота-парад байкераў па вуліцах горада над Нёманам.

Калі: красавік
Дзе: Гродна

XXVI Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

XXVI Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкіУ старадаўнім горадзе Беларусі Полацку пройдзе фестываль, на які збяруцца выдатныя выканаўцы з Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі, Францыі, Ізраіля, Аргенціны, Кубы. На працягу паўтара месяца ў канцэртнай зале знакамітага Сафійскага сабора будзе гучаць цудоўная музыка. У красавіку гасцямі фестывалю стануць народны артыст Літвы Уладзімірас Прудніковас, вядомы эстонскі дырыжор Эркі Пехк, адзін з лепшых камерных калектываў Расіі Дзяржаўны струнны квартэт імя М.І. Глінкі, унікальны музыкант-мультыінструменталіст Юрый Медзянік, выдатны беларускі піяніст Юрый Гільдзюк, знакаміты расійскі скрыпач Сцяпан Яковіч, французскі арганіст П'ер Жыво...

Калі: 5 красавіка - 18 мая
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца больш падрабязна

Юбілейны канцэрт балета Алы Духавай "ТОДЕС"

Юбілейны канцэрт балета Алы Духавай "ТОДЕС"Арганічнае спалучэнне харэаграфіі і акцёрскага майстэрства, старанная работа над касцюмамі, прадуманая драматургія кожнага нумара і выкарыстанне ў шоу найноўшых тэхналогій - візітная картка балета Алы Духавай. Мінскі глядач убачыць праграму, у якой будуць паказаны ўжо вядомыя нумары і новыя пастаноўкі знакамітага шоу-балета.

Калі: 9 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Монаспектакль гісторыка моды Аляксандра Васільева "Загадка Како Шанэль"

Монаспектакль А. Васільева "Загадка Коко Шанэль"Сусветна вядомы гісторык моды, тэатральны мастак, мастацтвазнавец, калекцыянер, вядучы праграмы "Модны прыгавор" Аляксандр Васільеў прадставіць у Мінску аўтарскі монаспектакль, прысвечаны геніяльнай жанчыне ХХ стагоддзя. Гэта арыгінальны расказ маэстра пра жыццё і творчасць Габрыэль Банёр Шанэль - заканадаўцы класічнай моды, рамантычнага стылю і аўтара брэнда Coco Chanel. Васільеў развейвае міфы аб Вялікай Мадэмуазэль, называючы яе ўнікальнай жанчынай-прадпрымальніцай, якая выкарыстоўвала ў сваім бізнесе "ўсё, што толькі помніла з мінулага, і ўсё, што бачыла ў сучасным".

Калі: 14 красавіка
Дзе: Мінск, канцэртная зала "Мінск"

Шоу ірландскіх танцаў "Lord of the Dance" ў Мінску

Шоу ірландскіх танцаў "Lord of the Dance"У сталіцы Беларусі прадставяць адзін з самых яркіх танцавальных праектаў сучаснасці, грандыёзнае кельцкае шоу, якога чакаюць у многіх краінах свету. Яго стваральнік, вядомы харэограф Майкл Флэтлі, уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы хуткі выканаўца чачоткі ў свеце, які распрацаваў уласны стыль з элементамі ірландскага і амерыканскага стэпа і фламенка. "Lord of the Dance" - гэта дзіўная танцавальная інтэрпрэтацыя адной з самых вядомых ірландскіх легенд аб барацьбе цёмных і светлых сіл, якая спалучае традыцыі і сучаснасць, сярэдневяковую містэрыю з цудоўнымі дэкарацыямі і яркімі спецэфектамі.

Калі: 16 красавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Тэатр балета Барыса Эйфмана "Браты Карамазавы" ў Мінску

Тэатр балета Барыса Эйфмана "Браты Карамазавы"На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі знакаміты Тэатр балета Барыса Эйфмана прадставіць пастаноўку "Браты Карамазавы" - новае пластычнае прачытанне аднайменнага рамана Фёдара Дастаеўскага. Аўтар больш як 40 спектакляў, Барыс Эйфман дае азначэнне жанру, у якім працуе, як "псіхалагічны балет". Мовай танца артысты гавораць з гледачом аб самых складаных і хвалюючых баках чалавечага быцця: пошуку сэнсу жыцця, сутыкненні духоўнага і плоцевага, пазнанні ісціны...

Калі: 16 - 17 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

V Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат"

V Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат"Міжнародны форум з'яўляецца буйнейшай падзеяй у галіне маркетынгу і рэкламы Беларусі, які вызначае трэнды ў гэтых напрамках на ўвесь наступны год. Штогод фестываль "Белы квадрат" збірае ў Мінску больш за 500 топ-менеджараў, уласнікаў бізнесу, крэатыўных і арт-дырэктараў, дырэктараў па маркетынгу і развіццю з 20 краін свету.

Калі: 18 - 20 красавіка
Дзе: Мінск, Культурна-дзелавы цэнтр "Дом Масквы"

Фестываль сучаснага мастацтва і авангарда моды "Мамант 2013"

Фестываль сучаснага мастацтва і авангарда моды "Мамант 2013"Галоўная падзея фестывалю - конкурс авангарднай моды, які праходзіць у выглядзе маляўнічага шоу. У рамках форуму будуць праведзены таксама выстаўкі авангарднага жывапісу і скульптуры, канцэрты, прэзентацыі. У гэтым годзе галоўнай пляцоўкай "Маманта" стане Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Гэта значыць, што тэатральны гук і святло створаць новыя магчымасці для паказу незвычайных калекцый.

Калі: 20 - 21 красавіка
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Тыдзень моды ў Беларусі сезона Fall-Winter 2013/2014

Тыдзень моды ў Беларусі Fall-Winter 2013/2014У красавіцкай праграме Belarus Fashion Week прадугледжана дзве пляцоўкі: асноўны подыум BFW, дзе пройдуць індывідуальныя паказы беларускіх і замежных дызайнераў, і праграма OFF SCHEDULE, створаная для паказу маладых дызайнераў і прэзентацыі новых брэндаў. Акрамя модных дэфіле ў рамках Тыдня пройдуць конкурс маладых дызайнераў New Names BFW, а таксама творчае спаборніцтва блогераў і fashion-журналістаў Fashion Blog Competition. Акрамя таго, будзе працаваць адукацыйны цэнтр Fashion Study Centre.

Калі: 23 - 28 красавіка
Дзе: Мінск

XX Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2013"

XX Міжнародны спецыялізаваны форум "ТІБО-2013"Буйнейшы ў рэспубліцы, краінах СНД і Балтыі форум "ТІБО" праводзіцца з 1994 года. Штогод выстаўку-кангрэс, якую называюць "люстэркам рынку тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій", наведваюць больш 30000 спецыялістаў. Тут прадстаўляюць самыя сучасныя тэхнічныя і праграмныя прадукты, тэндэнцыі развіцця ўсіх сектараў інфармацыйнай сферы. У гэтым годзе ў рамках форуму па традыцыі будуць уручаны ўзнагароды "Інтэрнэт-прэміі ТІБО" ў розных намінацыях. Таксама пройдуць конкурс інавацыйных праектаў у IT-сферы Belarus Startup-2013, турнір па камп'ютарнаму спорту Belarus Cyber Games-2013, кірмаш вакансій на прадпрыемствах IT-сферы "НаймIT", другі беларуска-азербайджанскі бізнес-форум у галіне ІКТ, тэматычныя навукова-практычныя канферэнцыі.

Калі: 23 - 26 красавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

XVII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

XVII Міжнародная выстаўка "СМІ ў Беларусі"Форум сродкаў масавай інфармацыі Беларусі і іншых краін свету пройдзе ў Мінску на адной пляцоўцы з "ТІБО-2013". Сумеснае правядзенне дзвюх буйнейшых выставак, прысвечаных медыя і інфармацыйным тэхналогіям, становіцца традыцыяй, прыцягваючы яшчэ большую колькасць удзельнікаў і гасцей. На выстаўцы "СМІ ў Беларусі" свае павільёны адкрыюць рэдакцыі газет і часопісаў, радыёстанцыі і тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, навінныя інтэрнэт-парталы. У рамках выстаўкі пройдзе цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам ІХ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара".

Калі: 23 - 26 красавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

XV Міжнародны фестываль інструментальнай музыкі "Рэнесанс гітары"

XV Міжнародны фестываль "Рэнесанс гітары"У выканальніцкім майстэрстве будуць спаборнічаць музыканты, гітарныя ансамблі і аркестры з розных краін свету. Акрамя конкурсных этапаў праграма фестывалю ўключае лекцыі, майстар-класы з вядучымі выканаўцамі і педагогамі. Таксама ў рамках фестывалю пройдуць выстаўкі нот і мастацкіх твораў аб гітары, музычных інструментаў і прылад.

Калі: 26 - 28 красавіка
Дзе: Гомель, Гомельская абласная філармонія

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі