31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум дзелавых людзей дзяржаў - удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы на тэму "ЕўразІйскі эканамічны саюз: чаканні бізнесу" пройдзе сёння ў беларускай сталіцы на пляцоўцы "Мінск-Арэны", паведамляе БЕЛТА.
У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Плануецца ўдзел амаль 600 прадстаўнікоў дзелавых колаў з краін - членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, у тым ліку вядучых кампаній і транснацыянальных карпарацый, кіраўнікі прадпрыемстваў.
У форуме таксама будуць удзельнічаць прадстаўнікі буйных расійскіх і казахстанскіх кампаній. У прыватнасці, запрошаны кіраўнікі Ашчаднага банка Расіі, банка ЗГБ, групы кампаній "Біятэк". Чакаецца прыезд дэлегацый з прыгранічных дзяржаў АЭП, у ліку якіх кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, палітычныя і грамадскія дзеячы, лідары вядучых прадпрымальніцкіх аб'яднанняў і саюзаў, прадстаўнікі гандлёва-прамысловых палат, міжнародных арганізацый, бізнесмены і эканамічныя аналітыкі.
Мэта форуму - умацаванне кааперацыйных сувязей ў АЭП, абмеркаванне праблемных пытанняў у сферы вядзення бізнесу ў Мытным саюзе. Адбудзецца пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў урадаў трэціх краін. Там будзе таксама кіраўніцтва Еўразійскай эканамічнай камісіі, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і бізнес-супольнасці Беларусі, Расіі, Казахстана. Будуць працаваць тэматычныя секцыі па навуцы, інфармацыйных тэхналогіях, прамысловай кааперацыі, транспарту і лагістыцы, турызму.
Форум дзелавых людзей АЭП праводзіцца ўжо трэці раз, першыя два прайшлі ў 2011 годзе ў Маскве і 2012 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Такім чынам, закладваецца сістэма пастаяннага дыялогу, кантактаў бізнесу з урадамі сваіх краін.
Арганізатарамі форуму выступаюць Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў) Беларусі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Міністэрствам эканомікі Белаурсі, а таксама іншымі арганізацыямі і ведамствамі рэспублікі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|