Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Ліс 2014

Фестываль праваслаўнай культуры пройдзе ў Полацку 9-16 лістапада

6 лістапада, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Фестываль праваслаўнай культуры "Кладезь" пройдзе ў Полацку з 9 па 16 лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Валянціна Уласенка.

Арганізатары падрыхтавалі разнастайную духоўна-асветную праграму, мерапрыемствы якой будуць арганізаваны ва ўстановах адукацыі, культуры і медыцыны, аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў, вайсковых часцях, аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама. Палачане і госці горада змогуць наведаць канцэрты і кінапаказы, пабываць на сустрэчы з пісьменнікамі, псіхолагамі, педагогамі, свяшчэннікамі.

Па традыцыі фестываль суправаджае аднайменная выстаўка-кірмаш. У Полацку яна размесціцца ў Палацы культуры ААТ "Полацк-Шкловалакно". У фестывальныя дні тут будуць праходзіць малебны аб здароўі перад абразамі з часцінкамі мошчаў святых апосталаў Пятра і Паўла, святога велікамучаніка Панцеляймона, Сімяона Верхатурскага. На выстаўцы будуць арганізаваны паказы лялечнага тэатра "Батлейка" і культурна-гістарычная экспазіцыя - "Скрыпторый" (майстэрня па перапісе рукапісаў у манастырах). Тут жа можна будзе набыць ручныя вырабы, зробленыя ў манастырскіх майстэрнях.

Праваслаўны фестываль "Кладезь" пачынае сваю гісторыю з 2008 года і за гэты час у яго правядзенні ўдзельнічалі больш як 60 гарадоў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі