Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Жнв 2011

Фестываль памяці кампазітара Мікалая Набокава ўпершыню пройдзе ў Беларусі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль "Памяці Мікалая Набокава" пройдзе 27-28 жніўня ў замкавым комплексе Мір і гарадскім пасёлку Любча, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Адбудуцца канцэрты твораў Мікалая Набокава ў выкананні вядомых беларускіх музыкантаў, будуць дэманстравацца відэафільмы, прысвечаныя жыццю і творчасці кампазітара.

Як адзначылі ў прэс-службе, для ўдзелу ў фестывалі ў якасці ганаровых гасцей запрошаны княгіня Ірэна Антуанета Станіслава і Марыя Святаполк-Мірскія, прамыя патомкі сям'і Святаполк-Мірскіх, а таксама дачка Ірэны Антуанеты Станіславы Алівія Фуртвэнглер з мужам.

Мікалай Набокаў, ураджэнец г.п. Любча, стрыечны брат пісьменніка Уладзіміра Набокава, сваяк Святаполк-Мірскіх, якія да 1939 года валодалі Мірскім замкам, - сусветна вядомы кампазітар. Ён аўтар першага амерыканскага балета, музыкі да балетаў, пастаўленых Рускім балетам Монтэ-Карла Джорджа Баланчына ў рамках "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева. Мікалай Набокаў напісаў шэраг араторый, сімфанічных твораў, фартэпіянных п'ес.

Ініцыятарамі правядзення фестывалю, які плануецца зрабіць штогадовым, выступаюць Нацыянальная камісія Беларусі па справах ЮНЕСКА і Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі