Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Врс 2015

Каляндар падзей у Беларусі: кастрычнік 2015

Тыдзень моды ў БеларусіТыдзень моды ў Беларусі

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстаўка Максіма Мірнага ў Мірскім замку

Беларускія тэнісісты Вікторыя Азаранка і Максім Мірны на Алімпіядзе-2012 у ЛонданеВыстаўка "Мірныя трафеі" прысвечана жыццю і спартыўным дасягненням аднаго з самых тытулаваных беларускіх тэнісістаў - дзесяціразовага пераможцы турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе і міксце, алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага. Наведвальнікі змогуць убачыць каля 200 спартыўных трафеяў: кубкі, медалі, ракеткі, гадзіннікі, сувеніры, падарункі. Сярод іх і самая першая ўзнагарода - усходні дыван з Узбекістана, і самы каштоўны медаль у скарбонцы спартсмена - золата, заваяванае ў дуэце з Вікторыяй Азаранка на Алімпіядзе-2012 у Лондане. Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлена ўнікальная калекцыя значкоў, сабраная сям'ёй Максіма Мірнага на Алімпіядах, і фатаграфіі спартсмена ў час спаборніцтваў, з вядомымі асобамі нашага часу, сярод якіх Джым Керы, Рэната Літвінава, Ігар Крутой...

Калі: 10 чэрвеня - 31 кастрычніка
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

Шедэўры Траццякоўскай галерэі ў Мінску

Шедэўры Траццякоўскай галерэі ў МінскуУнікальны праект "Ад рэалізму да імпрэсіянізму" прадстаўляе Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Дзяржаўная Траццякоўская галерэя – адзін з самых буйных у свеце музеяў рускага выяўленчага мастацтва. Упершыню беларускія знатакі мастацтва ўбачаць больш як 70 палотнаў выдатных майстроў рускага жывапісу XIX-XX стагоддзяў, сярод якіх Аляксей Саўрасаў, Ісак Левітан, Іван Шышкін, Васіль Паленаў, Ілья Рэпін, Канстанцін Каровін… Асаблівую цікавасць уяўляюць работы знакамітых ураджэнцаў Беларусі, якія атрымалі сусветнае прызнанне дзякуючы высокай тэхніцы выканання. Сярод іх – адзін з самых вядомых імпрэсіяністаў свайго часу, майстар лірычнага пейзажу Станіслаў Жукоўскі, а таксама знакаміты вучань Івана Шышкіна і Архіпа Куінджы, пейзажыст, графік і сцэнограф Фердынанд Рушчыц.

Калі: 5 верасня – 11 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Праграма "Афрыка!?!" у Белдзяржцырку

Праграма "Афрыка!?!" у БелдзяржцыркуЦыркавая праграма "Афрыка!?!" запрашае акунуцца ў таямнічы свет "чорнага кантынента", населены цемнаскурымі туземцамі і экзатычнымі жывёламі. Гледачы здзейсняць займальнае падарожжа па бяскрайніх пустынях і сустрэнуць на сваім шляху паветраных гімнастаў, акрабатаў на мачтах, жанглёраў, акрабатаў-вальтыжораў, дрэсіроўшчыкаў з раз'юшанымі кракадзіламі і львамі, змеямі, забаўнымі малпамі, ослікамі і сабачкамі. У праграме шоу - адзіны ў свеце хор кракадзілаў-гігантаў у нумары "Егіпецкі гамбіт" Аляксандра Арлова, захапляльны атракцыён "У сузор'і льва" пад кіраўніцтвам прадстаўніцы адной са старэйшых дынастый дрэсіроўшчыкаў Вольгі Барысавай, вясёлы нумар "Эксцэнтрыка з малпай" уладальніка "Сярэбранага клоўна" і двух спецпрызоў Міжнароднага маладзёжнага фестывалю ў Монтэ-Карла "Прэм'ера рампы 1997" Айдына Ісрафілава...

Калі: 25 верасня - 29 лістапада
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета

X Міжнародны фестываль Юрыя БашметаАдзін з самых яркіх музычных фестываляў Беларусі дзясяты раз збярэ на мінскай сцэне вядучых артыстаў сучаснасці. Шэдэўры сусветнай класікі выканаюць вядомыя віртуозы, сярод якіх знакаміты скрыпач Юльян Рахлін, адзін з лепшых у свеце інтэрпрэтатараў Моцарта, легендарны піяніст Паўль Бадура-Шкода, а таксама ансамбль рускіх народных інструментаў "Церам-квартэт", які выступаў перад 120-тысячнай аўдыторыяй у Ватыкане, Папам Рымскім Іаанам-Паўлам II і Маці Тэрэзай, Уральскі філарманічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Ліса. На ўрачыстым адкрыцці юбілейнага, дзясятага па ліку, форуму ў выкананні салістаў Вялікага і Марыінскага тэатраў, тэатра Зальцбурга ў суправаджэнні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра "Новая Расія" і народнага артыста Расіі Канстанціна Хабенскага прагучыць опера П.І. Чайкоўскага "Яўген Анегін" у аўтарскай версіі маэстра Юрыя Башмета.

Калі: 28 верасня - 9 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі, Беларуская дзяржаўная філармонія
Даведацца падрабязней

V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2015"

V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2015"Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ" прадставіць лепшыя тэатральныя праекты выдатных рэжысёраў з усяго свету, сярод якіх швейцарскі харэограф Даніэле Фінцы Паска, які заваяваў прызнанне дзякуючы пастаноўкам у Cirque du Soleil і Cirque Eloize, афармленню цырымоніі закрыцця Алімпійскіх Гульняў у Сочы, сябар і паслядоўнік Піны Баўш Піпа Дэльбона, кіраўнік вядучага нямецкага тэатра Shaubunhe Berlin Томас Остэрмаер і мастацкі кіраўнік Акадэмічнага Малога драматычнага тэатра – Тэатра Еўропы ў Санкт-Пецярбургу Леў Додзін. Таксама ў афішы фестывалю – спектаклі маладых таленавітых рэжысёраў – двойчы лаўрэата прэміі "Залатая маска" 2014 года Цімафея Кулябіна і Дзмітрыя Валкастрэлава, вядомага вучня Льва Додзіна. У гэтым годзе захаваўся падзел драматургіі на розныя жанравыя варыяцыі – ад класічных да эксперыментальных пастановак, ад дакументальнага да пластычнага тэатра.

Калі: 29 верасня – 23 кастрычніка
Дзе: Мінск

Міжнародны дзень музыкі ў Вялікім тэатры Беларусі

Міжнародны дзень музыкі ў Вялікім тэатры БеларусіУпершыню ў сваёй гісторыі Вялікі тэатр Беларусі з асаблівым размахам адзначыць Міжнародны дзень музыкі. Святкаванне пачнецца ўжо ў фае тэатра: музыканты сімфанічнага аркестра будуць сустракаць гасцей, знаёміць іх з інструментамі і праводзіць майстар-класы. А далей на галоўнай сцэне – канцэртная праграма з грандыёзнай кантатай Сяргея Пракоф'ева "Аляксандр Неўскі" для хору, сімфанічнага аркестра і мецца-сапрана. У час выканання на вялікім экране будуць паказаны фрагменты фільма рэжысёра Сяргея Эйзенштэйна "Аляксандр Неўскі", які выйшоў на экраны ў 1938 годзе і стаў класікай сусветнага кінематографа. У другім аддзяленні канцэрта прагучаць сусветныя оперныя і сімфанічныя "хіты" ХІХ-ХХ стагоддзяў.

Калі: 1 кастрычніка
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

У кастрычніку Вялікі тэатр прадстаўляе публіцы прэм'еры 2015 года:

4 кастрычніка – дзіцячая опера "Доктар Айбаліт"
6 кастрычніка – опера "Кармэн"
17 кастрычніка – опера "Царская нявеста"

Выстаўка італьянскай мазаікі ў Мінску

Выстаўка італьянскай мазаікі ў МінскуЭксклюзіўны праект "Рэтраспектыва 1965-2014" упершыню прадставіць у Мінску маштабную панараму сучаснага мастацтва мазаікі. У экспазіцыі – амаль 100 твораў італьянскіх майстроў – выпускнікоў знакамітага Інстытута мазаічнага мастацтва ў Равене. У 1980-я гады Марка Дэ Лука, Марка Бравура і Вердыяна Марцы пачалі эксперыментаваць у гэтай галіне і зрабілі сапраўдную рэвалюцыю. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць рэтраспектыву за 30 гадоў іх творчай дзейнасці: манументальныя скульптурныя групы, прыгожыя мініяцюры, каларытныя пано і калажы.

Калі: 18 верасня – 15 лістапада
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

XVIII Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно ў Беларусі

XVIII Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно ў БеларусіБуйны форум кароткаметражнага кіно аб'яднае тысячы гледачоў з 250 гарадоў свету, якім трэба выбраць лепшую карціну 2015 года. Дэвіз гэтага свята кіно – "Адзін тыдзень. Адзін свет. Адзін фестываль". У Беларусі да яго далучацца Мінск, Брэст, Гродна, Віцебск і Магілёў. У розных кропках планеты гледачы ўбачаць 10 фільмаў маладых рэжысёраў з Германіі, Францыі, Фінляндыі, Косава, Турцыі, Чылі і ЗША, а таксама дэбютанта года са Швейцарыі. Палітра жанраў – ад іскрамётнай камедыі да ваеннай драмы. Адным з прэтэндэнтаў на ўзнагароду з'яўляецца і стужка "Канчаткова і беспаваротна" рэжысёра Эрыка Шміта, які ў мінулым перамог з фільмам "Насарог на поўнай скорасці".

Калі: 25 верасня – 4 кастрычніка
Дзе: кінатэатры Мінска, Віцебска, Брэста, Гродна, Магілёва

Выстаўка "Вялікія класікі XX стагоддзя" ў Мінску

Выстаўка "Вялікія класікі XX стагоддзя" ў МінскуНовая галерэя "Дом карцін", якая нядаўна адкрылася ў самым цэнтры Мінска, запрашае аматараў сусветнага мастацтва на выстаўку, якая пабывала ў дзясятках гарадоў. У экспазіцыі – работы сусветна вядомых майстроў, якія зрабілі пераварот у мастацтве ХХ стагоддзя: Сальвадора Далі, Марка Шагала і Анры Матыса. Міжнародны праект раскрывае творчую манеру яркіх прадстаўнікоў асноўных плыней  мадэрнізму праз іх графічныя работы. Упершыню беларуская публіка ўбачыць такі маштабны збор з замежных прыватных калекцый – 229 графічных лістоў, створаных у 1910-70-я гады ў тэхніцы афорта і літаграфіі.

Калі: 1 кастрычніка – 31 снежня
Дзе: Мінск, галерэя "Дом карцін"
Даведацца падрабязней

79-я Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі

79-я Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісііБуйны тэхнічны і бізнес-форум – Генасамблея МЭК – упершыню збярэ ў Мінску амаль 1000 спецыялістаў з 75 краін свету. На мерапрыемства прыедуць прадстаўнікі транснацыянальных кампаній, вядучых экспертных і навуковых арганізацый у галіне электратэхнікі, электронікі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, энергаэфектыўнасці, альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніц энергіі. У рамках форуму адбудзецца больш як тры дзясяткі мерапрыемстваў рознага фармату з абмеркаваннем актуальных пытанняў тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі і ацэнкі, укаранення перадавых стандартаў у вытворчасць. У праграме Генасамблеі – Савет МЭК па стандартызацыі, Савет МЭК па ацэнцы адпаведнасці, Форум прэзідэнтаў Нацыянальных камітэтаў МЭК, Форум маладых спецыялістаў МЭК

Калі: 5 – 16 кастрычніка
Дзе: Мінск
Даведацца падрабязней

Адначасова з Генеральнай асамблеяй Міжнароднай электратэхнічнай камісіі ў Мінску будуць праходзіць Беларускі энергетычны і экалагічны форум і Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (Energy Expo 2015).

Вечары нямецкага кароткаметражнага кіно ў Мінску

Вечары нямецкага кароткаметражнага кіно ў МінскуТыдні Германіі ў Беларусі, прымеркаваныя да 25-годдзя аб'яднання краіны, запрашаюць аматараў нямецкай мовы, гісторыі і культуры на дзясяткі цікавых мерапрыемстваў. Па традыцыі, сярод самых папулярных – вечары нямецкага кіно ў кінатэатры "Перамога". У афішы прадстаўлена 8 кароткаметражак 10-га зборніка "Soiree Allemande", адабраных з 430 фільмаў германскіх аўтараў для ўдзелу ў Міжнародным кінафестывалі ў Клермон-Феране. Беларускія гледачы ўбачаць карціны ў розных жанрах ад анімацыі да гратэскнай камедыі. Фільмы будуць дэманстравацца на нямецкай мове з рускімі субцітрамі.

Калі: 7 – 8 кастрычніка
Дзе: Мінск, кінатэатр "Перамога"
Даведацца падрабязней

Венскі філарманічны Штраус-Аркестр у Мінску

Венскі філарманічны Штраус-Аркестр у МінскуНа сцэне канцэртнай залы "Мінск" Венскі філарманічны Штраус-Аркестр, які сабраў віртуозных музыкантаў з усёй Еўропы, сыграе шэдэўры сусветнай музыкі. У праграме – самыя вядомыя творы Моцарта, Гайдна, Расіні, Грыга, Брамса, Афенбаха і, зразумела, таленавітых прадстаўнікоў дынастыі Штраусаў. На чале калектыву – выдатны венгерскі дырыжор Андраш Дэак.

Калі: 9 кастрычніка
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Міжнародны выставачны праект "Капялюшны вернісаж"

Міжнародны выставачны праект "Капялюшны вернісаж"З даўніх часоў капялюш – неад'емная частка вобраза лэдзі, а сёння гэта яшчэ і адзін з модных трэндаў, сімвал элегантнасці і нярэдка асаблівага статусу ўладальніцы. Эксклюзіўная выстаўка "Капялюшны вернісаж" у Мінску збярэ сталічных модніц, стылістаў, дызайнераў галаўных убораў з Беларусі, Расіі, Літвы і Украіны. На вернісажы можна ўбачыць цудоўныя вобразы ў арт-экспазіцыі і дэкоры, стварыць свой непаўторны стыль з дапамогай прафесіяналаў, а таксама набыць эксклюзіўныя галаўныя ўборы і аксесуары – капелюшы, паланціны, брошкі, рыдыкюлі, пальчаткі…

Калі: 9 – 25 кастрычніка
Дзе: Мінск, Музей гісторыі беларускага кіно

Заслужаны ансамбль песні і танца Грузіі "Салхіно" ў Мінску

Заслужаны ансамбль песні і танца Грузіі "Салхіно" ў МінскуГрузінскі ансамбль песні і танца "Салхіно" вядомы далёка за межамі радзімы: сусветнае прызнанне ансамбль заваяваў дзякуючы віртуознай тэхніцы валодання музычнымі інструментамі і шматгалосаму выкананню нацыянальных песень. Мастацкі кіраўнік калектыву – заслужаны артыст Грузіі, кавалер ордэна Славы Шалва Папіяшвілі. Гасцей творчых вечароў у некалькіх гарадах Беларусі артысты запросяць у падарожжа па роднай Грузіі пад чароўныя мелодыі, рытмічныя танцы джыгітаў і грацыёзных жынчын-лебедзяў, апранутых у па-майстэрску расшытыя нацыянальныя касцюмы…

Калі, дзе:
11 кастрычніка
– Бабруйск, Палац мастацтваў
13 кастрычніка – Брэст, Абласны грамадска-культурны цэнтр.
15 кастрычніка – Мінск, КЗ "Мінск"

Тыдзень моды ў Беларусі (Belarusian Fashion Week SS'2015)

Тыдзень моды ў Беларусі (Belarusian Fashion Week 2015)Буйнейшая падзея беларускай індустрыі моды – Belarusian Fashion Week – у дзясяты юбілейны год аб'яднае экспертаў, мадэльераў і стылістаў, прадстаўнікоў вядомых дамоў моды і гандлёвых марак, баераў, блогераў з усяго свету. На галоўным подыуме адбудуцца паказы замежных і беларускіх дызайнераў сезона вясна-лета 2016, прэзентацыі калекцый маладых таленавітых дызайнераў, удзельнікаў праекта Off Schedule BFW. У рамках праграмы Kids’ Fashion Days BFW модныя паказы прадставяць вядучыя беларускія брэнды адзення для дзяцей і падлеткаў: Barbie, Evoshka Style, Leya me, Elen Ermo, SVE-ZH, You are 4 me, MATRE6KI, R-brand, Oli Hope, ANNmodels, Тэатр Моды "Deshanel"…

Калі: 20 – 25 кастрычніка
Дзе: Мінск

ХХII Міжнародная выстаўка "Турбізнес-2015"

ХХII Міжнародная выстаўка "Турбізнес-2015"З кожным годам самы маштабны форум Беларусі ў сферы турызму пашырае геаграфію: у 2014 годзе ў форуме прымалі ўдзел звыш 120 кампаній з 16 краін, у 2015 – плануецца яшчэ больш. Наведвальнікі выстаўкі азнаёмяцца з актуальнымі прапановамі тураператараў, новымі маршрутамі, папулярнымі напрамкамі летняга і зімовага адпачынку сезона 2015/2016, а таксама змогуць набыць туры са скідкамі і атрымаць прыемныя бонусы ад беларускіх тураператараў. Акрамя гэтага, гасцей чакаюць прэзентацыі транспартных кампаній, паслуг у галіне страхавання і бяспекі турызму, абсталявання турагенцтваў і гасцініц, спартыўнага і турыстычнага рыштунку, выстаўкі даведнікаў, карт і сувеніраў

Калі: 21 – 23 кастрычніка
Дзе: Мінск, НВЦ "БелЭкспа"

Творчы вечар Віктара Дробыша "Хіты і Зоркі" ў Мінску

Творчы вечар Віктара Дробыша "Хіты і Зоркі" ў МінскуВядомы кампазітар і музычны прадзюсар, лаўрэат фестывалю "Песня года" і прэміі "Залаты грамафон", настаўнік "Фабрыкі зорак-4" – заслужаны артыст Расіі Віктар Дробыш – прадставіць у Мінску грандыёзны творчы вечар. Маэстра нярэдка называюць "каралём дуэтаў": з яго лёгкай рукі на расійскай эстрадзе з'явіліся творчыя саюзы Валерыі і Стаса П'ехі, Ірыны Алегравай і Рыгора Лепса, Крысціны Арбакайтэ і Аўраама Русо, Наталлі Падольскай і Уладзіміра Праснякова… У праграме вечара на пляцоўцы шматтысячнай "Мінск-Арэны"лепшыя хіты Віктара Дробыша ў выкананні зорных гасцей, сярод якіх Ірына Алеграва, Рыгор Лепс, Валерыя, Аўраам Русо, Зара, Стас П'еха, Слава, Аляксандр Коган, Ціна Караль…

Калі: 24 кастрычніка
Дзе: Мінск-Арэна

Група "Машына часу" ў Мінску

Група "Машына часу" ў МінскуЛегендарная рок-група "Машына часу", якая адсвяткавала свой 45-гадовы юбілей, вяртаецца ў Мінск з вялікім канцэртам. На сталічнай сцэне "залаты" склад "Машыны часу" на чале з нязменным лідарам Андрэем Макарэвічам выканае лепшыя кампазіцыі за ўсю гісторыю, а таксама навінкі, адной з якіх стане песня "Снег", запісаная на беларускай мове. Гэты творчы эксперымент, паводле слоў рок-музыканта, не выпадковы. Продкі Макарэвіча былі каралеўскімі сялянамі і жылі ў вёсцы Паўлавічы (цяпер Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці), а бабуля па лініі бацькі паходзіла са старажытнага шляхецкага роду Усакоўскіх.

Калі: 24 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Сусветнае трыб'ют-шоу Pink Floyd у Мінску

Сусветнае трыб'ют-шоу Pink Floyd у МінскуУ рамках сусветнага туру адзіны канцэрт у Беларусі дасць Brit Floyd – афіцыйная кавер-група легендарных Pink Floyd. Новае шоу Space & Time прысвечана 50-годдзю адной з самых паспяховых рок-груп нашага часу: за творчую кар'еру Pink Floyd прадалі амаль 300 млн пласцінак па ўсім свеце, а іх фірменнае спалучэнне філасофскіх тэкстаў і акустычных эксперыментаў зрабілі музыку неверагодна складанай для пераймання. Тым не менш, Brit Floyd удалося стаць максімальна блізкімі да гучання і энергіі арыгінала. У праграме трыб'ют-шоу – музыка са студыйных альбомаў, выпушчаных Pink Floyd з 1967 па 1994 год, сярод якіх The Wall, Wish You Were Here, The Division Bell, Animals, The Dark Side of The Moon... Гледачы акунуцца ў атмасферу Pink Floyd: жывы гук, светлавое шоу, гіпнатызуючая анімацыя, унікальная манера выканання і, зразумела, самыя вядомыя кампазіцыі.

Калі: 27 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац спорту

VI Рэспубліканскі тэатральны фестываль імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча

VI Рэспубліканскі тэатральны фестываль імя В.І. Дуніна-МарцінкевічаТэатральны фестываль збярэ вядучыя акцёрскія калектывы з Беларусі і іншых краін на радзіме праслаўленага беларускага класіка, аўтара п'ес "Ідылія" і "Пінская шляхта" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Па традыцыі, у цэнтры ўвагі публікі і журы будуць спектаклі, пастаўленыя па творах маладых аўтараў. Акрамя конкурснай праграмы адбудуцца майстар-класы, чытанні п'ес, круглыя сталы з удзелам вядомых рэжысёраў і драматургаў, тэатральных крытыкаў і мастацтвазнаўцаў. Будзе працаваць драматургічная майстэрня, а свежыя нумары фестывальнай газеты яшчэ бліжэй пазнаёмяць гледачоў з акцёрамі і пастаноўкамі з афішы.

Калі: 27 – 31 кастрычніка
Дзе: Бабруйск, Тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча

II Міжнародная выстаўка рэкламнай індустрыі "Мятны леў-2015"

II Міжнародная выстаўка рэкламнай індустрыі "Мятны леў-2015"Маштабная выстаўка збярэ ў Мінску больш як 70 кампаній, прадстаўнікоў рэкламных і медыяагенцтваў, экспертаў у сферы маркетынгу, рэкламы, дызайну і паліграфіі з розных краін свету. У рамках праграмы адбудуцца лекцыі, круглыя сталы, канферэнцыі, конкурсы, майстар-класы вядомых замежных і беларускіх спецыялістаў. Акрамя таго, разгорнуцца галерэі маладых дызайнераў, экспазіцыі, прысвечаныя сучасным тэндэнцыям у беларускіх друкаваных і электронных СМІ, выдавецкай справе, стварэнню і афармленню рэкламнай сувенірнай прадукцыі, распрацоўцы фірменнага стылю і брэнда, а таксама высокім тэхналогіям – навінкам фота- і відэатэхнікі, светлавога і гукавога абсталявання…

Калі: 27 – 30 кастрычніка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

"Браслаўскі спінінг-2015"

"Браслаўскі спінінг-2015"У адной з самых прыгожых мясцін БеларусіНацыянальным парку "Браслаўскія азёры" – праходзяць міжнародныя спаборніцтвы "Браслаўскі спінінг" для аматараў лоўлі і актыўнага адпачынку на прыродзе. У мінулым годзе за ўзнагароды турніру па спартыўным рыбалоўстве змагаліся 18 каманд з чатырох рэгіёнаў рэспублікі. Удзельнікамі спаборніцтваў могуць стаць усе жадаючыя, якія захапляюцца рыбнай лоўляй, маюць плавальныя сродкі і выратавальныя прылады. Акрамя конкурснай праграмы і ўзнагароджання пераможцаў у розных намінацыях ("Самы буйны ўлоў", "Самы буйны ўлоў па вазе", "Самы юны рыбалоў-любіцель") адбудзецца дэгустацыя духмянай браслаўскай юшкі.

Калі: кастрычнік
Дзе: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, вадаёмы Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі