4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны этап Кубка IBU па біятлоне стартуе сёння ў РЦАП "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Жаночы спрынт пачнецца ў 12.00. Беларусь тут прадставіць Адэліна Сабітава.
Мужчынская гонка стартуе ў 15.00. Сярод беларусаў за ўзнагароды спаборніцтваў паспаборнічюць Максім Варабей, Віктар Крыўко і Ягор Казарынаў.
Прадоўжацца спаборніцтвы 5 сакавіка спрынтам у дзяўчат (11.00) і юнакоў (14.00). Гонкі будуць праводзіцца з 20-секундным інтэрвалам старту.
Закрыюць праграму спаборніцтваў 6 сакавіка гонкі з масавым стартам у жанчын (11.00) і мужчын (13.30).
У фінальным этапе Кубка IBU прымае ўдзел 151 спартсмен з 31 краіны.