Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Dec 2014

Форум маладых журналістаў пройдзе 17-18 снежня ў Мінску

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІІ Форум маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню" пройдзе 17-18 снежня ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі, якое выступае арганізатарам мерапрыемства.

Як адзначылі ў ведамстве, форум накіраваны на павышэнне кваліфікацыі, развіццё сацыяльнай і прафесійнай камунікацыі маладых журналістаў, фарміраванне адзінай медыясупольнасці Беларусі. Мэтавая аўдыторыя - маладыя супрацоўнікі рэдакцыі газет, радыё і тэлебачання, інтэрнэт-рэсурсаў ва ўзросце да 30 гадоў, студэнты Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праграмай форуму прадугледжана наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, сустрэча са старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэем Шорцам. На пленарным пасяджэнні перад маладымі журналістамі выступяць міністр інфармацыі Лілія Ананіч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Ігар Бузоўскі, рэктар БДУ Сяргей Абламейка і старшыня ГА "Беларускі саюз журналістаў" Анатоль Лемяшонак.

Таксама пройдзе "Адкрыты дыялог" з удзелам міністра інфармацыі і кіраўнікамі БелТА, рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия" і Белтэлерадыёкампаніі. Акрамя таго, маладыя журналісты змогуць атрымаць дадатковы вопыт і веды на майстар-класах "Прафесія - рэпарцёр", "Як стаць вядучым", "СМІ ў інтэрнэце і сацыяльных сетках" і "Няпросты жанр інтэрв'ю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі