У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Врс 2014

Фестываль аўтарскай песні збярэ ў Віцебску выканаўцаў з Беларусі, Расіі і Латвіі

29 верасня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Аўтары-выканаўцы і калектывы з Беларусі, Латвіі і Расіі прымуць удзел у канцэртах ХХVIII Гарадскога фестывалю-свята аўтарскай песні "Віцебскі лістапад", які пройдзе ў абласным цэнтры з 17 па 19 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

"Каторы раз аматары гітары і аўтарскай песні збяруцца ў Віцебску, каб напоўніць яго цёплымі ўспамінамі і жывой музыкай, якая зможа запаліць сэрцы гледачоў. Аўтары і выканаўцы, дуэты і ансамблі на працягу трох дзён будуць выступаць у канцэртнай зале "Віцебск" і на пляцоўцы Цэнтра культуры", - адзначылі арганізатары.

Праграма фестывалю ўключае правядзенне конкурсу аўтарскай песні па наступных намінацыях: аўтар, выканаўца, дуэт, ансамбль. Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца па 11 кастрычніка ўключна ў Цэнтры культуры "Віцебск".

Творчае спаборніцтва выканаўцаў адбудзецца 18 кастрычніка. Кампетэнтнае журы вызначыць лаўрэатаў конкурсу I, II і III ступені. Узнагароджанне пераможцаў і канцэрт з удзелам лаўрэатаў пройдзе 19 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс