Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Nov 2015

Ёлачныя цацкі з розных краін свету прадстаўлены на выстаўцы ў Мінску

"Музей ёлачных цацак" у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ёлачныя цацкі з розных краін свету прадстаўлены на выстаўцы "Музей ёлачных цацак", паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе чарадзейнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. На выстаўцы прадстаўлены цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў некаторых з іх няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

Наведвальнікаў уразіць не толькі падбор экспанатаў. У гасцей будзе магчымасць убачыць маленькі цуд - працэс вырабу шкляной ёлачнай цацкі.

"Музей ёлачных цацак" у Нацыянальным гістарычным музеі БеларусіВыклікаюць цікавасць рарытэтныя экспанаты: дакладная копія цацкі, падоранай Папе Рымскаму Іаану-Паўлу ІІ, і занесенай у Кнігу рэкордаў Гінесу, вялізны шкляны шар з Венскага балю і многае іншае.

У экспазіцыі прадстаўлены копіі карцін Марка Шагала, Івана Шышкіна, Сальвадора Далі, Пабла Пікаса, Віктара Васняцова, Івана Айвазоўскага, Леанарда да Вінчы, адлюстраваныя на шкляных шарах. Таксама можна паглядзець на вялікую калекцыю Дзядоў Марозаў і інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок.

"Музей ёлачных цацак" у Нацыянальным гістарычным музеі БеларусіУ час работы выстаўкі "Музея ёлачных цацак" праводзяцца майстар-класы для школьнікаў: можна размаляваць ёлачную цацку сваімі рукамі і забраць яе з сабой у святочнай упакоўцы. Таксама арганізавана "Пошта Дзеда Мароза", дзе можна адправіць віншавальную паштоўку сваім сябрам і блізкім. Дзеці ж змогуць накіраваць свае пажаданні аб навагоднім падарунку Дзеду Марозу.

"Музей ёлачных цацак" у Нацыянальным гістарычным музеі БеларусіНаведаўшы выстаўку, кожнае дзіця зможа акунуцца ў чарадзейную казку, а дарослы - вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Выстаўка ўжо экспанавалася ў мінулым годзе і сабрала рэкордную колькасць наведвальнікаў: больш за 30 тыс. чалавек. Як адзначылі ў музеі, праект будзе працаваць да 17 студзеня будучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі