У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліп 2014

Гаючую гарбату і хлеб па старадаўнім рэцэпце прапануюць гасцям фестывалю ў Дрыбіне

24 ліпеня, Магілёў /Марыя Ластачкіна - БЕЛТА/. Кірмашовы настрой будзе панаваць у Дрыбіне 2 жніўня. Тут пачне работу IV рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі", паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дрыбінскага райвыканкама Таццяна Кочына.

Дрыбінскія таржкіГосці свята змогуць наведаць некалькі пляцовак: у краме "зёлак" можна набыць лекавыя травы і гаючую гарбату, у краме "селядцоў" - пачаставацца стравамі з рыбы, у тым ліку наварыстай юшкай. У мястэчку пад назвай "шалёная бджылка" ўсе жадаючыя знойдуць вялікі асартымент мёду і пакаштуюць "медавуху". Хлеб, спечаны па старадаўнім рэцэпце, можна будзе прадэгуставаць у краме "добра скеніць", а выпіць крынічнай і "жывой вады" на травах можна будзе ў краме "вада жыцця". Паводле слоў Таццяны Кочынай, кожная пляцоўка знойдзе чым здзівіць гасцей фестывалю, нават калі яны ўжо бывалі на гэтым свяце раней.

"З "Дрыбінскіх таржкоў" ніхто не паедзе без сувеніра, - адзначыла Таццяна Кочына. - Валёнкі і вырабы з воўны прадставяць мясцовыя шапавалы, у горадзе майстроў можна будзе купіць вырабы іншых народных промыслаў і рамёстваў. Дарэчы, госці змогуць паўдзельнічаць у розных майстар-класах, напрыклад паспрабаваць зваліць валёнкі".

Дрыбінскія таржкіДрыбінскія таржкіЗабаўляць удзельнікаў "Дрыбінскіх таржкоў" будуць каля 30 творчых калектываў з Беларусі і Расіі. Увечары адбудзецца эстрадны канцэрт з удзелам беларускай спявачкі Іскуі Абалян. Завершыцца фестываль вогненным шоу, якое прадставіць экстрым-тэатр "Берсек", і святочным салютам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску