Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Aug 2014

Фестываль лятучых мышэй упершыню пройдзе ў Беларусі

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль лятучых мышэй упершыню пройдзе ў Беларусі. Мерапрыемства будзе праводзіцца 23 жніўня ў музейным комплексе "Дудуткі", паведамілі БЕЛТА ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

"Мэта нашага інфармацыйна-асветнага мерапрыемства - даць людзям магчымасць даведацца шмат новага аб лятучых мышах і дапамагчы ім палюбіць гэтых унікальных звяркоў. Мы верым, што стварэнне станоўчага іміджу лятучым мышам дапаможа захаваць іх папуляцыю ў нашай краіне, - сказаў каардынатар фестывалю Павел Харытонаў. - Папуляцыя лятучых мышэй бесперапынна змяншаецца ва ўсім свеце, і Беларусь, на жаль, не выключэнне. У нашай краіне жыве 18 відаў рукакрылых, 6 з іх уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Існаванне рукакрылых важна для захавання біяразнастайнасці".

Людзі памылкова асацыіруюць лятучых мышэй з вампірамі і крывапіўцамі, успамінаюць карціны з фільмаў жахаў. Але гэта ўсяго толькі міфы. На самай справе яны не ўяўляюць небяспекі для чалавека, дадаў Павел Харытонаў.

У праграму фестывалю ўваходзяць канцэрт групы "Крама", фотавыстаўка "Лятучыя мышы вакол нас", прэзентацыя фільма "Цені начнога неба". Гасцям будзе прапанавана пад кіраўніцтвам эксперта пабудаваць домік для рукакрылых. Адбудуцца майстар-класы па выразанні флікераў, валенні з лямцу і лепцы з гліны. Такім чынам, кожны зможа забраць з фестывалю сваю лятучую мыш, зробленую ўласнымі рукамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі