Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Aug 2015

Фільм "Брут" з удзелам беларускіх кінематаграфістаў расказвае аб трагедыі халакосту

18 жніўня, Мінск /Корр. БЕЛТА/. Фільм "Брут", які з'яўляецца другой часткай кінаальманаха "Сведкі" і здымаецца з удзелам беларускіх кінематаграфістаў, расказвае пра трагедыю халакосту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў супрадзюсар карціны Юрый Ігруша.

"Беларускі бок падтрымаў праект кінаальманаха з самага пачатку. Калі рэжысёр Канстанцін Фам прыехаў да мяне, у Беларусь, з гэтай ідэяй і пачаліся першыя крокі, мы нават уявіць не маглі, да якіх маштабаў і вынікаў у далейшым прыйдзе наш праект. На сёння ўжо шмат краін і спецыялістаў удзельнічаюць у яго стварэнні. Гэта асабліва важнае на фоне падзей, што адбываюцца ў свеце. Сапраўды ўсіх хвалюе пытанне гістарычнай памяці аб трагічных падзеях сусветнай вайны. Гэта дае магчымасць усім нам адкрыта глядзець у будучыню. І аб'ядноўвае ўсіх нас - сапраўднае кіно", - адзначыў Юрый Ігруша.

Фільм "Брут" - другая частка кінаальманаха "Сведкі" - гістарычнага фільма, што складаецца з трох навел, якія дэманструюць незвычайны погляд на халакост. Першая частка кінаальманаха - фільм "Туфлікі" - расказвае гісторыю пары жаночага абутку, якая пачынаецца ў вітрыне абутковага магазіна і заканчваецца ў вітрыне канцлагера Асвенцім. Навела паспела ўжо стаць пераможцай мноства расійскіх і міжнародных кінафестываляў.

Другі фільм прадаўжае канцэпцыю і расказвае аб катастрофе вачамі нямецкай аўчаркі па імені Брут. Нюрнбергскія законы разлучаюць сабаку з любімай гаспадыняй. У працэсе дрэсуры і маніпуляцый Брут становіцца канцлагерным зверам-забойцам. У аснову фільма пакладзена аднайменнае апавяданне знакамітага чэшскага пісьменніка Людвіга Ашкеназі. Здымкі "Брута" цяпер праходзяць у Румыніі.

Галоўную гераіню - гаспадыню Брута - іграе Аксана Фандэра, а антаганіста - нацыста па імені Хорст - яе муж Філіп Янкоўскі. Аксана Фандэра расказала аб сваёй рабоце: "Магчыма, справа ў маёй генетычнай памяці… я зразумела, што проста павінна прыняць удзел у гэтым праекце".

Нягледзячы на тое, што фільм кароткаметражны, у ім прымаюць удзел і іншыя знакамітыя расійскія акцёры - Ганна Чурына, Уладзімір Кашавой і Марыя Зыкава, а таксама юны талент Марта Драздова.

Паводле слоў стваральнікаў, фільм мае вельмі цікавую гісторыю свайго станаўлення. Праект на стадыі сцэнарыя быў прэзентаваны на Канскім міжнародным кінафестывалі і Амерыканскім кінарынку AFM.

Канстанцін Фам - крэатыўная душа праекта: яго прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр - сабраў вакол сябе каманду вопытных прадзюсараў з усяго свету: Аляксей Пятрухін (Расія), Ян Фішэр Раманоўскі (ЗША), Юры Ігруша (Беларусь), Юльяна Стэфан (Румынія), Габі Іліау (Румынія). У стварэнні фільма прымаюць удзел кінематаграфісты з Ізраіля, Румыніі, ЗША, Беларусі і Малдовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі