Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Жнв 2012

Фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе ў Гомельскай вобласці 24-25 жніўня

20 жніўня, Гомель /Алена Сафронава - БЕЛТА/. Другі фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці 24-25 жніўня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Вольга Антоненка.

Удзельнікамі свята стануць выканаўцы і захавальнікі народнай культуры Беларусі, майстры і рамеснікі з васьмі раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 3 раёны Брэсцкай (Лунінецкі, Пінскі, Столінскі) абласцей, сотні ганаровых гасцей з далёкага і блізкага замежжа. Разам з самадзейнымі калектывамі выступяць знакамітыя артысты Гомельшчыны і Брэстчыны. Асаблівы каларыт фестывалю надасць удзел у якасці гасцей прафесійных артыстаў Беларусі.

Асноўная мэта фестывалю - захаванне і папулярызацыя этнакультурных традыцый Прыпяцкага Палесся, якія з'яўляюцца здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі.

У праграме мерапрыемства конкурс падворкаў, дзе будуць прадстаўлены спрадвечна палескія промыслы, а таксама конкурс харавых калектываў і вакалістаў, якія раскрыюць унікальнасць народнай творчасці палешукоўскага краю. Таксама пройдуць майстар-класы кавальскай справы, бортніцтва, лозапляцення і іншых відаў рамесніцтва, спаборніцтвы рыбаловаў і гонкі на чаўнах. Для ўдзельнікаў і гасцей будзе арганізавана катанне на цеплаходах, маторных і вёсельных лодках, на запрэжаных у карэты конях. Для маленькіх палешукоў адкрыецца дзіцячы гарадок атракцыёнаў, гульняў і забаў.

Таксама гэтымі днямі адбудзецца адкрыццё музея прыроды Нацыянальнага парку "Прыпяцкі", правядзенне круглага стала з удзелам вядучых тураператараў Беларусі, прэзентацыя відэафільма аб Палессі і шмат іншага.

Упершыню фестываль этнакультурных традыцый прайшоў у верасні 2010 года, удзельнікамі якога сталі каля 5,5 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі