Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2014

Дзве фан-зоны і тры зоны гасціннасці будуць функцыянаваць у Мінску ў час ЧС па хакеі

29 студзеня, Мінск /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Дзве фан-зоны і тры зоны гасціннасці будуць створаны і прымуць балельшчыкаў хакейнага чэмпіянату свету ў Мінску. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Карпенка расказаў, што ў час правядзення чэмпіянату свету каля "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны" будуць створаны спецыяльныя фан-зоны. Вызначаны таксама тры зоны гасціннасці. "Гэтыя тэрыторыі будуць працаваць па прынцыпу кірмашоў, там будуць праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы, ажыццяўляцца трансляцыі матчаў, магчыма іх паўторы. Акрамя таго, у гэтых зонах адпачывальнікі змогуць купіць сувеніры чэмпіянату, паспрабаваць традыцыйныя беларускія стравы, будуць размешчаны палаткі, месцы, дзе можна будзе адпачыць", - адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Ён дадаў, што ўжо ёсць дамоўленасць па прыватнаму і дзяржаўнаму партнёрству ў забеспячэнні такой работы.

Першая такая тэрыторыя вызначана каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Там акрамя ўсяго іншага будуць функцыянаваць пракат лодак і картынг. Другая зона гасціннасці будзе размяшчацца каля студэнцкай вёскі. Будзе створана асобная пляцоўка каля аднаго з нядаўна пабудаваных буйных магазінаў. Акрамя таго, стацыянарныя пункты харчавання, якія функцыянуюць у інтэрнатах, арганізуюць вынасны гандаль з месцамі пад адкрытым небам. Таксама да паслуг балельшчыкаў будзе Лядовы палац, які знаходзіцца ў Брылевічах, у ім функцыянуюць дзве лядовыя пляцоўкі. Да паслуг гасцей будуць і масавыя катанні, і розныя забаўляльныя мерапрыемствы. Трэцяя зона гасціннасці размесціцца каля Лядовага палаца на вуліцы Прытыцкага. Асноўная пляцоўка будзе ўнутры палаца, дзе будуць арганізаваны масавыя катанні, дыскатэкі, працаваць пункты харчавання. Каля лядовай арэны будзе размяшчацца невялікая забаўляльная пляцоўка пад адкрытым небам.

Таксама плануецца прапанаваць мінчанам і гасцям сталіцы джазавы праект, які з поспехам прайшоў у 2013 годзе ў сталічнай ратушы. "Аб ім былі добрыя водгукі і ў сацыяльных сетках, і ў сродках масавай інфармацыі. Праект будзе паўтораны ў час правядзення чэмпіянату, балельшчыкі таксама змогуць яго ўбачыць", - расказаў Ігар Карпенка.

Ён таксама асобна адзначыў, што аб'екты харчавання, якія ёсць у горадзе, практычна ўсе аснашчаны тэлевізарамі для трансляцыі матчаў чэмпіянату. У гэтых установах ёсць магчымасць бесправаднога доступу да Інтэрнэту, сістэма відэаназірання, тэрміналы для аплаты банкаўскай карткай. Асаблівая ўвага ўдзяляецца асартыменту прапануемых страў. "З суб'ектамі грамадскага харчавання праводзіцца актыўная работа. Большасць з іх прыватнай формы ўласнасці, аднак усе яны працуюць у цесным узаемадзеянні з органамі дзяржаўнага кіравання. Усе разумеюць, што сёння для таго, каб прыцягнуць турыста, недастаткова толькі відовішча, неабходня яшчэ інфраструктура, а гэта і пражыванне, і харчаванне", - падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі