Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Ліс 2014

Футбалісты зборнай Беларусі завяршылі сезон перамогай над Мексікай

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі на мажорнай ноце завяршылі сезон. 18 лістапада ў заключным таварыскім матчы беларусы перамаглі каманду Мексікі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - Мексіка - 3:2 (0:0).

18 лістапада. "Барысаў-Арэна". 3 500 гледачоў.

Суддзя - Сяргей Іваноў (Расія).

Беларусь: Чэрнік; Шытаў, Янушкевіч, М.Валадзько (Мацвяйчук, 76), Кісляк (Драгун, 60), Алексіевіч, Гардзяйчук (Крывец, 90), Пуціла (Бардачоў, 85), Стасевіч (Няхайчык, 79), Сігневіч (Калачоў, 57).

Мексіка: Талавера; Агілар, Радрыгес, Дамінгес, Венэгас, Понсэ (Вела, 70), Джонатан дос Сантас (Эрнадэс, 80), Карона (Эрэра, 54), Гансалес (Гвардада, 65), Хіменэс, Джавані дос Сантас.

Галы: 0:1 - Хіменэс (47), 1:1 - Кісляк (50), 1:2 - Хіменэс (53), 2:2 - Сігневіч (55), 3:2 - Няхайчык (81).

Папярэджанні: Сігневіч, Алексіевіч, Драгун, Эрэра, Радрыгес.

Матч Беларусь-МексікаАпошні ў сезоне паядынак беларуская зборная праводзіла пасля паражэння ў гасцях у іспанцаў (0:3) у рамках кваліфікацыі Еўра-2016, а мексіканцы прыбылі ў Беларусь пасля гасцявой вікторыі (3:2) над галандцамі. Хоць мексіканцам вельмі рэдка даводзіцца гуляць пры мінусавой тэмпературы, на якасці іх гульні гэта не адбілася. Госці гулялі ва ўласцівы ім камбінацыйны футбол з хуткімі пранікальнымі перадачамі. Нараўне з імі дзейнічалі і беларусы, якія ў адрозненне ад папярэдніх сустрэч скінулі нябачныя аковы і зайгралі яшчэ лепш і больш агрэсіўна.

У першым тайме абедзве каманды не адседжваліся ў абароне і шукалі шчасця каля чужых варот. І ў гаспадароў, і ў гасцей было па некалькі магчымасцей адкрыць лік, але варатары былі на вышыні. Адразу пасля перапынку каманды выдалі серыю з чатырох мячоў, па два разы паразіўшы вароты адна адной, прычым двойчы ў ліку вялі мексіканцы. Беларускія футбалісты адчулі смак і прадаўжалі націск, што прывяло да поспеху - на 81-й мінуце пераможны гол забіў Павел Няхайчык, які літаральна за мінуту да гэтага выйшаў на замену - 3:2. Ход гэтага паядынку паказаў, што беларуская дружына можа гуляць на роўных з моцнымі сапернікамі, але для гэтага трэба перш за ўсё жаданне згуляць з поўнай самааддачай.

Матч Беларусь-МексікаГэты сезон зборная Беларусі пачынала пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева, які пайшоў у адстаўку пасля правальнага старту ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2016. У кваліфікацыйнай групе С кантынентальнага першынства беларусы спачатку згулялі ўнічыю ў гасцях у Люксембурга (1:1), а потым пацярпелі тры паражэнні запар: дома ад Украіны (0:2) і Славакіі (1:3) і ў гасцях ад Іспаніі (0:3). У сустрэчы з іспанцамі гульнёй каманды кіраваў ужо Андрэй Зыгмантовіч, які да гэтага быў асістэнтам Кандрацьева. Амаль напэўна сустрэча з мексіканцамі стала для Андрэя Зыгмантовіча апошняй у якасці галоўнага трэнера. У хуткім часе кіраўніцтва асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" назаве імя новага настаўніка нацыянальнай каманды.

Усяго ў гэтым сезоне беларуская нацыянальная зборная правяла дзевяць матчаў, атрымаўшы тры перамогі, двойчы згуляўшы ўнічыю і пацярпеўшы пяць паражэнняў пры розніцы мячоў 17-5.

Свой наступны матч адборачнага цыкла чэмпіянату Еўропы-2016 зборная Беларусі правядзе 27 сакавіка ў горадзе Скоп'е супраць каманды Македоніі. Цяпер становішча каманд у кваліфікацыйнай групе С наступнае: Славакія - 12 ачкоў (розніца мячоў - 8-2), Іспанія - 9 (13-3), Украіна - 9 (6-1), Македонія - 3 (4-10), Беларусь - 1 (2-9), Люксембург - 1 (3-11).

Першапачаткова перад зборнай Беларусі ставілася задача выйсці ў фінальную стадыю Еўра-2016, аднак пасля няўдачнага старту яе выкананне практычна нерэальна. У фінальны турнір па выніках спаборніцтваў у дзевяці адборачных групах непасрэдна трапяць каманды, якія занялі першыя-другія пазіцыі, а таксама лепшая дружына з заняўшых трэція месцы. Астатнія зборныя, якія фінішуюць трэцімі, правядуць матчы плэй-оф за выхад у фінал, які пройдзе з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2016 года на футбольных палях Францыі. У фінальным турніры прымуць удзел 24 зборныя, а не 16, як гэта было раней.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі