У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Лют 2014

Экспазіцыя беларускіх кніг будзе прадстаўлена на Вільнюскім міжнародным кніжным кірмашы

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыя беларускіх кніг будзе прадстаўлена на Вільнюскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе 20-23 лютага ў Літоўскім выставачным цэнтры і кангрэс-цэнтры Litexpo, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Літве.

Удзел Беларусі ў гэтым форуме (ён ужо 15-ы па ліку) стаў добрай традыцыяй.

На нацыянальным стэндзе будуць экспанавацца кніжныя навінкі дзіцячай, вучэбнай, навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры. Сваю прадукцыю прадставяць выдавецтвы "Белкніга", "Пачатковая школа", "Адукацыя i выхаванне", "Вышэйшая школа" і іншыя. Адкрыццё нацыянальнага стэнда з удзелам пасла Беларусі ў Літве Аляксандра Караля адбудзецца 20 лютага.

Вільнюскі кніжны кірмаш - буйнейшы ў краінах Балтыі - збярэ прадстаўнікоў многіх дзяржаў. У праграме кірмашу - розныя культурныя мерапрыемствы, сустрэчы аўтараў з чытачамі. Сярод удзельнікаў - выдавецтвы, гандляры кнігамі, калектыўныя стэнды замежных дзяржаў, навуковыя інстытуты, выдавецкія цэнтры вышэйшых навучальных устаноў, грамадскія арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі, музеі і галерэі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс