Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Feb 2016

Калекцыю рарытэтных веласіпедаў з Італіі ў Мінску плануюць паказваць на працягу года

Выстаўка "Усё жыццё ў адным веласіпедзе" у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калекцыю рарытэтных веласіпедаў з Італіі ў Мінску плануюць паказваць на працягу года. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, дзе сёння адбылася прэзентацыя ўнікальнага збору.

Праект арганізаваны кампаніяй ItalyMania сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем. Паводле слоў арганізатараў, плануецца, што выстаўка будзе даступна для азнаямлення з лютага бягучага года па люты наступнага.

Наведвальнікі выстаўкі "Усё жыццё ў адным веласіпедзе" ўбачаць 30 незвычайных экспанатаў, кожны з якіх, па прызнанні прыватнага калекцыянера Маўрыцыа Урбінаці з італьянскага Рыміні, з'яўляецца жамчужынай.

Прыватны калекцыянер Маўрыцыа Урбінаці з італьянскага РымініВыставачны праект прадстаўляе толькі арыгінальныя экспанаты без рэстаўрацыі. Узрост самага маладога веласіпеда - каля 60 гадоў. Усе яны дзеючыя, расказваюць аб усіх аспектах жыцця вясковых жыхароў і гараджан ХIХ-ХХ стагоддзяў.

Выстаўка "Усё жыццё ў адным веласіпедзе" у Нацыянальным гістарычным музеі БеларусіУ экспазіцыі няма спартыўных, прагулачных веласіпедаў, паколькі яны не з'яўляюцца аб'ектам цікавасці калекцыянера. Прадстаўленыя экспанаты - жывое сведчанне рамёстваў, якія калісьці былі трансфармаваны ў маленькія і буйныя вытворчасці і паглынуты машынамі і станкамі.

Выстаўка "Усё жыццё ў адным веласіпедзе" у Нацыянальным гістарычным музеі БеларусіЗ 1980-х гадоў Маўрыцыа Урбінаці займаецца пошукам і набыццём "адыходзячых з жыцця" веласіпедаў. Большая частка экспанатаў выраблена ў Італіі. Толькі два экзэмпляры на выстаўцы - "іншаземцы". Гэта веласіпед салдата швейцарскай арміі і веласіпед брытанскага пажарніка.

Усяго ў калекцыянера больш за 50 рарытэтных экзэмпляраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі