Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Jun 2012

Форум "Бізнес-тыдзень Беларусі" адбудзецца 15 чэрвеня ў Кітаі

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум "Бізнес-тыдзень Беларусі" адбудзецца 15 чэрвеня ў кітайскім горадзе Харбін. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, якая сумесна з мэрыяй горада выступае арганізатарам мерапрыемства.

Мэта бізнес-форуму - прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцей Беларусі, умацаванне доўгатэрміновага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, устанаўленне новых дзелавых кантактаў. Кітайскім партнёрам будзе прадстаўлены шэраг інвестыцыйных праектаў флагманаў беларускага машынабудавання, прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчага, энергетычнага і будаўнічага комплексаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Перад удзельнікамі форуму выступяць першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і мэр горада Харбін Сун Сібінь.

Таксама запланавана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы паміж беларускімі і кітайскімі дзелавымі коламі.

Бізнес-форум прымеркаваны да візіту дэлегацыі афіцыйных і дзелавых колаў Беларусі ў Кітай і ўдзелу краіны ў ХХІІІ Харбінскім міжнародным гандлёва-эканамічным кірмашы, які пройдзе 15-19 чэрвеня.

Удзельнікамі нацыянальнай экспазіцыі Беларусі стануць больш як 80 айчынных прадпрыемстваў і арганізацый, якія размесцяць прадукцыю на агульнай плошчы 600 кв.м. Сярод іх ВА "Мінскі трактарны завод" і "Гомсельмаш", адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Свiтанак" і "Спартак", Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Арганізатарамі экспазіцыі выступаюць Міністэрства гандлю Беларусі і ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Харбінскі кірмаш з'яўляецца буйнамаштабным выставачным мерапрыемствам, якое праводзіцца штогод пры падтрымцы кітайскага ўрада. Арганізатарамі кірмашу выступаюць Міністэрства камерцыі, Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформ КНР, Усекітайскі камітэт па садзейнічанню міжнароднаму гандлю, мясцовыя органы ўлады правінцыі Хэйлунцзян і горада Харбін. З моманту стварэння ў 1990 годзе ў Харбінскім кірмашы прынялі ўдзел больш як 1,8 млн. удзельнікаў і наведвальнікаў з 80 краін і рэгіёнаў свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі