9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал нацыянальнага адбору на міжнародны тэлевізійны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў эфіры 20 студзеня 2017 года, паведаміла ў час жараб'ёўкі выступленняў фіналістаў намеснік генеральнага прадзюсара Вольга Шлягер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Канцэрт пройдзе ў прамым эфіры. У ім прымуць удзел 13 выканаўцаў і груп, якія прэтэндуюць стаць прадстаўнікамі Беларусі на самым маштабным песенным шоу Еўропы, якое пройдзе ў маі 2017 года ў сталіцы Украіны.
Пуцёўку на конкурс атрымае выканаўца, якія набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў.