Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Sep 2013

Фільмы з 21 краіны свету пакажуць у конкурснай праграме фестывалю "Анімаёўка-2013"

10 верасня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У конкурснай праграме XVI Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2013", які пройдзе ў Магілёве 16-18 верасня, пакажуць фільмы з 21 краіны свету. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў арганізацыйным камітэце фестывалю.

Усяго на фестывалі будуць прадстаўлены 194 фільмы з 27 краін свету: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Грузіі, Егіпта, Ірана, Іспаніі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Узбекістана, Украіны, Францыі, Чэхіі, Эстоніі. Упершыню ў фестывалі прымуць удзел фільмы Кубы, Кыргызстана, Малдовы, Славакіі, Чылі, Таджыкістана. Па рашэнню экспертнай камісіі ў конкурсную праграму свята анімацыі ўключаны 71 фільм з 21 краіны.

Міжнароднае журы фестывалю ў гэтым годзе ўзначаліць мастак, аніматар, рэжысёр, сцэнарыст, выкладчык Усерасійскага дзяржаўнага ўніверсітэта кінематаграфіі імя С.Герасімава заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Леанід Носыраў. Традыцыйна ў час фестывалю пройдзе конкурс дзіцячай анімацыі "Я не чараўнік, я толькі вучуся" і дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Мой любімы мультфільм".

У творчых сустрэчах з гледачамі прымуць удзел заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, народны артыст Расійскай Федэрацыі Юрый Чарноў, акцёр і рэжысёр Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра на Фантанцы, акцёр дубляжу заслужаны артыст Расіі Міхаіл Чарняк, член Саюза кампазітараў і Саюза кінематаграфістаў Расіі заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Рыгор Гладкоў.

У праграме фестывалю шматлікія выстаўкі, тэатралізаваныя паказы, музычна-гульнявыя праграмы, майстар-класы. На цырымоніі ўрачыстага закрыцця свята анімацыі 18 верасня будуць уручаны спецыяльныя прызы, дыпломы па шасці намінацыях "Лепшы фільм фестывалю", "Лепшы эксперыментальны фільм", "Лепшы фільм для дзяцей", "Лепшае выяўленчае рашэнне", "Прыз Майстру", "Прыз глядацкіх сімпатый".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі