Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Чэр 2014

Фестываль "Меч Лідскага замка" збярэ рыцараў з чатырох краін

12 чэрвеня, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. Рыцарскі фестываль "Меч Лідскага замка" адбудзецца ў Лідзе 28 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Лідскім раённым метадычным цэнтры народнай творчасці.

Мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыі Лідскага замка. У свяце прымуць удзел рыцарскія клубы і каманды, якія захапляюцца гістарычнымі баямі. Сярод тых, хто заявіў свой удзел у шоу, - рыцары і байцы з Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны.

Пачнецца свята тэатралізаваным дзействам, прысвечаным гісторыі Лідскага замка. Пасля адбудуцца першыя турніры: у баявым мастацтве паспаборнічаюць каманды, адбудзецца бугурт "пяць на пяць". Далей праграма прадоўжыцца індывідуальнымі спаборніцтвамі, будзе арганізаваны турнір на мячах-бастардах з удзелам лепшых байцоў з розных краін.

У праграме таксама выступленні сталічнага ансамбля сярэдневяковай музыкі "Hardwood", а таксама майстар-класы па кавальскай, ганчарнай справе ад вядомых лідскіх рамеснікаў. Вечарам каля сцен Лідскага замка адбудуцца фінальныя індывідуальныя і камандныя турніры, а таксама канцэрт мінскай групы "Pawa" і сярэдневяковая дыскатэка з яе ўдзелам.

У час свята будзе арганізавана дзіцячая пляцоўка для гульні, выязны гандаль, горад майстроў. Арганізатары прапануюць і дарослым гасцям пагуляць у сярэдневяковыя гульні, пакідаць сякеры і суліцы (кідальныя коп'і), і таксама павучыцца танцаваць сярэдневяковыя і бытавыя аўтэнтычныя славянскія танцы.

Завершыць фестываль піратэхнічнае шоу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс