13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2014" пройдзе ў другой палавіне верасня 2014 года ў г.Гарадку і Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне 13 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу ўтвораны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага.
Арганізацыйнаму камітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|