21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІ Фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе ў верасні ў час свята Дня горада. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Беларусі Міхаіл Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Раней разглядалася магчымасць правядзення фестывалю ў час святкаванняў Дня Незалежнасці.
"Гэты фестываль бярэ пачатак з Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, - сказаў Міхаіл Рыбакоў. - Прадстаўнікі дыяспары стараюцца набыць вопыт правядзення такіх форумаў. З іх падачы ў многіх рэгіёнах пачынаюць арганізоўвацца такія мерапрыемствы".
Форум праводзіцца з мэтай шырокай прэзентацыі Беларусі, дасягненняў мастацкай творчасці, падтрымкі праектаў суайчыннікаў, якія пражываюць у розных краінах, наладжвання кантактаў з імі і аказання арганізацыйна-метадычнай дапамогі з боку дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, мастацкіх калектываў, дзеячаў культуры і мастацтваў Беларусі.
Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету прайшоў у 2011 годзе. Ён сабраў амаль 250 прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Нідэрландаў, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны і ЗША.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|