У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Сак 2015

Дзіцячы фартэпіянны конкурс упершыню пройдзе на фестывалі камернай музыкі ў Полацку

12 сакавіка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Амаль 40 юных піяністаў прымуць удзел у І адкрытым абласным дзіцячым фартэпіянным конкурсе "Бах і XXI стагоддзе" ў Полацку. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме, дзіцячы конкурс увайшоў у праграму XXVIII Міжнароднага фестывалю старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, які пройдзе ў горадзе з 22 сакавіка па 28 красавіка.

Аб сваім намеры прыняць удзел у конкурсе заявілі юныя таленты з Полацка, Наваполацка, Брэста, Гродна, Новалукомля і Оршы. Арганізатары спадзяюцца, што ў далейшым конкурс атрымае сваё развіццё, дапаможа таленавітым музыкантам заявіць аб сабе і ўмацуе культурныя традыцыі Полацка.

Адкрыецца конкурс 26 сакавіка, у гэты дзень адбудзецца канцэрт старшыні журы прафесара Веймарскай Вышэйшай школы музыкі імя Ліста Герліндэ Ота. Узнагародай юным канкурсантам стане канцэрт лаўрэатаў - 28 сакавіка яны выступяць на знакамітай канцэртнай пляцоўцы Сафійскага сабора разам з прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі народным артыстам Беларусі Ігарам Алоўнікавым.

Конкурс, як і ўсё вялікае свята камернай музыкі ў Полацку, будзе прысвечаны 330-годдзю з дня нараджэння выдатнага прадстаўніка сусветнай музычнай культуры Іагана Себасцьяна Баха. У канцэртнай зале Сафійскага сабора пройдуць 9 незабыўных сустрэч з салістамі і калектывамі з Германіі, Польшчы, Эстоніі, Бельгіі, Фінляндыі і Беларусі.

Міжнародны фестываль адкрыецца канцэртам з удзелам Крыстафа Хаўзера, які ў першую чаргу вядомы слухачам як арганіст, але на гэты раз ён выступіць у якасці дырыжора і разам з камерным хорам "NotаBene" з Мюнхена і аркестрам "Еўропа-Цэнтр" прадставіць праграму харавой і камернай музыкі ад эпохі Барока да сучаснасці. У праграме фестывалю канцэрт камернай музыкі з удзелам Ксеніі Пагарэлай і аркестра "Еўропа-Цэнтр", вечар старадаўняга раманса. Пастаянныя ўдзельнікі полацкага фестывалю - акадэмічны хор і сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам знакамітага эстонскага дырыжора Эркі Пехка парадуюць слухачоў шэдэўрамі Гендэля, Баха і Шуберта. Упершыню чакаюць у Полацку вядомага скрыпача-віртуоза Тыграна Майцесяна. Маэстра, які іграе на скрыпцы работы вялікага італьянскага майстра Нікола Амаці, выканае чатыры канцэрты Антоніа Вівальдзі "Поры года" разам з камерным аркестрам "Еўропа-Цэнтр". Арганная і вакальная музыка прагучыць у выкананні арганісткі з Фінляндыі Юліі Тамінен і салісткі Белдзяржфілармоніі Тамары Рэмез. А ў заключным фестывальным канцэрце прадстаўлены ўнікальны па складзе ансамбль з Польшчы "Duetto Matrimoniale" - два прафесары Кракаўскай музычнай акадэміі Барбара Лыпік-Сабанец (віяланчэль) і Томаш Сабанец (марымба, ударныя) пазнаёмяць публіку з творамі сучасных аўтараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс