Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Feb 2016

Грос прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016"

Аляксей Грос прадставіць Беларусь на XXV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016"29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксей Грос прадставіць Беларусь на XXV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016", які пройдзе на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такое рашэнне прыняло сёння па выніках праслухоўвання дзесяці фіналістаў адборачнага тура прафесійнае журы на чале з народным артыстам Беларусі Міхаілам Фінбергам.

Аляксей Грос прадставіць Беларусь на XXV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016"Маэстра не аднойчы ўзначальваў судзейскую калегію адбораў на конкурсы выканаўцаў "Славянскага базару" і перакананы, што ў Беларусі шмат таленавітых артыстаў, а многія з тых, хто сёння выходзіў на сцэну, дастойныя выступаць на самых прэстыжных пляцоўках. Аляксею Гросу, якому даверана прадстаўляць краіну на конкурснай сцэне "Славянскага базару", Міхаіл Фінберг параіў папрацаваць над тэмбрам.

Аляксей Грос прадставіць Беларусь на XXV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016"Артысты прадставілі на суд журы эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня, на 12-13 і 19-20 ліпеня запланаваны дадатковыя мерапрыемствы. Асноўнай фестывальнай падзеяй застаецца конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, таксама заўсёды вялікую цікавасць выклікае дзіцячы песенны конкурс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі