20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Фотавыстаўка "Гукі музыкі Райманда Паўлса" пачынае работу сёння ў Мінску ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.На адкрыцці прагучаць кампазіцыі Райманда Паўлса ў выкананні ансамбля хлопчыкаў Добельскай гімназіі з Латвіі.
Фотастудыя
"Аспазія" пры падтрымцы Юрмальскай гарадской думы ў 2016 годзе рэалізавала праект, прысвечаны юбілею маэстра. У сваіх фотаработах 18 удзельнікаў праекта паспрабавалі захаваць эмоцыі і імгненні, навеяныя яго музыкай.Выстаўка дапоўнена рэдкімі пласцінкамі 1970-1990 гадоў з запісамі песень
Райманда Паўлса з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Наведвальнікам прадставіцца магчымасць знаёміцца з аўтарскімі работамі фатографаў пад гукі музыкі маэстра.Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Адкрыццё выстаўкі - у 17.00. Яна будзе працаваць да 30 ліпеня.