Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліс 2014

Фінальныя мерапрыемствы III "Нацыянальнай тэатральнай прэміі" пройдуць 24-30 лістапада

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальныя мерапрыемствы трэцяга рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" пройдуць 24-30 лістапада, паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэтэндаваць на ўзнагароды конкурсу будзе 21 спектакль, у тым ліку 11 пастановак тэатра драмы, 6 - тэатра лялек і 4 - музычнага тэатра. Усяго на конкурс было пададзена 37 заявак ад 28 тэатраў: 24 дзяржаўныя тэатральныя калектывы і 4 прыватныя.

Як паведаміла Ірына Дрыга, на працягу тыдня з 24 па 30 лістапада на тэатральных пляцоўках Мінска будзе паказана 18 конкурсных спектакляў: 6 спектакляў тэатра лялек, 11 - тэатра драмы, а таксама балет "Вітаўт".

У гэтым годзе будуць выбраны пераможцы ў 21 намінацыі, у тым ліку "Лепшы спектакль тэатра драмы", "Лепшы дэбют", "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра драмы"; "Лепшы спектакль тэатра лялек", "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра лялек"; "Лепшы оперны спектакль", "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі оперы", "Лепшы спектакль балета", "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі балета"; "Лепшы спектакль для дзяцей", "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі для дзяцей"; "Лепшы спектакль музычнага тэатра", "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі музычнага тэатра"; "Лепшая сучасная беларуская пастаноўка". Уведзена намінацыя "Мецэнат тэатра". Каму дастанецца гэта ўзнагарода, выбера аргкамітэт, куды ўвайшлі кіраўнікі асноўных тэатральных арганізацый краіны.

Для падвядзення вынікаў конкурсу і вызначэння пераможцаў сфарміравана журы па спецыяльных секцыях: тэатра драмы, тэатра лялек і музычнага тэатра (опера, балет, музычная камедыя і іншыя музычныя жанры).

Упершыню Нацыянальную тэатральную прэмію ўручылі ў 2011 годзе. У мінулым годзе тэатральнае спаборніцтва не праводзілася - назапашваўся багаж спектакляў, удасканальваўся парадак правядзення конкурсу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі