Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Лют 2017

Каля 100 іншаземцаў ужо скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь без візы

Каля 100 іншаземцаў ужо скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь без візы13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 100 іншаземцаў ужо скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь без візы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.

Паводле даных на 9.00 13 лютага, у пункце пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск было аформлена 93 замежныя грамадзяніны, якія вырашылі скарыстацца пяцідзённым бязвізавым рэжымам. Якіх-небудзь праблем з іх афармленнем не ўзнікне, адзначыў Антон Бычкоўскі.

Як паведамлялася, пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта стабільныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым адносна беларускіх грамадзян.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі