Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Врс 2013

Еўрапейскі форум інстытутаў Канфуцыя пройдзе ў БДУ з 11 па 13 верасня

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі форум інстытутаў Канфуцыя пройдзе 11-13 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

На форум запрошаны больш за 250 прадстаўнікоў 77 інстытутаў кітаязнаўства імя Канфуцыя з 19 еўрапейскіх краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Канады, Нарвегіі, Румыніі, Сербіі, Фінляндыі і Швецыі. Акрамя таго, у з'ездзе прымуць удзел супрацоўнікі пяці вядучых ВНУ Кітая. Як адзначылі ў прэс-службе, гэта маштабнае мерапрыемства арганізуецца ў Беларусі ўпершыню і абяцае быць за ўсю сваю гісторыю самым прадстаўнічым па колькасці ўдзельнікаў і інстытутаў Канфуцыя.

У першы дзень з'езда адбудзецца ўрачыстая цырымонія прысваення звання "Ганаровы прафесар БДУ" кіраўніку Дзяржаўнай канцылярыі па распаўсюджванню кітайскай мовы за мяжой Сюй Лінь. Запланавана афіцыйнае адкрыццё кабінетаў Канфуцыя, Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны і ў гімназіі нумар 23 Мінска.

У час форуму будуць працаваць чатыры секцыі, на якіх абмяркуюць пытанні, што датычацца развіцця кітаязнаўства і распаўсюджвання кітайскай мовы і культуры ў краінах Еўропы, пашырэння супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі інстытутамі Канфуцыя і рэалізацыі новых праектаў па ўдасканаленню іх дзейнасці.

Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца БДУ і Дзяржаўная канцылярыя КНР па міжнароднаму распаўсюджванню кітайскай мовы.

Еўрапейскі форум інстытутаў Канфуцыя ўпершыню адбыўся ў 2009 годзе ў Бруселі (Бельгія). У ім удзельнічалі 69 інстытутаў Канфуцыя з 20 краін Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі