Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Oct 2014

Фільмы-юбіляры беларускага рэжысёра Віктара Турава пакажуць у Магілёве 25-31 кастрычніка

23 кастрычніка, Магілёў /Вольга Емяльянава - БЕЛТА/. Кінатыдзень пад назвай "Тураўская восень" пройдзе ў Магілёве 25-31 кастрычніка. Ён прысвечаны памяці вядомага земляка, рэжысёра і сцэнарыста Віктара Турава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінаведэапракат".

"Такім чынам мы аддаём даніну памяці чалавеку, які справамі і творчасцю праславіў сваю малую радзіму, паколькі Віктар Тураў родам з Магілёва і праз усё жыццё пранёс любоў да гэтага горада", - адзначылі ў "Кінавідэапракаце".

Гэты кінатыдзень знамянальны фільмамі-юбілярамі, што ўвайшлі ў яго. Так, кінастужка "Шляхціц Завальня" адзначае 20-годдзе, "Высокая кроў" - 25-годдзе, "Меншы сярод братоў" - 30-годдзе, "Пункт адліку" - 35-годдзе, "Час яе сыноў" - 40-годдзе, "Сыны ідуць у бой" - 45-годдзе, "Праз могілкі" - 50-годдзе. Рэтраспектыўныя паказы гэтых фільмаў на працягу сямі дзён будуць праходзіць у кінатэатры "Радзіма".

Адкрыецца "Тураўская восень" 25 кастрычніка, у дзень нараджэння рэжысёра, мітынгам на Плошчы зорак. Потым у глядзельнай зале кінатэатра "Радзіма" адбудзецца паказ мастацкага фільма "Пункт адліку", а ў фае разгорнецца фотавыстаўка, якая апавядае пра легендарнага беларускага рэжысёра.

Віктар Цімафеевіч Тураў нарадзіўся ў Магілёве 25 кастрычніка 1936 года. Праз год пасля заканчэння школы паехаў у Маскву і паступіў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (УДІК). Свой шлях у мастацтва ён пачаў на кінастудыі "Беларусьфільм", куды прыйшоў у 1959 годзе. Міжнароднае прызнанне Віктар Тураў атрымаў у 1965 годзе пасля стварэння свайго першага поўнаметражнага фільма "Праз могілкі" паводле аповесці Паўла Ніліна. За 37 гадоў творчага жыцця рэжысёр і сцэнарыст Віктар Тураў стварыў 26 фільмаў, многія з якіх адзначаны ўзнагародамі самых прэстыжных кінафестываляў. Так, мастацкі фільм "Праз могілкі" рашэннем ЮНЕСКА ў 1994 годзе ўнесены ў спіс 100 лепшых фільмаў свету.

У абласным цэнтры на фасадзе кінатэатра "Радзіма" 29 кастрычніка 2003 года адкрыта памятная дошка Віктару Тураву. У Магілёве таксама ёсць вуліца, названая ў яго гонар. Дні кіно, прысвечаныя беларускаму кінарэжысёру і сцэнарысту, народнаму артысту Беларусі (1979) і СССР (1986), лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996, пасмяротна) праходзяць у горадзе на Дняпры з 2001 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі