Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Jan 2016

Гала-канцэртам на сцэне Белдзяржфілармоніі адзначаць 75-годдзе з дня нараджэння Мулявіна

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гала-канцэртам на сцэне Белдзяржфілармоніі адзначаць 75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна - штогадовы праект Беларускай дзяржаўнай філармоніі і музея У.Г.Мулявіна. Па традыцыі ён праходзіць 12 студзеня, у дзень нараджэння песняра.

12 студзеня 2016 года Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 75 гадоў. Яго юбілей будзе адзначаны на сцэне Белдзяржфілармоніі грандыёзным гала-канцэртам з удзелам вядучых майстроў беларускай эстрады. Упершыню будзе праведзены аўтарскі канцэрт Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна, які будзе поўнасцю складацца з яго твораў. Прагучаць любімыя мільёнамі слухачоў песні кампазітара "Александрына", "Завушніцы", "Будачнік", "Калядачкі", "Слуцкія ткачыхі", "Вяртанне", "Чырвоная ружа", яго апрацоўкі беларускіх народных песень "Касіў Ясь канюшыну", "Як я ехаў да яе", "А ў полі вярба", фрагменты з рок-оперы "Песня пра долю" і многія іншыя творы з песенных спектакляў.

Выступяць Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Анатоль Кашапараў, Пётр Ялфімаў, Ян Жанчак, Кацярына Дзегцярова, Андрэй Коласаў, Марына Васілеўская, ансамблі "Песняры", "Камерата", "Свята", "Купалінка", якія будуць спяваць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца.

У канцэрце будзе выкарыстаны насычаны відэарад. На святлодыёдным экране прадэманструюць архіўныя запісы ансамбля "Песняры", а ў фінале ў выкананні самога Уладзіміра Мулявіна прагучыць вядомая песня "Малітва" Алега Молчана на вершы Янкі Купалы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі