Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Кст 2015

Графіка Шагала, Матыса і Далі прадстаўлена на выстаўцы ў Мінску

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Графіка Шагала, Матыса і Далі прадстаўлена на выстаўцы ў Мінску. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА мастацтвазнавец дырэктар галерэі "Дом карцін" Ларыса Бортнік, выстаўка будзе працаваць з 1 кастрычніка па 31 снежня.

Сёння наведвальнікі могуць убачыць 229 работ. У калекцыю ўключана графіка Марка Шагала на біблейскія сюжэты, каляровыя эстампы Сальвадора Далі да "Боскай камедыі" Дантэ, а таксама аплікацыі Анры Матыса.

Паводле слоў Ларысы Бортнік, вялікую цікавасць уяўляюць работы Матыса. Калі ў канцы свайго жыцця мастак ўжо не мог трымаць пэндзаль у руках, ён пачаў выразаць фігуры з каляровай паперы.

Выстаўка сабрана з прыватных калекцый, яна перамяшчаецца па розных гарадах і ў гэты перыяд месцам яе знаходжання з'яўляецца Мінск. У наступным годзе плануецца паказ работ Кандзінскага, Міро і Пікаса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі