Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Sep 2014

Фестываль мастацтваў імя кампазітара Мікалая Чуркіна пройдзе ў Мсціславе

26 верасня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. XIII Фестываль мастацтваў імя вядомага кампазітара, народнага артыста Беларусі Мікалая Чуркіна пройдзе ў Мсціславе 27 верасня ў час святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 71-й гадавіне вызвалення Мсціслаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама.

Адкрыецца фестываль творчай сустрэчай з народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэатам прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесарам Міхаілам Фінбергам. Затым гасцей чакае канцэрт "Музыка нашай Радзімы", прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння Мікалая Чуркіна. Фіналам музычнага свята стане гала-канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі "Папулярныя песнi беларускай восенi".

У гэты дзень у Мсціславе адбудзецца ўскладанне вянкоў, кветак прадстаўнікамі працоўных калектываў і грамадскасці да помнікаў і абеліскаў воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім скверы - мітынг, прысвечаны гадавіне вызвалення Мсціслаўскага раёна.

Госці горада-музея змогуць таксама наведаць розныя творчыя пляцоўкі, дзе будуць выступаць калектывы мастацкай самадзейнасці і эстрадныя выканаўцы, праводзіцца розныя конкурсы, гульні, танцавальна-забаўляльныя праграмы. Будуць таксама працаваць выязны гандаль, сельскагаспадарчыя падворкі, Горад майстроў, розныя выстаўкі і атракцыёны.

Удзельнікам свята прапануюць шырокую экскурсійную праграму з наведваннем Пустынскага манастыра, Кармеліцкага касцёла, Замкавай гары з аглядам археалагічнага раскопу пад адкрытым небам і іншых аб'ектаў, а завершацца ўрачыстасці начной дыскатэкай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі