Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Чэр 2013

Гасцей свята "Александрыя збірае сяброў" чакае маштабная культурная праграма

Александрыя збірае сяброў21 чэрвеня, Александрыя /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Гасцей свята "Александрыя збірае сяброў" чакае маштабная культурная праграма. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня арганізацыйнага камітэта свята Анатоль Тозік. Віцэ-прэм'ер праводзіў пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню свята ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Свята ў Александрыі пройдзе 6-7 ліпеня ўжо чацвёрты раз. За гэты час ён стаў усімі любімым, сапраўды народным мерапрыемствам, якое збірае тысячы гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны.

Александрыя збірае сяброўУ гэтым годзе ёсць новыя праекты, якія здольны здзівіць гледачоў. На "востраве сувеніраў" можна будзе набыць вырабы народных промыслаў і рамёстваў, на "востраве марожанага" - паласавацца салодкім. Праграмай запланаваны фестывалі лёну, квасу, піва. Распрацаваны маштабны культурны складальнік: майстар-класы ўдзельнікаў міжнароднага пленэру па кераміцы "Арт-жыжаль", выстаўка "Археалагічныя знаходкі Верхняга Падняпроўя", экскурсіі на цеплаходзе з Магілёва, выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, канцэрт зорак беларускай, замежнай эстрады і шмат іншага.

"Мы падвялі своеасаблівы вынік падрыхтоўкі свята. Усе службы і структуры спрацавалі адказна, таму праблемных пытанняў практычна няма. Мы толькі прынялі шэраг арганізацыйных рашэнняў па рацыянальнаму размяшчэнню асноўных пляцовак свята, каб было зручна гледачам, а таксама вырашылі арганізаваць некалькі стаянак аўтамабіляў і перанесці іх бліжэй да асноўных канцэртных пляцовак. Для дастаўкі людзей будзе арганізаваны рух грамадскага транспарту", - сказаў Анатоль Тозік.

Александрыя збірае сяброўІдэя арганізаваць у Шклоўскім раёне фестываль "Александрыя збірае сяброў" узнікла не на пустым месцы. Здаўна Днепр быў важнай суднаходнай артэрыяй Беларусі, часткай шляху "з варагаў у грэкі". У сувязі з гэтым вёскі Александрыя, Копысь і горад Шклоў былі традыцыйнымі месцамі правядзення кірмашоў і народных гулянняў. Шклоў славіўся ўмелымі рэзчыкамі па дрэве, якія ў тым ліку выраблялі іканастасы для храмаў у Маскве і Смаленску. Александрыя знакамітая майстрамі лозапляцення. А ганчары з Копыся былі вядомы не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Фестываль з'яўляецца важным элементам захавання культурных, моўных традыцый беларускага народа, рамёстваў. З кожным годам ён становіцца больш папулярным, прыцягвае да сябе ўсё больш увагі.

Гулянні традыцыйна адбудуцца ў жывапісным месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. У мінулым годзе Александрыя сабрала больш 55 тыс. гасцей. Чакаецца, што ў гэтым годзе прыгожае беларускае свята наведаюць яшчэ больш людзей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі