Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Лют 2014

Дзмітрый Дашчынскі, Антон Кушнір і Дзяніс Осіпаў выйшлі ў фінал лыжнай акрабатыкі на Алімпіядзе ў Сочы

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на алімпійскім турніры па фрыстайле праходзяць мужчынскія спаборніцтвы ў лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля другога раўнда кваліфікацыі ў фінал прайшлі 3 з 4 беларусаў - гэта двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў Дзмітрый Дашчынскі, шматразовы прызёр этапаў Кубка свету Антон Кушнір і дэбютант Алімпіяд Дзяніс Осіпаў. На жаль, алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 Аляксей Грышын выступіў няўдала, двойчы змазаўшы прызямленне, і завяршыў гэтыя спаборніцтвы.

Першая фінальная спроба з удзелам 12 лепшых спартсменаў стартуе ў 20.30 па беларускім часе. Пасля яе застанецца шэсць фрыстайлістаў, а затым у вырашальны фінал выйдуць чатыры лепшыя майстры акрабатыкі, якія і будуць спаборнічаць за алімпійскія ўзнагароды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі