14 сакавіка, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя футбола 14 сакавіка апублікавала чарговы рэйтынг нацыянальных зборных, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Зборная Беларусі ўзнялася на тры радкі - з 65-га на 62-е месца, маючы 524 ачкі. За мінулы месяц падапечныя Георгія Кандрацьева матчаў не праводзілі. Свае бліжэйшыя гульні беларусы правядуць у канцы першага вясенняга месяца - 21 сакавіка ў Амане супраць зборнай Іарданіі і 25 сакавіка ў горадзе Доха (Катар) супраць каманды Канады. Іарданскія футбалісты ў сакавіцкім рэйтынгу займаюць 90-е месца, а канадцы знаходзяцца на 68-й пазіцыі.
Сапернікі беларускіх футбалістаў па адборачнаму турніру чэмпіянату свету-2014 займаюць у сусветным рэйтынгу наступныя пазіцыі: Іспанія - 1 (1610 балаў), Францыя - 17 (921), Грузія - 69 (494), Фінляндыя - 87 (423).
Са зборных краін былога Савецкага Саюза вышэй за іншых знаходзіцца Расія - 10-е месца (1064), а астатнія постсавецкія дружыны займаюць такія пазіцыі: Украіна - 48 (598), Узбекістан - 59 (536), Арменія - 84 (431), Эстонія - 89 (408), Латвія - 108 (319), Літва - 115 (287), Азербайджан - 116 (286), Малдова - 131 (232), Казахстан - 139 (212), Туркменістан - 140 (207), Таджыкістан - 152 (154), Кыргызстан - 201 (19).
У першую дзясятку сакавіцкага рэйтынг-ліста ФІФА ўваходзяць:
1. Іспанія - 1610
2. Германія - 1473
3. Аргенціна - 1309
4. Англія - 1174
5. Італія - 1173
6. Калумбія - 1159
7. Партугалія - 1133
8. Галандыя - 1106
9. Харватыя - 1080
10. Расія - 1064.
Наступны спіс Міжнародная федэрацыя футбола апублікуе 11 красавіка.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|