У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Кст 2016

Футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з Люксембургам у кваліфікацыі чэмпіянату свету

Футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з Люксембургам у кваліфікацыі чэмпіянату свету11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з камандай Люксембурга ў адборачным матчы чэмпіянату свету-2018, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - Люксембург - 1:1 (0:0).

10 кастрычніка. "Барысаў-Арэна". 11 000 гледачоў. Суддзя - Т.Вельц (Германія).

Беларусь: Гарбуноў; Бардачоў (М.Валадзько, 78), Філіпенка, Мартыновіч, Палякоў, Гардзяйчук, Глеб, Корзун, Маеўскі (Савіцкі, 71), Калачоў, Сігневіч (Карніленка, 60).

Футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з Люксембургам у кваліфікацыі чэмпіянату светуЛюксембург: Морыс; Карлсан, Марцінш Перэйра (Вейга, 35), Філіпс, Дэльгада, Бонер (Турпель, 72), да Мота, Муч, В.Ціль (Еніш, 46), Янс, Іаахім.

Галы: 1:0 - Савіцкі (80), 1:1 - Іаахім (85).

Папярэджанні: Корзун, Карлсан, Дэльгада, Сігневіч, Бардачоў, Іаахім, Карніленка.

Выдаленне - Карлсан (за другое папярэджанне).

Футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з Люксембургам у кваліфікацыі чэмпіянату светуБеларусы мелі перавагу на працягу ўсёй гульні, але госці доўгі час паспяхова адбівалі ўсе атакі каманды Аляксандра Хацкевіча. Тым не менш, настойлівасць гаспадароў усё ж увянчалася поспехам бліжэй да фінальнага свістка. На 80-й мінуце Павел Савіцкі, які выйшаў на замену, адкрыў лік пасля камбінацыі з удзелам Цімафея Калачова і Дзяніса Палякова. Аднак радасць беларускіх балельшчыкаў была нядоўгай - праз пяць мінут госці адказалі голам са штрафнога ўдару Арэльена Іаахіма - 1:1.

Пасля гульні Аляксандр Хацкевіч сказаў, што яго падапечныя стараліся з усіх сіл, але ўдача адвярнулася ад каманды, калі ў канцы гульні мяч трапіў у вароты Андрэя Гарбунова пасля рыкашэту.

Футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з Люксембургам у кваліфікацыі чэмпіянату светуУ іншых матчах групы А футбалісты Нідэрландаў у Амстэрдаме ўступілі Францыі 0:1. У Стакгольме зборная Швецыі разграміла балгар - 3:0.

Турнірнае становішча пасля трох тураў: Францыя – 7 ачкоў (розніца мячоў – 5-1), Швецыя – 7 (7-1), Нідэрланды – 4 (5-3), Балгарыя – 3 (5-10), Беларусь – 2 (2-5), Люксембург – 1 (4-6).

У наступным туры 11 лістапада зборная Беларусі згуляе ў гасцях у каманды Балгарыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс