Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Снж 2013

Гістарычны музей Мінска запрашае азнаёміцца з нацыянальнымі скарбамі

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстаўка "Банк БелЗЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў", падрыхтаваная пры ўдзеле ААТ "Белзнешэканомбанк", паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Нацыянальны гістарычны музей супрацоўнічае з Белзнешэканомбанкам з 2008 года. Банк штогод набываў для музея рэдкія прадметы, а ў гэтым годзе выступіў з ініцыятывай арганізацыі выстаўкі. У экспазіцыі прадстаўлены экспанаты з 26 фондавых калекцый музея: археалогіі, каштоўных металаў, скарбаў, нумізматыкі, іканапісу, музычных інструментаў, выяўленчага мастацтва, нацыянальнага адзення, зброі і інш.

Наведвальнікі змогуць убачыць унікальную манету ВКЛ пенязь канца 14 - пачатку 15 стагоддзя, язычніцкія амулеты і хрысціянскія нацельныя крыжы беларускага паходжання 10-17 стагоддзяў. Сярод экспанатаў асобныя фарфоравыя вырабы з Ордэнскага сервіза, вырабленага на знакамітым імператарскім фарфоравым заводзе ў Санкт-Пецярбургу, рэдкія дакументы 16 стагоддзя, узоры зброі і рускія абразы 19 стагоддзя, гордасць калекцыі музычных інструментаў - скрыпка Джавані Паола Маджыні 1596 года. У экспазіцыю таксама ўвайшлі ўзоры традыцыйнага жаночага адзення, прывезеныя музейнымі работнікамі з экспедыцый 1980-х.

У дэталях разгледзець нацыянальныя скарбы наведвальнікі могуць з 6 снежня па 5 лютага 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі